|
Раздзел: Дакументы
Манаграфія Васіля Ліцьвінкі "Фальклор і этнакультура Чарнобыля. З нагоды 20-годдзя сусветнай катастрофы".
Інфармацыйны ліст ІІІ міжнароднай фальклорна-этналінгвістычнай навуковай канферэнцыі "Фальклор і этнакультура Палесся ў інда-еўрапейскім кантэксце"
Спіс друкаваных прац супрацоўнікаў за 2003-2005 год (па выніках выканання НДР №664/96 "Даследаванне і рэканструкцыя фальклору і этнакультуры Чарнобыльскага рэгіёна")
Матэрыялы Другой міжнароднай фальклорна-этналінгвістычнай навуковай канферэнцыі "Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся" з нагоды 220-годдзя З. Даленгі-Хадакоўскага
Міжнародная канвенцыя ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Ахоўная для нашай культурнай самабытнасці Дэкларацыя ЮНЕСКА (Усеагульная Дэкларацыя ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці)
Праца Васіля Ліцьвінкі "Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года" Яна Чачота 1842-1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў".
Спісы фальклорных калектываў Беларусі, з якімі падтрымліваюцца творчыя сувязі
Да 20-годдзя лабараторыі
|
|
Дакумент: Інфармацыйны ліст ІІІ міжнароднай фальклорна-этналінгвістычнай навуковай канферэнцыі "Фальклор і этнакультура Палесся ў інда-еўрапейскім кантэксце"
З нагоды 80-годдзя выдатнага фалькларыста Анатоля Фядосіка
Назва мерапрыемства: Трэцяя міжнародная фальклорна-этналінгвістычная навуковая канферэнцыя "Фальклор і этнакультура Палесся ў інда-еўрапейскім кантэксце"
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Філалагічны факультэт
7-8 снежня 2006 г.
7 снежня 2006 г. а 9 гадзіне ў актавай зале філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта па адрасе г. Мінск, вул. К.Маркса 31 (1-ы пав.) пачнецца рэгістрацыя і а 10-й адкрыццё канферэнцыі.
Будуць працаваць наступныя секцыі:
1. Месца навуковай спадчыны Анатоля Фядосіка ў фалькларыстыцы
2. Ведыйская канцэпцыя фальклору і этнакультуры Палеся
3. Ведыйскія элементы ў фальклоры і этнакультуры Палесся
4. Веды і этналінгвістыка Палесся
Праграма канферэнцыі:
7 снежня
I. Пленарнае пасяджэнне - з 10 да 13 гадзін (актавая зала)
II. Праца секцый - з 14.00 да 17.30
ІІІ. Неафіцыйнае пасяджэнне - 18.00
8 снежня
I. Працяг працы секцый - з 9 да 11 гадзін
II. Заключнае пленарнае пасяджэнне - з 11.30 да 13.30 (акт. зала). Па заканчэнню - фестываль аўтэнтычнага фальклору Палесся і сяброўскія вячоркі "25 год ВНЛ беларускага фальклору БДУ"
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік яе матэрыялаў. Заяўкі для ўдзелу і тэзісы дакладаў просім даслаць да 7 лістапада 2006 г. на адрас: 220030, г.Мінск, вул. К. Маркса 24, пакой 15; Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору БДУ; тэл. +375 17 2224145; +375 17 2276276; e-mail: folk_litsvinka@tut.by
У заяўках просім падаць прозвішча, імя і імя па бацьку, тэму даклада, месца працы, пасаду, вучоную ступень і званне, хатні і службовы адрасы і тэлефоны.
Матэрыялы для публікацыі да 6-ці старонак, адзінарны інтэрвал у фармаце Times New Roman 14 на дыскеце, адзін экземпляр у друкаваным выглядзе і выдавецкі ўзнос у памеры 10 у.а. здаць пры рэгістрацыі (матэрыялы будуць надрукаваны ў аўтарскім варыянце).
Абгрунтаванне мэтазгоднасці правядзення
З нагоды 80-годдзя выдатнага фалькларыста Анатоля Фядосіка
Назва мерапрыемства: Трэцяя міжнародная фальклорна-этналінгвістычная навуковая канферэнцыя "Фальклор і этнакультура Палесся ў інда-еўрапейскім кантэксце"
Тэрмін правядзення: ІV квартал 2006 года
Месца правядзення: філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта
Мэтазгоднасць правядзення канферэнцыі грунтуецца на неабходнасці правесці даследаванне фальклору, этналінгвістыцы, гісторыі і этналогіі беларусаў у Палескім рэгіёне з мэтай уключэння этнакультурнай спадчыны прарадзімы славянскіх народаў у інда-еўрапейскі культурны кантэкст. Яно будзе выканана на падставе выкарыстання новейшых методык комплекснай рэканструкцыі фальклору і этнакультуры і прагрэсіўных распрацовак з дапамогай сучасных мультымедыйных сродкаў. Даследаванне адпавядае мэтам Распрацаваная ўрадам Беларусі "Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 - 2010 гады" (зацверджана указам прэзідэнта Беларусі № 150 ад 25.03.2005 г.) прадугледжвае, што ў цэнтр яе павінен быць пастаўлены чалавек, яго духоўная культура, сацыяльныя клопаты і запатрабаванні. Іменна культурна-сацыяльны аспект адзначаны як прыярытэтны ў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы. Таму вяртанне ў побыт жыхароў сяла маральна-этычных, высокамастацкіх, калектыўна створаных форм традыцыйнай абрадава-святочнай культуры, фальклору, як яе асновы, становіцца актуальнай навуковай праблемай нашага часу.
Канферэнцыя сугучна міжнародным дакументам ЮНЕСКА апошняга часу аб захаванні культурнай разнастайнасці і рэгіянальнай самабытнасці духоўнай культуры народаў: "Сусветнай дэкларацыі культурнай разнастайнасці" 2001 года, пастанове Генеральнай Асамблеі ЮНЕСКА па праблемах захавання прыроднага асяроддзя і духоўнай спадчыны Палесся 2002 года і "Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны" 2003 года.
Названыя дакументы прыцягнулі ўвагу сусветнай навуковай грамадскасці да даследавання этнакультурнай самабытнасці старажытнаславянскага рэгіёна Палесся. Адным са шматлікіх выдатных прыкладаў могуць быць выданне кнігі-альбома "Палессе"(Варшава,1999) і канферэнцыі кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку "Палессе на скрыжаванні культур"(Пінск,1999) і "Палессе ў ХХ ст."(Беласток,2000). Яны праводзяцца на аснове польскіх экспедыцый 30-х гг. на Палессе ў часы Заходняй Беларусі. Канферэнцыя будзе праведзена на грунтоўнай аснове выкананых НДЛ беларускага фальклору БДУ прац:"Фальклор Беларускага Палесся" (1985-1990); "Рэгіянальная спецыфіка беларускага фальклору" (1991-1995), "Жанрава-рэгіянальная спецыфіка беларускага фальклору і яго месца ў сучасным адукацыйным і культурным працэсах" (1996-1998); "Фальклор запаведных і памежных з Расіяй, Украінай, Польшчай і Літвой рэгіёнаў" (2000-2002); "Даследаванне і рэканструкцыя фальклору і этнічнай культуры Чарнобыльскага рэгіёна" (2003-2005). Яна з'яўляецца лагічным прадаўжэннем папярэдніх І і ІІ канферэнцый, дзе разглядаліся адпаведна праблемы этналінгвістыкі ўсходнеславянскага чарнобыльскага рэгіёна напярэдадні 20-годдзя сусветнай катастрофы і комплекснага даследавання фальклору і этнакультуры Палесся. Першая з іх у красавіку 2003 года была прысвечана заснавальніку славянскай этналінгвістыкі і арганізатару больш чым дваццацігадовага даследавання Ўсходняга Палесся акадэміку Расійскай, Македонскай і Аўстрыйскай акадэмій Мікіце Талстому, які стварыў Палескі архіў у Інстытуце славістыкі РАН; другая - заснавальніку славянскай фалькларыстыкі і народазнаўства беларусу, з Лагойшчыны З.Даленгу-Хадакоўскаму, які прайшоў Палессе ад Карпат да Гомеля і сабраў больш 2000 палескіх песень на мяжы ХVІІІ - ХІХ стст. Плануемая канферэнцыя прысвечана 80-годдзю ўраджэнца Палесся, выдатнаму фалькларысту сучаснасці Анатолю Фядосіку (1926-2004) - ініцыятара і непасрэднаму кіраўніка выдадзенага 46-томнага Звода "Беларуская народная творчасць", які атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.
Высновы канферэнцыі створаць глебу дальнейшага комплекснага даследавання фальклору, міфалогіі, этналінгвістыкі і гісторыі славянскіх народаў, самабытных з'яў традыцыйнай культуры Палесся і ўключэння яе ў кантэкст традыцыйнай культуры індаеўрапейскіх народаў. Яны прыцягнуць увагу навукоўцаў і грамадскасці да ўнікальнага ў Еўропе рэгіёна Палесся, своеасаблівага запаведніка, па выказванню Мікіты Талстога "ідэальнага палігона для даследчыка праславянскіх архетыпаў", частка якой ператварылася ў наш час у чарнобыльскую зону для Беларусі, Украіны і Расіі, навукова абгрунтуюць неабходнасць захавання духоўнай спадчыны Палесся. Гэтая канферэнцыя, як і папярэднія, выкліча, без сумнення, шырокі грамадскі рэзананс і выллецца ў сур'ёзныя навуковыя абагульненні і працы па пытаннях рэканструкцыі і захавання традыцыйнай культуры славянскіх народаў.
Важнейшымі цэнтрамі фальклорных і этналінгвістычных даследаванняў у Беларусі стаў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, яго кафедры беларускай літаратуры і культуры, тэорыі літаратуры. Пры апошняй існуе каардынацыйны цэнтр усёй гэтай працы ў рэспубліцы - вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору, у архівах якой з часу ўвядзення фальклорнай і дыялекталагічнай практык ў 1960 годзе сабрана больш трох мільёнаў тэкставых адзінак захавання, вялікая колькасць аўдыё і відэазапісаў. Канферэнцыя паспрыяе ўключэнню матэрыялаў названага і іншых архіваў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы ў навуковае карыстанне і прыцягне да іх увагу навуковай грамадскасці і студэнцкай моладзі.
Плануецца 90 удзельнікаў канферэнцыі, з якіх іншагародніх і замежных - 25 чалавек.
|