|
Раздзел: Дакументы
Манаграфія Васіля Ліцьвінкі "Фальклор і этнакультура Чарнобыля. З нагоды 20-годдзя сусветнай катастрофы".
Інфармацыйны ліст ІІІ міжнароднай фальклорна-этналінгвістычнай навуковай канферэнцыі "Фальклор і этнакультура Палесся ў інда-еўрапейскім кантэксце"
Спіс друкаваных прац супрацоўнікаў за 2003-2005 год (па выніках выканання НДР №664/96 "Даследаванне і рэканструкцыя фальклору і этнакультуры Чарнобыльскага рэгіёна")
Матэрыялы Другой міжнароднай фальклорна-этналінгвістычнай навуковай канферэнцыі "Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся" з нагоды 220-годдзя З. Даленгі-Хадакоўскага
Міжнародная канвенцыя ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Ахоўная для нашай культурнай самабытнасці Дэкларацыя ЮНЕСКА (Усеагульная Дэкларацыя ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці)
Праца Васіля Ліцьвінкі "Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года" Яна Чачота 1842-1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў".
Спісы фальклорных калектываў Беларусі, з якімі падтрымліваюцца творчыя сувязі
Да 20-годдзя лабараторыі
|
|
Дакумент: Праца Васіля Ліцьвінкі "Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года" Яна Чачота 1842-1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў".
 Загрузіць файл у фармаце Word з сервера
філалагічнага факультэта (69,9 Мб)
УДК 398.8(=161.3)
ББК 82(4Беи)
С 71
ISBN 985-464-594-0
"Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года" Яна Чачота 1842-1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў / Уклад. В. Ліцьвінкі; Пер. з пол. К. Цвіркі, С. Судніка; Камент. С. Судніка; - Мн.: УП "Тэхнапрынт", 2004. - 124 с.: іл, ноты.
Работа падрыхтавана ў навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору Белдзяржуніверсітэта
Укладанне В. Ліцьвінкі
Пераклад з польскай мовы К. Цвіркі і С. Судніка
Каментарый С. Судніка
Набор нот П. Русава
Тэксты гістарычных балад "Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года" былі створаны Янам Чачотам ў 1842-1844 гадах, але да 1994 года знаходзіліся ў архіве.У гэтым выданні, адпаведна мары першага беларускага фалькларыста "каб яны спяваліся", балады ў перакладах Кастуся Цвіркі і Станіслава Судніка пакладзены на ноты кампазітарамі Васілём Купрыяненкам, Яўгенам Петрашэвічам, Лявонам Махначом і Пятром Русавым. У такім выглядзе яны будуць спявацца і ўжо спяваюцца асобнымі выканаўцамі і многімі мастацкімі калектывамі, асабліва фальклорнымі. Выданне актывізуе гэту справу і дасць магчымасць усім прыхільнікам і даследчыкам гістарычнай спадчыны беларускага народа выкарыстаць унікальныя гісторыка-мастацкія мініяцюры ў сваёй працы. Многія з іх ілюстраваны сярэдневяковымі выявамі ліцьвінскіх князёў або адпаведнымі гравюрамі, узятымі з найбольш аўтэнтычных крыніц: старажытных летапісаў і сярэдневяковых гравюр; выданняў "Вялікія князі старажытнай Беларусі. Каляндар 1998 клуба "Спадчына"; "Мікола Ермаловіч.Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае.Мн., 2000"; "Jan Czeczot. Spiewki o dawnych litwinach do roku 1434. Vilnius, 1994" (апошняе на польскай і летувіскай мове у перакладзе Рэгіны Кажаняўскене).
Гісторыка-мастацкае музычнае выданне будзе карысным фалькларыстам, літаратуразнаўцам, гісторыкам, настаўнікам, кампазітарам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй стварэння старажытнай беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага (мовай трох дзяржаўных Статутаў 1529, 1566, 1588 гг. і князёў якой была старабеларуская). На вокладцы змешчана карта Старажытнай Літвы, навукова абгрунтаваная выдатным гісторыкам Беларусі Міколам Ермаловічам.
© Ліцьвінка В., укладанне, 2004
© УП "Тэхнапрынт", афармленне, 2004
|