|
Раздзел: Аб лабараторыі
З гісторыі
Навукова-творчы калектыў
Выконваемыя і перспектыўныя навукова-даследчыя праекты
Справаздача за перыяд з 2000 па 2003 гады
|
|
Дакумент: Навукова-творчы калектыў
На гэтай старонцы:
Марозава Таццяна Анатолеўна, загадчык (з 2005 г.)
Палукошка Вольга Іванаўна, малодшы навуковы супрацоўнік
Лук'янава Таццяна Валер'еўна, метадыст
Белабровік Таццяна, лабарант 1 кваліфікацыйнай катэгорыі вучэбнай часткі (з верасня 2007 года)
Каратай Віктар Канстанцінавіч, метадыст
Марозава Таццяна Анатолеўна, кандыдат філалагічных навук (2001), дацэнт (2007), загадчык (з 2005 г.)
Нарадзілася ў 1975 г. у в. Холмеч Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1992 г. з сярэбраным медалём скончыла Суткоўскую сярэднюю школу, у 1997 г. з адзнакай - філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці "беларуская і руская мова і літаратура", у 2000 г. - аспірантуру пры кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ па спецыяльнасці "тэорыя літаратуры". У сакавіку 2001 г. паспяхова абаранiла дысертацыю на тэму "Паэтыка беларускіх абрадавых песень перыядаў каляндарных пераходаў: Семантыка. Вобразны лад. Кампазіцыя" на атрыманне вучонай ступенi кандыдата фiлалагiчных навук. Ступень кандыдата навук прысуджана ВАКам Беларусi 30 мая 2001 г. Дысертацыя з'яўляецца першым у галіне гістарычнай паэтыкі комплексным даследаваннем стадыяльных асаблівасцей станаўлення сродкаў славеснай парадыгмы (тропаў), вобразастварэння і ўласна кампазіцыйнай будовы. Упершыню атрыманы вывады, якія дазволілі канкрэтызаваць існуючае ў фалькларыстыцы паняцце "пераходнага перыяду" як тэрмін "перыяд каляндарных пераходаў", апрабацыя якога ўпершыню праведзена на беларускім матэрыяле; абаснавана канцэпцыя шматвектарнасці станаўлення сродкаў тропікі абрадавай песні; выяўлены, сістэматызаваны і абгрунтаваны першасныя сродкі вобразастварэння і старажытныя схемы кампазіцыі абрадавых песень.
Працуе ў БДУ з верасня 2000 г. (спачатку выкладчыкам кафедры тэорыі літаратуры, з красавіка 2005 г. пераведзена на пасаду загадчыка вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры, з верасня 2005 г. старшы выкладчык кафедры па сумяшчальніцтву (0,5 стаўкі), з верасня 2008 г. - дацэнт кафедры па сумяшчальніцтву (0,5 стаўкі).
Агульны стаж навуковай работы 13 гадоў, педагагічнай работы - 8 гадоў. З'ўляецца аўтарам 77-і публікацый, з іх 73 - навуковыя (у тым ліку 2 манаграфіі, адна з якіх падрыхтавана адзінаасобна, другая - калектыўная) і 4 - вучэбна-метадычныя. Даследуе паэтыку беларускіх каляндарна-абрадавых песень ва ўсходнеславянскім кантэксце, сацыядынаміку асобных відаў і жанраў фальклору ўсходніх славян, постфальклорныя з'явы ў культурнай прасторы Беларусі, гістарыяграфію фалькларыстычнага вывучэння беларускай культуры канца ХІХ-першай паловы ХХ стагоддзяў, віды і жанры сучаснага гарадскога фальклору, праблемы сацыяфалькларыстыкі.
Сiстэматычна прымае ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях і сімпозіумах. У 2000-2008 гг. выступіла на 47 мiжнародных, рэспублiканскiх i мiжвузаўскiх канферэнцыях (у тым ліку ў Расіі, Украіне, Германіі, Велікабрытаніі (Шатландыя, Уэльс) з дакладамi на секцыйных пасяджэннях.
У 2006-2008 гг. - навуковы кіраўнік навукова-даследчай тэмы па гранце БРФФД "Фальклор у сучаснай культуры беларускай моладзі" (нумар дзяржрэгістрацыі 20062639). З красавіка 2008 г. - кіраўнік новай навуковай тэмы "Сучасны гарадскі фальклор Беларусі" (нумар дзяржрэгістрацыі 20081460), які атрымаў перамогу ў конкурсе грантаў БРФФД "Навука2008-М".
Галіны навуковай дзейнасці: фалькларыстыка, літаратуразнаўства, культуралогія.
Асноўныя навуковыя і вучэбна-метадычныя публікацыі:
- Паэтыка беларускіх абрадавых песень перыядаў каляндарных пераходаў: Семантыка. Вобразны лад. Кампазіцыя / Т. А. Івахненка. - Минск: РІВШ БДУ, 2002. - 156 с.
- Сацыяльныя аспекты беларускіх духоўных вершаў // Язык и социум: материалы V Междунар. науч. конф., 6-7 дек. 2002 г., Минск; в 2-х ч. Ч. 2. / редкол.: Л. Н. Чумак (отв. ред.). - Минск: РИВШ БГУ, 2003. - С. 127-130.
- Кампазіцыйны прыёмы каляндарна-абрадавых песенных тэкстаў у святле праблем гістарычнай паэтыкі: тэерэтычны аспект // Міфалогія - фальклор - літаратура: праблемы паэтыкі: зб. навук. арт. / уклад. Т. І. Шамякіна; пад агул. рэд. В. П. Рагойшы. Вып. 2. - Мінск: РІВШ БДУ, 2003. - С. 118-127.
- Общая теория социодинамики фольклора: историография и методология исследования // История языкознания, литературоведения и журналистики как основа современного филологического знания: материалы Междунар. научн. конф., Ростов-на-Дону-Адлер, 6-12 сентября 2003 г. Вып. 2. История. Культура. Язык. - Ростовский ГУ, 2003. - С. 111-113.
- Фундаментальнае даследаванне народнай паэзіі (жанры, віды, паэтыка) // Роднае слова. - № 3. - 2004. - С. 63-65.
- Кампазіцыйныя прыёмы каляндарна-абрадавых песенных тэкстаў: прыпеў // Весці БДПУ. - Сер. 1. Педагогіка. Філалогія. Журналістыка. - № 1. - 2004. - С. 75-77.
- Социокультурная динамика белорусского эпического творчества // Язык русского фольклора: сб. науч. трудов / отв. ред. З. К. Тарланов. - Петрозаводск: ПетрГУ, 2004. - С. 76-83.
- Сущностные характеристики развития белорусского фольклора послевоенного периода // Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 2 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. - Мінск: Бестпрынт, 2005. - С. 208-212.
- Вобраз фальклорны // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; у 2 т. Т. 1. - Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2005. - С. 267-268.
- Уводзіны ў літаратуразнаўства: вучэб. праграма для выш. навуч. устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 "Беларуская філалогія", 1-21 05 02 "Руская філалогія", 1-21 05 04 "Славянская філалогія", 1-21 05 05 "Класічная філалогія", 1-21 05 06 "Рамана-германская філалогія", 1-21 05 06 "Усходняя філалогія" / пад рэд. В. П. Рагойшы. - Мінск: РІВШ, 2006. - 28 с.
- Постфольклорные явления в культурном пространстве Беларуси // Фальклор і сучасная культура: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., 27-28 крас. 2006 г., г. Мінск. / рэдкал.: І. С. Роўда [і інш.]. - Мінск: Паркус плюс, 2006. - С. 61-65.
- Перадумовы функцыянавання фальклорных твораў, народжаных у асяроддзі сучаснай беларускай моладзі // Мова - літаратура - культура: матэрыялы V Міжнар. навук. канф. (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 16-17 лістапада 2006 г. / Беларускі дзярж. ун-т; у аўт. рэд. - Мінск: Права і эканоміка, 2007. - С. 482-485.
- Русалкі, уладарніцы расы… Абрад "Провады русалкі" на Лоеўшчыне як адметная з'ява русальнай абраднасці беларусаў // Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край: сучасны стан традыцыйнай культуры Лоеўшчыны / уклад, сістэматызацыя, тэкстал. праца В. С. Новак. - Гомель: Сож, 2007. - С. 453-457.
- Лабараторыі беларускага фальклору БДУ 25 гадоў: па старонках летапісу // Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 4 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. - Мінск: Бестпрынт, 2007. - С. 5-10.
- Сучасны студэнцкі фальклор Беларусі: класіфікацыя, жанравая разнастайнасць // Міфалогія - фальклор - літаратура: праблемы паэтыкі: зб. навук. прац. Вып. 5 / уклад. Т. І. Шамякіна; пад агул. рэд. В. П. Рагойшы. - Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2007. - С. 77-83.
- Рыгор Шырма і станаўленне фалькларыстычнай школы ў БДУ // Фальклорная спадчына Рыгора Шырмы і Генадзя Цітовіча: вопыт збіральніцкай, навуковай і папулярызатарскай дзейнаці ў кантэксце праблем адраджэння традыцыйнай культуры вёскі (да 115-годдзя Рыгора Шырмы): матэрыялы ІV Міжнар. навук. канф., 29-30 ліст. 2007 г., г. Мінск) / Бел.дзярж. ун-т; рэдкал.: І. С. Роўда [і інш.]; уклад. Т. А. Марозава. Мінск: Паркус плюс, 2008. - С. 148-151.
- Сучасны фанацкі фальклор беларусаў: умовы функцыянавання, жанравы склад // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: VIII Міжнар. навук. канф., прысвеч. 125-годдзю з дня нарадж. Янкі Купалы і Якуба Коласа, 1-3 лістап. 2007 г., Мінск, БДУ: зб. навук. арт. / рэдкал.: Т. І. Шамякіна (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. І. С. Роўды. - Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2008. - С. 100-104.
- Кавалёва, Р. М. , Прыемка, В. В., Марозава, Т. А. Фальклорная практыка: метадычныя рэкамендацыі і праграма-апытальнік для студэнтаў І курса філал. фак. па спец. 1-21 05 01 "Беларуская філалогія", 1-21 05 02 "Руская філалогія", 1-21 05 04 "Славянская філалогія" // Р. М. Кавалёва, В. В. Прыемка, Т. А. Марозава.- Мінск, БДУ, 2008. - 151 с.
Васіль Ліцьвінка - загадчык навукова-даследчай лабараторыі (1981-2005), вядучы навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі Белдзяржуніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Васіль Ліцьвінка з 1964 года займаецца збіраннем, даследаваннем рэгіянальнай спецыфікі, выданнем і папулярызацыяй фальклору, абрадава-святочнай і этнічнай культуры беларускага народа, у першую чаргу Беларускага Палесся як ураджэнец рэгіёна. Ён удзельнічаў за гэты час у 20 навуковых комплексных палескіх экспедыцыях на тэрыторыі ад Лоева да Маларыты. У 20 з іх - як кіраўнік студэнцкіх фальклорных экспедыцый на Палессе ў 1969 - 1989 гадах; у пяці 1990 - 1994 гг. - як кіраўнік комплексных экспедыцый Часовага навуковага калектыву па падрыхтоўцы Дзяржаўнай праграмы "Адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Палесся. Канцэптуальныя асновы і праграмныя накірункі " (Мн., 1994). На першым і другім з'ездах Беларускага саюза фалькларыстаў у 1992 і 1995 гадах Васіль Ліцьвінка быў выбраны старшынёй навукова-творчага аб'яднання, важнейшымі накірункамі працы якога, акрамя збірання, даследавання і выдання фальклору, была арганізацыя фалькларыстычнай працы ў абласцях і раёнах, вучэбна-метадычных школ па фальклору, шматлікіх рэгіянальных фестываляў фальклору, у тым ліку і ўключаных у сусветны каляндар ЮНЕСКА свят "Каляды" і "Вялікдзень" у Траецкім прадмесці г.Мінска. Ён з'яўляецца таксама віцэ-старшынёй Таварыства беларускай школы.
Сваю педагагічную працу Васіль Ліцьвінка пачаў у сямігодцы палескай вёскі Лука Столінскага раёна, дзе ў 1958-60 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру, спевы і іншыя прадметы, а прадоўжыў выкладаннем фальклору ў 1975 годзе на філалагічным факультэце БДУ. У 1981 годзе ён стварыў тут Навукова-даследчую лабараторыю беларускага фальклору, дзе пад яго кіраўніцтвам паспяхова выкананы навукова-даследчыя праекты "Фальклор Беларускага Палесся", "Рэгіянальная спецыфіка беларускага фальклору", "Інтэрпрэтацыя і выкарыстанне фальклору ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ВНУ", "Фальклор запаведных і памежных з Расіяй, Украінай, Польшчай і Літвой рэгіёнаў" і выконваецца "Даследаванне і рэканструкцыя фальклору і этнакультуры Чарнобыльскага рэгіёна". На глебе вынікаў гэтай працы ўзнікла Навуковая школа рэгіянальнага даследавання і інтэрпрэтацыі фальклору імя Рыгора Шырмы і Генадзя Цітовіча, колам дзейнасці якой, акрамя збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, ахоплены 110 аўтэнтычных, прафесіяналізаваных, стылізаваных , фолькмадэрнавых і некаторых іншых фальклорных калектываў Беларусі і замежжа. Студыя гуказапісу пры НДЛ стане асновай для стварэння Рэспубліканскага мультымедыйнага цэнтра-архіва фальклору і этнічнай культуры Беларусі. У плане перспектыўных навукова-даследчых напрамкаў працы НДЛ: "Даследаванне фальклору і традыцыйнай культуры беларуска-польскага памежжа"; "Беларуска-шведскія этнакультурныя і гістарычныя ўзаемасувязі"; "Спевы пра даўніх ліцьвінаў";"Этналінгвістычнае даследаванне Палесся"; "Мультымедыйныя вучэбна-метадычныя сродкі ў курсе фальклору ВНУ" і некаторыя іншыя.
Пераважна на Палессі фалькларыстам Ліцьвінкам зроблена каля 200 тыс. тэкставых і 50 тыс. аўдыёзапісаў фальклору і матэрыялаў традыцыйнай культуры. Пад час яго 15-гадовага супрацоўніцтва з 1985 па 2000 гг. з Беларускім тэлебачаннем у рамках праграмы "Запрашаем на вячоркі" зроблены 246 відэафільмы абрадава-святочнай культуры, сярод якіх - усе важнейшыя самабытныя фальклорна-этнаграфічныя з'явы Беларусі, а найбольшую каштоўнасць маюць святы і абрады Чарнобыльскага рэгіёна, многія з якіх знішчаны ў выніку глабальнай катастрофы.
У розныя гады Васіль Ліцьвінка чытаў лекцыі па фальклору у Белдзяржпедуніверсітэце, Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускім універсітэце культуры і інстытутах удасканалення кваліфікацыі, спецкурс па метыдыцы збірання фальклору ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Ён з'яўляецца членам рэгіянальнай камісіі Міжнароднай арганізацыі па фальклору (IOF) ЮНЕСКА, удзельнічае ў працы Нацыянальнай каміссіі Беларусі па яе справах, падтрымлівае навуковыя сувязі па збіранню і даследаванню беларускага фальклору з кафедрай беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта у Польшчы, Гродзенскага, Віцебскага і Магілёўскага універсітэтаў і Беларускага дзяржпедуніверсітэта; фальклору і этнічнай культуры Палесся - з Інстытутам славістыкі Расійскай акадэміі навук, ІМЭФ і ВНУ г. Роўна на Украіне і Гомельскім і Гродзенскім універсітэтамі, Беларускім фондам культуры, Таварыствам беларускай школы, абласнымі і раённымі цэнтрамі народнай творчасці.
Ён аўтар 20 кніг і зборнікаў фальклору, больш 380 навуковых, вучэбна-метадычных і навукова-папулярных друкаваных работ.
Асноўныя працы Васіля Ліцьвінкі:
1. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Брэсцкай вобл. (у сааўтарстве), Мн., 1973; Традыцыйныя жанры Гомельскай вобласці (у сааўтарстве). Мн., 1989; Традыцыйныя жанры Мінскай вобласці. Укл. Васіль Ліцьвінка. Мн., 1995.
2. Рыгор Шырма. Песня - душа народа.Укладанне, камментарыі, бібліяграфія, летапіс жыцця і творчай дзейнасці Р.Шырмы Васіля Ліцьвінкі.- выд. I, Мн., 1976; выд. II,Мн., 1993.
3. Васіль Ліцьвінка. Р.Р.Шырма - фалькларыст. - Аўт. дыс. канд. філ. навук. - Мн., 1984.
4. Песні партызанскай славы. Укл. Васіль Ліцьвінка. - Выд. I, Мн., 1984; выд. II, Мн., 1988.
5. Калыханкі і забаўлянкі. Укл. Васіль Ліцьвінка. - Мн., 1992.
6. Ліцьвінка Васіль. Край Адамаў родны...Новагародчына. - У зб.:Школьны літаратурны вечар. - Мн., 1992, ст.231-297.
7. Васіль Ліцьвінка. Веснавыя святы і абрады. - Мн., 1995.
8. Васіль Ліцьвінка. Зімовыя святкі. - Мн., 1995.
9. Васіль Ліцьвінка. Беларускі фальклор. Праграма для спецыяльнасцяў Беларускай акадэміі мастацтваў. - Мн., 1997.
10. Васіль Ліцьвінка. Беларускі фальклор. Праграма для навучальных устаноў культуры і адукацыі. - Роднае слова, №№7-8, 1998.
11. Спадчына маёй маці. Укл. Васіля Ліцьвінкі. Мн., 1993.
12. Ліцьвінка Васіль. Веснавыя святы і абрады.- Мн., 1995; Зімовыя святкі.- Мн., 1995.
13. Ліцьвінка Васіль. Святы і абрады беларусаў.- Выд.І, Мн., 1997; выд. II, Мн., 1998; выд. III, Мн.,2001.
14. Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі. Укл. Васіль Ліцьвінка. Зборнік матэрыялаў Першай міжнароднай этналінгвістычнай канферэнцыі, Мінск, 25-26.ІV.2003. - Мн., 2003.
15. Васіль Ліцьвінка. "Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года" Яна Чачота 1842 - 1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў. Мн., 2004.
16. Ліцьвінка Васіль. Каляндар свят і абрадаў беларусаў (1994 - 2006).
Артыкулы Васіля Ліцьвінкі:
- Ліцьвінка В. Вывучэнне гістарычнага ўзаемадзеяння беларускага фальклору з фальклорам іншых народаў у працах Рыгора Шырмы. - У зб.: Тыпалогія і ўзаемадзеянне славянскіх моў і літаратур. Мн., 1973
- Литвинка В. Типы загадок в белорусской сказке и их сюжетная функция. - В сб.: Прозаические жанры фольклора народов СССР. Мн., 1974
- Ліцьвінка В. Паэтыка беларускіх і славянскіх народных песень у працах Рыгора Шырмы -У зб.:Тыпалогія і ўзаемадзеянне славянскіх літаратур.Мн.,1977
- Ліцьвінка В. Беларуская прыпеўка. - У зб.: Беларуская народная творчасць савецкага часу. Мн., 1978
- Ліцьвінка В. Народна-рэвалюцыйная паэзія Заходняй Беларусі (1921 - 1939) // Веснік БДУ, серыя ІУ, 1978, № 3
- Ліцьвінка В. Месца палескіх запісаў у зборніках Шырмы. - У зб.: Рэгіянальныя традыцыі ва ўсходнеславянскіх мовах, літаратуры і фальклоры. Гомель, 1980
- Литвинка В. Г.Ширма и славянская культура. - В сб.: Славянские культуры и мировой культурный процесс. Мн., 1982
- Ліцьвінка В. Р.Шырма-фалькларыст і заходнебеларуская літаратура. - У зб.: Узроўні фальклорных уплываў. Мн., 1982
- Ліцьвінка В. "Песенька мая харошая, захаваю цябе..."(Ваджэнне і пахаванне стралы ў в.Неглюбка Веткаўскага р.) - Мастацтва Беларусі, 1987, №5; Звод БНТ: Земляробчыя абрады, Мн., 1990
- Литвинка В. Календарная поэзия белорусов в новых социокультурных условиях. - В сб.: Фольклор: проблемы сохранения, изучения и пропаганды. Тезисы Всесоюзной научно-практической конференции в 2-х ч.: ч.2-я, М., 1988
- Ліцьвінка В. "Тут кожны куточак пяе...Спявай, Вялікае Падлессе". - У зб.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка. Ляхавіцкі раён. Мн., 1989
- Ліцьвінка В. "Край Адамаў родны... Навагрудчына". - У зб.: Школьны літаратурны вечар. Мн., 1992
- Ліцьвінка В. Рыгор Шырма расказвае пра сябе. - Мастацтва Беларусі, 1992, №2, 7, 11
- Ліцьвінка В. Абрадавае адзенне і атрыбутыка фальклорных калектываў. - У зб.: Гісторычнае і народнае адзенне. Віцебск, 1992
- Ліцьвінка В. З глыбінь сэрца маці. - У зб.: Калыханкі і забаўлянкі. Укл. Васіль Ліцьвінка. Мн., 1992
- Ліцьвінка В. Летапіс жыцця і творчай дзейнасці Рыгора Шырмы. - У зб.: Рыгор Шырма. Песня - душа народа. Укл., кам. і бібліяграфія Васіля Ліцьвінкі. Выд. 2-е, Мн., 1993
- Ліцьвінка В. Самабытнасць беларускага фальклору і яго месца ў нацыянальным Адраджэнні. - Беларусіка, Мн., 1993
- Ліцьвінка В. Сімволіка пояса ў беларускім фальклоры. - У зб.: Народныя паясы - мастацтва і рамяство. Мн., 1994
- Ліцьвінка Васіль. Непаўторная песня. - Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка. Валожынскі раён. Мн., 1996
- Ліцьвінка. В. Праграма па беларускаму фальклору для ўстаноў адукацыі і культуры // Роднае слова, 1998, №№ 7, 8
- Ліцьвінка. В. Нацыянальная спецыфіка беларускага фальклору. - У Зб.: Летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры. Лекцыі. - Мн., 1999
- Ліцьвінка В. "Бацька Генадзь". Да 90- годдзя Г.Цітовіча. Постаці XX ст. // Народная газета, 2000, 26 ліп.
- Ліцьвінка В. Вобраз і функцыі ручніка на беларускім вяселлі. - У зб.: Ручнік у прасторы і часе, Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі 19-20.ХІ.1998. Мн., 2000
- Ліцьвінка В. Дзяржава і фальклор // Наша слова, 2001, 11 і 18 крас.
- Ліцьвінка В. Ад аўтара. - У кн.: Святы і абрады беларусаў. Рэкамендавана Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Мінiстэрства адукацыі Беларусі. Навукова-метадычны дапаможнік для настаўнікаў і выхавацеляў. - выд І, Мн., 1997; выд.2 (са змяненнямі), Мн, 1998; выд. ІІІ (са змяненнямі), Мн., 2001
- Ліцьвінка В. Вялічка - чырвона яечка // Народная асвета, 2002, № 4
- Ліцьвінка В. Фальклор як крыніца аптымізму, маральнай чысціні, здароўя і цвярозасці народа - У зб.: Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання. V-я Міжнародныя купалаўскія чытанні. Мн., 7- 8 снеж. 2000г. Мн., 2002
- Ліцьвінка В. Традыцыйны светапогляд беларусаў на мяжы тысячагоддзяў.- У зб.: Славянское вече. Мн., 2002
- Ліцьвінка В. Паганская ці этнічная культура? // У зб.: Славянское вече - 2, Мн., 2003
- Ліцьвінка В. Ахоўная грамата нашай культуры. - У зб. Разнастайнасць моў і культур ва ўмовах глабалізацыі. Матэрыялы міжнароднага сімпозіума ў 2-х кн., Мн., 2003
- Ліцьвінка В. Невычэрная крыніца фальклору.- У зб.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Столінскага раёна, Мінск, 2003
- Ліцьвінка В. Рэінкарнацыя - аснова жыццёвага аптымізму фальклору і традыцыйнай культуры беларусаў // Роднае слова, 2003, № 3
- Ліцьвінка В. Зарыян Даленга-Хадакоўскі і Мікіта Талстой // Наша слова, 3.12.2003
- Ліцьвінка В. Вялікі беларус з-пад Белавежы // Голас Радзімы, 2003, 7, 14 і 21 жн.
- Ліцьвінка В. Дзяды - спрадвечнае свята беларусаў // Наша слова, 2003, 22кастр.
- Ліцьвінка В. Парэміялогія ў духоўнай культуры беларусаў. - У зб.: Славянская фразеалогія ў арэальным, гістарычным і этнакультурным аспектах. Матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі. 7-8.10.2003. Гомель, 2003
- Ліцьвінка В. "Хадзіце на бяседу ціхую, спавядальную..." // Краязнаўчая газета, 2003, кастр. № 13
- Ліцьвінка В. Фалькларыст-энцыклапедыст. Да 65-годдзя Янкі Саламевіча. // Наша слова, 29 кастр.; Літаратура і мастацтва, 2003, 31 кастр.
- Ліцьвінка В. "Прыслухоўваўся да гукаў гарманічнай беларускай мовы". Да 180-годдзя Паўла Шпілеўскага // Краязнаўчая газета, 2003, снеж.
- Ліцьвінка В. Мікіта Талстой як даследчык фальклору Чарнобыльскага рэгіёна. - Матэрыялы Першай міжнароднай этналінгвістычнай канферэнцыі. Мінск, 25-26.ІУ.2003 г. - У зб.: Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі. Укл. Васіль Ліцьвінка. Мн., 2003
- Ліцьвінка В. Чарнобыль як рэгіён усходнеславянскай цывілізацыі // Наша слова, 2004, 24 сак.
- Ліцьвінка В. Шчыры руплівец на ніве народнай. Кастусю Цвірку - 70. // Голас Радзімы, 18 - 25 сак.; Наша слова, 2004, 24 сак.; Краязнаўчая газета, 2004, сакавік, № 12
- Ліцьвінка В. Фальклор Чарнобыльскага рэгіёна. - Краязнаўчая газета, 2004, красавік, № 13
- Ліцьвінка В. Народны талент. Да 140-годдзя спявачкі Просі Гарэцкай // Наша слова, 2004, 14 ліп.
- Ліцьвінка В. Спеўны голас Докшыцкай зямлі.- У зб.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка. Докшыцкі раён. Мн., 2004
Палукошка Вольга Іванаўна, малодшы навуковы супрацоўнік, магістр філалагічных навук
Нарадзілася ў 1984 г. у г. Мінску. У 2001 г. з залатым медалём скончыла Фядорскую сярэднюю школу, у 2006 г. - з адзнакай філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці "беларуская філалогія". Абараніла дыпломную работу па тэме "Беларускія сямейна-бытавыя песні ў гендэрным аспекце". Падчас вучобы ў БДУ ў складзе навуковых калектываў неаднаразова з'яўлялася пераможцай конкурсу грантаў сярод студэнтаў Белдзяржуніверсітэта.
У 2007 г. скончыла магістратуру пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ па спецыяльнасці "літаратуразнаўства" і паспяхова абараніла магістарскую дысертацыю на тэму: "Гендэрны кампанент мастацкага стылю беларускіх сямейна-бытавых песень". У дадзенай працы была зроблена спроба прасачыць, як і ў якой ступені гендэрныя характарыстыкі фальклорнага аўтара ўплывалі на стыль беларускай сямейна-бытавой лірыкі, а таксама выявіць характар гэтага ўплыву. Акрамя таго, даследаваліся не менш актуальныя, асабліва апошнім часам, пытанні: праблема фалоклорнага аўтара і праблема насілля, спецыфіка яго адлюстравання ў тэкстах (не абмінаўся пры гэтым і гендэрны аспект насілля ўвогуле). На падставе гендэрна-псіхалагічнага аналізу былі вылучаны тры тыпы маці(свекрыві), а таксама столькі ж тыпаў сына(мужа). У рабоце прасочваецца роля псіхалогіі асобы і роля гендэрных стэрэатыпаў у паводзінах персанажаў. Але былі разгледжаны не толькі гендэрныя стэрэатыпы, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў лірыцы, а і звярталася ўвага на стэрэатыпнасць ў падыходах да вывучэння сямейна-бытавой песні ўвогуле.
Мае сем навуковых публікацый:
- Фальклорны рэпертуар Марыны Гунько. // На хвалях філалогіі. Даследаванні па тэорыі літаратуры і славянскай фалькларыстыцы: Зб. арт. / Пад рэд. Р. М. Кавалёвай. - Мінск: Бэстпрынт, 2002. - С. 115 - 119.
- Сацыяльна-псіхалагічныя асновы вобраза свекрыві-маці ў беларускіх сямейна-бытавых песнях. // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: Зб. арт. / Пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. - Мінск: Бестпрынт, 2004. - С. 233 - 242.
- Сфера архетыпічнага ў рамане В. Гюго "Сабор Парыжскай Божай Маці". // Міфалогія - фальклор - літаратура: праблемы паэтыкі: Зборнік навуковых прац. Выпуск 3. - Мінск: РІВШ, 2004. - С. 126 - 130.
- Псіхалінгвістычны аспект беларускіх сямейна-бытавых песень.// Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: Зб. арт. Вып. 2 / Пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. - Мінск: Бестпрынт, 2005. - С. 127 - 135.
- Гендэрны кампанент стылю сямейна-бытавых песень. // Фальклор і сучасная культура: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., 27-28 крас. 2006 г., г. Мінск / Рэдкал.: Роўда І. С. і інш. - Мінск: Паркус плюс, 2006. - С. 175 - 180.
- Гендэрны партрэт фальклорнага аўтара сямейна-бытавых песень. // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 3 / пад нав. рэд. Т. А. Марозавай, В. В. Прыемка. - Мінск: Бестпрынт, 2006. - С. 244 - 249.
- Рэшткі індаеўрапейскага жаночага культу на Палессі. // Фальклор і этнакультура Палесся ў індаеўрапейскім кантэксце: матэрыялы ІІІ Міжнар. навук. канф., (7-8 снежня 2006 г., г. Мінск) / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. акад. навук Беларусі, Бел. дзярж. ун-т; рэдкал.: І. С. Роўда [і інш.]. - Мінск: 2007. - С. 73 - 76.
Галіны навуковай дзейнасці: фалькларыстыка і літаратуразнаўства.
Лук'янава Таццяна Валер'еўна, магістр філалагічных навук (2002), кандыдат філалагічных навук (2008),
метадыст (2005)
Нарадзілася ў 1977 г. у г. Полацку Віцебскай вобласці. У 1994 г. скончыла сярэднюю школу №8 ў Полацку, у 2001 г. - філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці "беларуская філалогія", у 2002 г. - магістратуру пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ па спецыяльнасці "літаратуразнаўства" і паспяхова абараніла магісцерскую дысертацыю на тэму "Праблема жанраў беларускай фальклорнай прозы", у 2005 г. - аспірантуру пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ. Пасля заканчэння аспірантуры была накіравана па размеркаванні ў ВНЛ беларускага фальклору БДУ.
Пад час вучобы ў БДУ ў складзе навуковых калектываў неаднаразова з'яўлялася пераможцай конкурсу грантаў сярод студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў Белдзяржуніверсітэта, некалькі разоў - кіраўніком навуковых праектаў. У 2004 г. у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы абараніла дыпломную работу "Камунікацыя ў фальклоры" па спецыяльнасці "культуралогія". У маі 2008 г. паспяхова абараніла дысертацыю на тэму "Фенаменалогія жанраў беларускай фальклорнай няказкавай прозы" на атрыманне вучонай ступенi кандыдата фiлалагiчных навук. Ступень кандыдата навук была зацверджана ВАКам Беларусі 8 кастрычніка 2008 г. У дысертацыі ўпершыню ў айчыннай фалькларыстыцы выкарыстаны фенаменалагічны падыход да вывучэння жанраў беларускай фальклорнай няказкавай прозы (легенды, прымхліцы, сказа, небыліцы, анекдота), што дазволіла высветліць фенаменалагічныя параметры і характарыстыкі адзначаных жанраў: спецыфіку фальклорнага і жанравага мыслення, жанравага ўспрыняцця рэчаіснасці носьбітамі беларускай вусна-паэтычнай традыцыі, адметнасці жанравых карцін свету, заканамернасці мадэліравання мастацкага свету і тым самам атрымаць кардынальна новую праекцыю жанраў беларускага няказкавага фальклору. У 2006-2008 гг. - член часовага навуковага калектыву па гранце БРФФД "Фальклор у сучаснай культуры беларускай моладзі" (нумар дзяржрэгістрацыі 20062639). З красавіка 2008 г. - выканаўца новай навуковай тэмы "Сучасны гарадскі фальклор Беларусі" (нумар дзяржрэгістрацыі 20081460), які атрымаў перамогу ў конкурсе грантаў БРФФД "Навука2008-М". Рэгулярна прымае ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях, мае 20 навуковых публікацый.
Галіны навуковай дзейнасці: фалькларыстыка, культуралогія.
Асноўныя публікацыі:
- Гендэрная вызначанасць фальклорнага аўтара ў беларускіх легендах / Т.В. Лук'янава // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі. Зб. нав. арт. пад рэд. Р.М. Кавалёвай, В.В. Прыемка. - Мінск.: Бестпрынт, 2004. - 283 с. (с. 208-214).
- Жанр і карціна свету ў фальклорнай прозе / Т.В. Лук'янава // Веснік БДУ, Сер. 4, 2005, № 1.
- Казка і няказкавая проза / Т.В. Лук'янава // Роднае слова, 2005, № 12. (с. 56-61).
- Небыліцы: фенаменалогія жанру / Т.В. Лук'янава // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі. Зб. арт. Вып. 2 / Пад нав. рэд. Р.М. Кавалёвай, В.В. Прыемка. - Мінск: Бестпрынт, 2005. - 269 с. (с. 113-117).
- Праблема жанру ў фальклорнай няказкавай прозе / Т.В. Лук'янава // Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору: Працы членаў кафедры тэорыі літаратуры БДУ. - Мінск: Бестпрынт, 2004. - 224 с. (с. 201-220).
- Фенаменалагічны аспект жанраў беларускай фальклорнай прозы / Т.В. Лук'янава // Весці БДПУ, 2005, № 2.
- Камунікатыўныя стратэгіі і стыль выказвання жанраў фальклорнай няказкавай прозы / Т.В. Лук'янава // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі. Зб. арт. Вып. 3 / Пад нав. рэд. Р.М. Кавалёвай, В.В. Прыемка. Мн.: Бестпрынт, 2006.- 274 с. (с. 180-187).
- Мадэліраванне мастацкага свету няказкавых жанраў беларускага фальклору / Т.В. Лук'янава // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі. Вып. 4.- Мн.: Бестпрынт, 2007.- 280 с. (с. 139-148).
- Фальклорная свядомасць як феномен культурнага // Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: Зб. артыкулаў. Вып. 5 / Пад рэд. Р.М. Кавалёвай, В.В. Прыемка. Мінск, Бестпрынт, 2008. С. 28-33.
- Методыка фенаменалагічнага аналізу няказкавых жанраў беларускай фальклорнай прозы // Фальклор і сучасная культура: Матэрыялы міжнародн. нав.-практ. канф., 22-23 крас. 2008 г. Мінск: у 2 ч. - Мінск: БДУ, 2008. Ч. 1. С. 45-47.
Белабровік Таццяна Мікалаеўна, лабарант 1 кваліфікацыйнай катэгорыі вучэбнай часткі (з верасня 2007 года)
Нарадзілася 15 ліпеня 1981 г. у г. Мінску. У 2004 г. скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "архіўная справа". Працавала па размеркаванні ў Музеі народнай творчасці г.п. Масты Гродзенскай вобласці. З красавіка 2005 г. лабарант 1 кваліфікацыйнай катэгорыі вучэбнай часткі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ. З кастрычніка 2005 г. пераведзена ў склад супрацоўнікаў навуковай часткі лабараторыі на пасаду тэхніка 1 кваліфікацыйнай катэгорыі на навуковую тэму "Рэканструкцыя фальклору і этнакультуры Чарнобыльскага рэгіёна" (кіраўнік В.Дз.Ліцьвінка). З красавіка 2006 г. пераведзена на пасаду лабаранта 1 кваліфікацыйнай катэгорыі па навуковай тэме "Фальклор у сучаснай культуры беларускай моладзі" (кіраўнік Т.А.Марозава).
З верасня 2007 года - лабарант 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі вучэбнай часткі лабараторыі. Займаецца ўпарадкаваннем рэгіянальнага архіва Гродзенскай і Мінскай абласцей вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ.
Сфера навуковых інтарэсаў - вобразы прадстаўнікоў ніжэйшай міфалогіі беларусаў.
Каратай Віктар Канстанцінавіч, метадыст
Нарадзіўся ў 1975 г. у г.п. Мядзель Мінскай вобласці. Скончыў з залатым медалём Мядзельскую сярэднюю школу. У 1973-1978 гг. студэнт філалагічнага факультэта БДУ (іменны стыпендыят), з 1978 стажор-выкладчык, з 1979 г. выкладчык, потым старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры, славянскіх літаратур БДУ. Чытаў лекцыйныя курсы і праводзіў практычныя заняткі па гісторыі беларускай літаратуры, беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, тэорыі літаратуры, гісторыі сусветнай культуры, гісторыі культуры Беларусі для студэнтаў усіх аддзяленняў філалагічнага факультэта БДУ, а таксама для студэнтаў БДУ факультэтаў журналістыкі, фізічнага, хімічнага, для навучэнцаў факультэта павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў самых розных навучальных устаноў Рэспублік Беларусь.
З 2001 г. навуковы супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору БДУ. Працаваў над навуковай тэмай, прысвечанай праблемам рэканструкцыі традыцыйнага фальклору Чарнобыльскага рэгіёна.
З кастрычніка 2005 г. метадыст вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ.
У сферу навуковых інтарэсаў уваходзяць аспекты даследавання асаблівасцей фальклору традыцыйнай этнакультуры і фальклору ў сучасных умовах, карэляцыі фальклорных і літаратурных пачаткаў у беларускай паэзіі ХХ ст., культуралогіі, праблем сучаснага музычнага і драматычнага тэатра. Зараз працуе над індывідуальнай навуковай тэмай "Фальклор Нарачанскага краю. Дамінантныя і маргінальныя аспекты".
Літаратуразнавец, фалькларыст, тэатральны крытык. Аўтар больш 80 публікацый.
Найбольш паказальныя з іх:
- Змясціць у хвілі вечнасці // Песні беларускай валадар. Мінск, 1982.
- Вечная прага нязбытнага: філасофскія нюансы паэмы "Сымон-музыка" // З глыбінь народных. Мінск, 1982.
- Жанравая амбівалентнасць паэм А.Куляшова 60-70 гг. // Веснік БДУ. 1997. № 3.
- Купа - Нарач // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, БелЭнцыклапедыя, 1998.
- Рэгіянальны этнакультурны субстрат у творах паэтаў Мядзельшчыны // Праблемы ўуходнеславянскай этналінгвістыкі: матэрыялы І Міжнароднай навуковай фальклорна-этналінгвістычнай канферэнцыі. Мінск, 2003.
- Феномены інтэграцыі і дыферэнцыяцыі ў этнакультуры поўначы і поўдня Беларусі (Нарач - Ветка) // Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся: Матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай фальклорна-этналінгвістычнай канферэнцыі. Мінск, 2005.
- Лёс на выжарынах… // Творчая асоба Івана Навуменкі і праблемы беларускай філалогіі і адукацыі: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: Т.І.Шамякіна (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А.І.Бельскі. Мінск, РІВШ, 2006.
- Фальклор Нарачанскага краю: Sit ut sunt aut non sint? (навукова-эсэістычныя нататкі) // Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: Зб. артыкулаў. / Пад рэд. Т.А.Марозавай, В.В.Прыемка. Мн, Бестпрынт, 2006.
- "Я вярнуся туды, дзе яшчэ не была…" // Працы кафедры беларускае літаратуры БДУ: навуковы зборнік / пад агульнай рэд. М.Хаўстовіча. Выпуск сёмы. Мінск, Права і эканоміка, 2006.
Неаднаразова (больш за 60 разоў) выступаў з дакладамі на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях і семінарах у Варшаве і Кракаве (Польшча).
|