Навіны. Гісторыя і калектыў, выконваемыя праекты. Відэа-, аудыё- і рэгіянальны архівы запісаў беларускага фальклору. Дакументы. Каляндары свят і абрадаў. Кантакты.

www.folkndl.bsu.by Аб лабараторыі Дыскаграфія Архівы Дакументы Рознае Кантакт
Раздзел: Дакументы

Манаграфія Васіля Ліцьвінкі "Фальклор і этнакультура Чарнобыля. З нагоды 20-годдзя сусветнай катастрофы". Інфармацыйны ліст ІІІ міжнароднай фальклорна-этналінгвістычнай навуковай канферэнцыі "Фальклор і этнакультура Палесся ў інда-еўрапейскім кантэксце" Спіс друкаваных прац супрацоўнікаў за 2003-2005 год (па выніках выканання НДР №664/96 "Даследаванне і рэканструкцыя фальклору і этнакультуры Чарнобыльскага рэгіёна") Матэрыялы Другой міжнароднай фальклорна-этналінгвістычнай навуковай канферэнцыі "Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся" з нагоды 220-годдзя З. Даленгі-Хадакоўскага Міжнародная канвенцыя ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны Ахоўная для нашай культурнай самабытнасці Дэкларацыя ЮНЕСКА (Усеагульная Дэкларацыя ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці) Праца Васіля Ліцьвінкі "Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года" Яна Чачота 1842-1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў". Спісы фальклорных калектываў Беларусі, з якімі падтрымліваюцца творчыя сувязі Да 20-годдзя лабараторыі Alta-TECH
Міжнародная канвенцыя ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Генеральная канферэнцыя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі навукі і культуры, ніжэй называная "ЮНЕСКА", якая сабралася ў Парыжы з 29 верасня па 17 кастрычніка на сваю трыццаць другую сесію,
- спасылаючыся на міжнародна-прававыя акты аб правах чалавека, у прыватнасці, на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека 1948 г., Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах 1996 г. і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах 1966 г.,
- прымаючы да ўвагі важнае значэнне нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў якасці кузні культурнай разнастайнасці і гарантыі ўстойлівага развіцця, што падкрэсліваецца ў Рэкамендацыі ЮНЕСКА аб захаванні фальклору 1989 г., ва Усеагульнай дэкларацыі ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці 2001 г. і ў Стамбульскай дэкларацыі 2002 г., прынятай на трэцяй сустрэчы за круглым сталом міністраў культуры,
- улічваючы цесную ўзаемазалежнасць нематэрыяльнай культурнай спадчынай і матэрыяльнай культурнай і прыроднай спадчынай,
- прызнаючы, што працэсы глабалізацыі і сацыяльных пераўтварэнняў, ствараючы ўмовы для ўзнаўлення дыялогу паміж супольнасцямі, разам з тым з'яўляюцца, як і праявы нецярпімасці, крыніцамі сур'ёзнай пагрозы дэградацыі, знікнення і разбурэння, якая навісла над нематэрыяльнай культурнай спадчынай, у прыватнасці, у выніку недахопу сродкаў для аховы такой спадчыны,
- усведамляючы ўсеагульнае імкненне забяспечыць ахову нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва і агульную заклапочанасць, якая адчуваецца ў сувязі з гэтым,
- прызнаючы, што супольнасці, у прыватнасці, карэнныя супольнасці, групы і, у некаторых выпадках, пэўныя асобы адыгрываюць важную ролю ў стварэнні, ахове, захаванні і ўзнаўленні нематэрыяльнай культурнай спадчыны, узбагачаючы тым самым культурную разнастайнасць і выступаючы чыннікам садзеяння творчасці чалавека,
- адзначаючы вялікае значэнне дзейнасці ЮНЕСКА па распрацоўцы нарматыўных актаў, накіраваных на абарону культурнай спадчыны, у прыватнасці Канвенцыі аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 1972 г.,
- адзначаючы далей, што сёння не існуе ніякага шматбаковага прававога акта, які б датычыў аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны і меў бы абавязковую юрыдычную сілу,
- мяркуючы, што існуючыя міжнародныя пагадненні, рэкамендацыі і рэзалюцыі аб культурнай і прыроднай спадчыне неабходна ўзбагаціць і эфектыўна дапоўніць новымі палажэннямі, датычнымі нематэрыяльнай культурнай спадчыны,
- улічваючы неабходнасць больш глыбокага усведамлення, асабліва сярод маладых пакаленняў, важнасці нематэрыяльнай культурнай спадчыны і яе аховы,
- мяркуючы, што ў духу супрацоўніцтва і ўзаемадапамлгі міжнародная супольнасць разам з дзяржавамі-удзельніцамі гэтай Канвенцыі павінна садзейнічаць ахове такой спадчыны,
- нагадваючы аб праграмах ЮНЕСКА па нематэрыяльнай культурнай спадчыне, у прыватнасці абвяшчэння шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва,
- беручы пад увагу неацэнную ролю нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў якасці чынніка збліжэння, абменаў і ўзаемаразумення паміж людзьмі,
- прымае семнаццатага кастрычніка 2003 года дадзеную Канвенцыю.

I. Агульныя палажэнні

Артыкул 1 - Мэты Канвенцыі
Мэтамі дадзенай Канвенцыі з'яўляюцца:
(а) ахова нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
(б) павага да нематэрыяльнай культурнай спадчыны адпаведных супольнасцяў, груп і прыватных асоб;
(в) прыцягненне ўвагі на мясцовым, нацыянальных і міжнародным узроўнях да важнасці нематэрыяльнай культурнай спадчыны і яе ўзаемнага прызнання;
(г) міжнароднае супрацоўніцтва і дапамога.

Артыкул 2 - Вызначэнні
Для мэт дадзенай Канвенцыі
1. "Нематэрыяльная культурная спадчына" азначае звычаі, формы ўяўлення і выяўлення, веды і навыкі, - а таксама звязаныя з імі інструменты, прадметы артыфакты і культурныя прасторы, прызнаныя супольнасцямі, групамі і, у некаторых выпадках, асобнымі людзьмі ў якасці часткі іх культурнай спадчыны. Такая нематэрыяльная культурная спадчына, якая перадаецца ад пакалення да пакалення, пастаянна ўзнаўляецца супольнасцямі і групамі ў залежнасці ад навакольнага асяроддзя, іх узаемадзеяння з прыродай і іх гісторыі і фарміруе ў іх пачуццё самабытнасці і пераемнасці і гэтым садзейнічае павазе да культурнай разнастайнасці і творчасці чалавека. Для мэт дадзенай Канвенцыі бярэцца пад увагу толькі тыя нематэрыяльная культурная спадчына, якая стасуецца з існуючымі міжнародна-прававымі актамі па правах чалавека і патрабаваннямі ўзаемнай павагі паміж супольнасцямі, групамі і асобнымі людзьмі, а таксама ўстойлівага развіцця.
2. "Нематэрыяльная культурная спадчына", як яна вызначаная ў пункце 1 вышэй, выяўляецца, у прыватнасці, у наступных галінах:
(а) вусныя традыцыі і формы выяўленыя ўключна з мовай у якасці носьбіта нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
(б) выканаўчае мастацтва;
(в) звычай, абрады, святы;
(г) веды і звычаі, датычныя прыроды і Сусвету;
(д) веды і навыкі, звязаныя з традыцыйнымі рамёствамі.
3. "Ахова" азначае прыняцце захадаў з мэтай забеспячэння жыццяздольнасці нематэрыяльнай культурнай спадчыны уключна з яе ідэнтыфікацыяй, дакументаваннем, даследаваннем, захаваннем, абаронай, папулярызацыяй, павышэннем яе ролі, яе перадачу, галоўным чынам, з дапамогай фармальнай і нефармальнай адукацыі, а таксама адраджэнне розных аспектаў такой спадчыны.
4. "Дзяржавы-ўдзельніцы" азначаюць дзяржавы, якія звязаныя дадзенай Канвенцыяй і ў дачыненні да якіх Канвенцыя ўвайшла ў сілу.
5. Дадзеная Канвенцыя прымяняецца mutatis mutandis да тэрыторый, названых у артыкуле 33, якія становяцца яе ўдзельнікамі на умовах, вызначанных гэтым артыкулам.У гэтых адносінах выраз "дзяржавы-удзельніцы" адносіцца таксама да гэтых тэрыторый.

Артыкул 3 - Сувязь з іншымі міжнародна-прававымі актам
Нішто ў дадзенай Канвенцыі не можа быць вытлумачана як:
(а) тое, што змяняе статус або змяншае ўзровень аховы каштоўнасцяў, якія прызнаныя яе сусветная спадчына ў рамках Канвенцыі аб ахове культурнай і прыроднай спадчыны 1972 г. і з якімі непасрэдна звязаны той ці іншы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны; або
(б) тое, што закранае правы і абавязацельства дзяржаў-удзельніц, якія вынікаюць з усякіх міжнародна-прававых актаў, якія датычаць правоў на інтэлектуальную ўласнасць або выкарыстання біялагічных і экалагічных рэсурсаў, удзельніцамі якіх яны з'яўляюцца.

II. Органы канвенцыі

Артыкул 4 - Генеральная асамблея дзяржаў-удзельніц
1. Дадзеным засноўваецца Генеральная асамблея дзяржаў-удзельніц, названая ніжэй "Генеральная асамблея". Генеральная асамблея з'яўляеццапаўнаўладным органам дадзенай Канвенцыі.
2. Генеральная асамблея збіраецца на чарговыя сесіі адзін раз на два гады. Яна можа збірацца на пазачарговыя сесіі, калі прымае такое рашэнне, або па просьбе Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, або па просьбе не менш за адну трэць дзяржаў-удзельнікаў.
3. Генеральная асамблея прымае свае Правілы працэдуры.

Артыкул 5 - Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны
1. Дадзеным пры ЮНЕСКА засноўваецца Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, называны ніжэй "Камітэт". Камітэт складаецца з прадстаўнікоў 18 дзяржаў-удзельніц, выбраных дзяржавамі-удзельніцамі, якія сабраліся на Генеральную асамблею, пасля ўступлення дадзенай Канвенцыі ў сілу ў адпаведнасці з артыкулам 34.
2. Колькасць дзяржаў - сяброў гэтага Камітэта будзе павялічана да 24, калі колькасць дзяржаў-удзельніц Канвенцыі дасягне 50.

Артыкул 6 - Выбары і тэрмін паўнамоціваў дзяржаў - членаў Камітэта
1. Выбары дзяржаў - сяброў Камітэта ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з прынцыпамі справядлівага геаграфічнага размеркавання і справядлівай ратацыі.
2. Дзяржавы - сябры Камітэта выбіраюцца на тэрмін у чатыры гады дзяржавамі-удзельніцамі Канвенцыі, якія сабраліся на Генеральную асамблею.
3. Аднак тэрмін паўнамоцтваў паловы дзяржаў - сяброў Камітэта, абранага падчас першых выбараў, складае два гады. Гэтыя дзяржавы вызначаюцца жэрабам падчас першых выбараў.
4. Кожныя два гады Генеральная асамблея напалову абнаўляе склад дзяржаў - сяброў Камітэта.
5. Яна таксама абірае такую колькасць дзяржаў - сяброў Камітэта, якая неабходная для запаўнення вакантных месц.
6. Дзяржава - сябра Камітэта не можа быць абрана на два тэрміны паўнамоцтваў запар.
7. Дзяржавы - сябры Камітэта выбіраюць у якасці сваіх прадстаўнікоў людзей, які валодаюць кампетэнцыяй у розных галінах нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Артыкул 7 - Функцыі Камітэта
Без шкоды для іншага яго абавязкаў, акрэсленых дадзенай Канвенцыяй, функцыі Камітэта заключаюцца ў наступным:
(a) садзеянне дасягненню мэт Канвенцыі, заахвочванне і забеспячэнне маніторынгу яе выканання;
(b) правядзенне кансультацый адносна перадавой практыкі і падрыхтоўка рэкамендацый аб мерах па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
(c) падрыхтоўка і вынясенне на зацвярджэнне Генеральнай асамблей праекта плана выкарыстання сродкаў фонда ў адпаведнасці з артыкулам 25;
(d) пошук шляхоў павелічэння рэсурсаў фонда і прыняцце з гэтай мэтай неабходных мер у адпаведнасці з артыкулам 25;
(e) падрыхтоўка і вынясенне на зацвярджэнне Генеральнай асамблей матэрыялы аператыўнага кіравання па выкананні Канвенцыі;
(f) разгляд у адпаведнасці з артыкулам 29 дакладаў дзяржаў-удзельніц і іх рэзюмаванне для Генеральнай асамблеі;
(g) разгляд заявак, прадстаўленных дзяржавамі-удзельніцамі, і прыняцце рашэнняў у адпаведнасці з распрацаванымі Камітэтам і зацверджанымі Генеральнай асамблеяй аб'ектыўнымі крытэрыямі, датычнымі:
(i) уключэнне ў спісы і адбору прапаноў, названых ў артыкулах 16, 17 і 18;
(ii) аказанне міжнароднай дапамогі ў адпаведнасці з артыкулам 22.

Артыкул 8 - Метады працы Камітэта
1. Камітэт падпарадкоўваецца Генеральнай асамблеі. Ён прадстаўляе ёй даклады аб усёй сваёй дзейнасці і рашэннях, якія прымае.
2. Камітэт прымае свае Правілы працэдуры большасцю, якая складае дзве трэці яго сяброў.
3. Камітэт можа ствараць часовыя спецыяльныя кансультатыўныя органы, якія ён палічыць неабходнымі для выканання сваіх задач.
4. Камітэт можа запрашаць на свае пасяджэнні ўсякія дзяржаўныя або прыватныя органы, а таксама ўсякія прыватныя асобы, якія валодаюць прызнанай кампетэнцыяй у розных галінах нематэрыяльнай культурнай спадчыны, з мэтай правядзення з імі кансультацый па канкрэтных пытаннях.

Артыкул 9 - Акрэдытацыя кансультатыўных арганізацый
Камітэт выносіць на разгляд Генеральнай асамблеі прапановы аб крытэрыях і ўмовах пазначанай эдытацыі.

Артыкул 10 - Сакратарыят
Сакратарыят ЮНЕСКА аказвае дапамогу Камітэту.
Сакратарыят падрыхтоўвае дакументацыю для Генеральнай асамблеі і Камітэта, а таксама праекты парадку дня іх пасяджэнняў і забяспечвае выкананне іх рашэнняў.

ІІІ. Ахова нематэрыяльнай культурнай спадчыны на нацыянальным узроўні

Артыкул 11 - Роля дзяржаў-удзельніц
Кожная дзяржава-удзельніца павінна:
(а) прымаць неабходныя заходы для забяспячэння аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, наяўнай на яе тэрыторыі;
(б) у межах мер па ахове, пазначаных у пункце 3 артыкула 2, ідэнтыфікоўваць і вызначаць розныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, наяўнай на яе тэрыторыі, пры ўдзеле супольнасцяў, груп і адпаведных неўрадавых арганізацый.

Артыкул 12 - Пералікі
1. Для забяспячэння ідэнтыфікацыі з мэтай аховы кожная дзяржава-удзельніца з улікам рэальнай сітуацыіскладае адзін або некалькі спісаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, наяўнай на яе тэрыторыі. Такія спісы належыць рэгулярна абнаўляць.
2. Падчас прадстаўлення па перыядычнай аснове свайго даклада Камітэту, згодна з артыкулам 29, кожная дзяржава-удзельніца паведамляе неабходную інфармацыю па гэтых спісах.

Артыкул 13 - Іншыя меры па ахове
Для забяспячэння аховы, развіцця і павышэння ролі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, наяўнай на яе тэрыторыі, кожная дзяржава-удзельніца прыкладвае намаганні з мэтай:
(a) прыняцця агульнай палітыкі, накіраванай на павышэнне ролі нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў грамадстве і ўключэнне аховы гэтай спадчыны ў праграмы планавання;
(b) вызначэння або стварэнне аднаго ці некалькіх кампетэнтных органаў па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, наяўнай на яе тэрыторыі;
(c) садзеяння навуковым, тэхнічным і мастацтвазнаўчым даследаванням, а таксама распрацоўцы навукова-даследчых метадалогій з мэтай эфектыўнай аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
(d) прыняцця адпаведных юрыдычных, тэхнічных, адміністратыўных і фінансавых мер, накірованых на:
(і) садзеянне стварэнню ці ўмацаванню ўстаноў па падрыхтоўцы кадраў у галіне кіравання нематэрыяльнай культурнай спадчынай, а таксама перадачы гэтай спадчыны праз формы і прасторы, прадвызначаныя для іх прадстаўлення;
(іі) забеспячэнне доступу да нематэрыяльнай культурнай спадчыны пры захаванні прынятай практыкі, якая вызначае парадак доступу да тых ці іншых аспектаў такой спадчыны;
(ііі) стварэнне ўстаноў, якія займаюцца дакументацыяй па нематэрыяльнай культурнай спадчыне, і аблягчэнне доступу да іх.

Артыкул 14 - Адукацыя, павышэнне дасведчанасці грамадскасці і ўмацаванне патэнцыялу
Кожная дзяржава-удзельніца, выкарыстоўваючы ўсе наяўныя ў яе распараджэнні сродкі, прыкладвае намаганні, накірованыя на:
(a) забеспячэнне прызнання, павагі і павышэння ролі нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў грамадстве, у прыватнасці праз:
(i) праграмы ў галіне адукацыі, павышэння дасведчанасці і інфармаванасці грамадскасці, у прыватнасці моладзі;
(ii) канкрэтныя праграмы ў галіне адукацыі і падрыхтоўкі кадраў, адрасованых адпаведным супольнасцям і групам;
(iii) мерапрыемства па ўмацаванню патэнцыялу ў галіне аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, звязаных , у прыватнасці, з пытаннямі кіравання і навуковых даследаванняў;
(iv) нефармальныя спосабы перадачы ведаў;
(b) інфармаванне грамадскасці аб небяспеках, якія пагражаюць такой спадчыне, а таксама аб мерапрыемствах, якія ажыццяўляюцца дзеля выканання дадзенай Канвенцыі;
(c) садзеянне адукацыі па пытаннях аховы прыродных прастораў і памятных мясцін, існаванне якіх неабходнае для выражэння нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Артыкул 15 - Удзел супольнасцяў,груп і асобных людзей
У рамках сваёй дзейнасці па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны кожная дзяржава-ўдзельніца імкнецца забяспечыць па магчымасці самы шырокі ўдзел супольнасцяў, груп, асобных людзей, якія займаюцца стварэннем, захаваннем і перадачай такой спадчыны, а таксама актыўна прыцягваць іх да кіравання такой спадчынай.

IV. Ахова нематэрыяльнай культурнай спадчыны на міжнародным узроўні

Артыкул 16 - Рэпрэзентатыўны спіс спадчыны н.к. чалавецтва
1. Для забеспячэння большай нагляднасці н.к. спадчыны, садзеяння паглыбленнюўсведамлення яе значэння і заахвочвання дыялогу на аснове павагі да культурнай разнастайнасці Камітэт, по прапанове адпаведных дзяржаў-удзельніц, складае, абнаўляе і публікуе Рэпрэзентатыўны спіс н.к. спадчыны чалавецтва.
2. Камітэт распрацоўвае і прадстаўляе на зацвярджэнне Генеральнай асамблеі крытэрыі складання, абнаўлення і публікацыі пазначаннага Рэпрэзентатыўнага спіса.

Артыкул 17 - Спіс н.к. спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы
1. З мэтай прыняцця адпаведных мер аховы Камітэт складае, абнаўляе і публікуе Спіс н.к. спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, і ўключае такую спадчыну ў гэты Спіс па просьбе адпаведнай дзяржавы-удзельніцы.
2. Камітэт распрацоўвае і прадстаўляе на зацвярджэнне Генеральнай асамблеі крытэрыі складання, абнаўлення і публікацыі пазначаннага Спіса.
3. У выпадках тэрміновасці, - аб'ектыўныя крытэрыі якіх зацвяржаюцца Ггенеральнай асамблеяй на аснове прапановы Камітэта, - ён можа ў кансультацыі з зацікаўленай дзяржавай-удзельніцай уключыць элемент адпаведнай спадчыны ў Спіс, загаданы ў пункце 1.

Артыкул 18 - Праграмы, праекты і мерапрыемствы па ахове н.к. спадчыны
1. На аснове прапаноў дзяржаў-удзельніц і ў адпаведнасці з распрацаванымі Камітэтам крытэрыямі, зацверджанымі Генеральнай асамблеяй, Камітэт праводзіць перыядычны адбор і садзейнічае ажыцяўленню нацыянальных, субрэгіанальных праграм, праектаў і мерапрыемстваў па ахове падчыны, якія, на яго думку, найменшым чынам адлюстроўваюць прынцыпы і мэты дадзенай Канвенцыі, з улікам асаблівых патрэб краін на стадыі развіцця.
2. З гэтай мэтай ен атрымлівае, разглядае і зацвярджае заяўкі на аказанне міжнароднай дапамогі, сфармуляваныя дзяржавамі-удзеніцамі для падрыхтоўкі такіх прапаноў.
3. Камітэт суправаджае ажыцяўленне пазначаных праграм, праектаў і мерапрыемстваў распаўсюджваннем перадавой практыкі ў формах, якія будуць ім вызначаны.

V. Міжнароднае супрацоўніцтва і дапамога.

Артыкул 19 - Супрацоўніцтва
1. Для мэт дадзенай Канвенцыіміжнароднае супрацоўніцтва ўключае, у прыватнасці, абмен інфармацыяй і вопытам, сумесныя ініцыятывы, а таксама стварэнне механізма аказаннядапамогі дзяржавам-удзельніцам у іх намаганнях, накіраваных на ахову н.к. спадчыны.
2. Без шкоды для палажэнняў іх нацыянальнага заканадаўства і норм звычайнага права і практыкі дзяржавы-удзельніцыпрызнаюць, што ахова н.к. спадчыны мае агульнае значэнне для чалавецтва, і з гэтай мэтай абавязуюцца супрацоўнічаць на двухбаковым, субрэгіянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

Артыкул 20 - Мэты міжнароднай дапамогі
Міжнародная дапамога можа быць аказана з наступнымі мэтамі:
(а) ахова спадчыны, уключанай у Спіс н.к. спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы;
(в) падрыхтоўка пералікаў у сэнсе артыкулаў 11 і 12;
(с) падтрымка праграм, праектаў і мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца на нацыянальным, субрэгіянальным і рэгіягальным узроўнях, якія накіраваны на ахову н.к. спадчыны;
(d) усякай іншай мэты, якую Камітэт можа палічыць неабходнай.

Артыкул 21 - формы міжнароднай дапамогі
Дапамога, якая аказваецца Камітэтам дзяржаве-удзельніцы, рэгламентуецца аператыўным кіраўніцтва, загаданым у артыкуле 7, а таксама пагадненнем, прадугледжаным у артыкуле 24, і можа прымаць наступныя формы:
(а) даследванні, якія датычаць розных аспектаў аховы;
(в) аказанне паслуг экспертаў і носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
(с) падрыхтоўка ўсякага неабходнага персаналу;
(d) распрацоўка нарматыўных і іншых мер;
(е) стварэнне і забеспячэнне функцыянавання інфраструктур;
(f) выдзяленне абсталявання і ноу-хау;
(g) іншыя формы фінансавай і тэхнічнай дапамогі, уключна, у пэўных выпадках з выдзяленнем пазык пад нізкія працэнты і ахвяраванняў.

Артыкул 22 - Умовы аказання міжнароднай дапамогі
1. Камітэт вызначае працэдуру разгляду заявак на міжнародную дапамогу і удакладняе такія аспекты пазначаных заявак, як прадугледжаныя захады, неабходныя дзеянні і ацэнка звязаных з імі расходаў.
2. У тэрміновых выпадках заяўка на атрыманне дапамогі разглядаецца Камітэтам на прыярытэтнай аснове.
З мэтай прыняцця рашэння Камітэт праводзіць такія даследаванні і кансультацыі, якія ен лічыць неабходнымі.

Артыкул 23 - Заяўкі на міжнародную дапамогу
1. Кожная дзяржава-удзельніца можа падаць Камітэту заяўку на міжнародную дапамогу па ахове н.к. спадчыны, наяўнай на яе тэрыторыі.
2. Такая заяўка можа быць таксама пададзена дзвюма ці больш дзяржавамі-удзельніцамі.
3. У заяўку ўключаецца інфармацыя, прадугледжаная ў пункце 1 артыкула 22, і неабходная дакументацыя.

Артыкул 24 - Роля дзяржаў-удзельніц, якія з'яўляюцца бенефіцыярыямі
1. У адпаведнасці з палажэннямі дадзенай Канвенцыі міжнародная дапамога рэгулюецца пагадненнем паміж дзяржавай-удзельніцай, якая з'яўляецца бенефіцыярам, і Камітэтам.
2. У якасці агульнага правіла, дзяржава-удзельніца, якая з'яўляецца бенефіцыярам, у залежнасці ад наяўных у яе карыстанні сродкаў, удзельнічае ў пакрыцці выдаткаў, звязанных з мерамі аховы, на якія выдзяляецца міжнародная дапамога.
3. Дзяржава-удзельніца, якая з'яўляецца бенефіцыярам, надае Камітэту даклад аб выкарыстанні дапамогі, якая выдзяляецца з мэтай аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

VІ. Фонд нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Артыкул 25 - Характар і рэсурсы фонду
1. Дадзеным засноўваецца "фонд н.к. спадчыны", названы ніжэй "фонд".
2. Гэты фонд у адпаведнасці з Палажэннем аб фінансах ЮНЕСКА з'яўляецца мэтавым фондам.
3. Сродкі фонду складаюцца з:
(а) узносаў дзяржаў-удзельніц;
(в) сродкаў, асігнаваных з гэтай мэтай Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА;
(с) узносаў, ахвяраванняў або завяшчанай маемасці, якія могуць быць выдзеленыя;
(і) іншымі дзяржавамі
(іі) арганізацыямі і праграмамі сістэмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у прыватнасці. Праграмай развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншым міжнароднымі арганізацыямі;
(ііі) дзяржаўнымі ці прыватнымі органамі ці прыватнымі асобамі;
(d) усякіх працэнтных найчэнняў на сродкі на сродкі гэтага фонду;
(e) сум збораўі паступленняў ад мерапрыемстваў, арганізаваных на карысць фонду;
(f) усякіх іншых сродкаў, прадугледжаных Палажэнем аб фондзе, распрацованым Камітэтам.

1. Камітэт прымае рашэнні аб выкарыстанні аб сродках на аснове кіруючых указанняў Генеральнай асамблеі
2. Камітэт можа прымаць узносы і дапамогу ў іншых формах, прызначаных для агульных і канкрэтных мэт, звязаных з пэўнымі праектамі, пры ўмове, што такія праекты ўхвалены Камітэтам.
3. Унясенне ўзносаў у фонд не можа суправаджацца ніякімі палітычнымі, эканамічнымі ці іншымі ўмовамі, не сумяшчальнымі з мэтамі дадзенай Канвенцыі.

Артыкул 26 - Узносы дзяржаў-удзельніц у фонд
1. Без шкоды для ўсякага дабраахвотнага ўзносу дзяржавы-удзельніцы дадзенай Канвенцыі абавязуюцца ўносіць у Фонд не радзей як раз на два гады ўзносы, сумма якіх, вылічаная па адзінай працэнтнай стаўцы, якая прымяняецца для ўсіх дзяржаў, вызначаецца Генеральнай асамблеяй. Рашэнне Ггенеральнай асамблеі па гэтым пытанні прымаецца большасцю прысутных і ўдзельных галасавання - дзяржаў-удзельніц, - якія не зрабілі заявы, прадугледжанай у пункце 2 дадзенага артыкула. Ні ў якім выпадку пазначаны ўзнос дзяржавы-удзельніцы не перавышае 1% яе ўзносу ў звычайны бюджэт ЮНЕСКА.
2. Аднак кожная дзяржава, згаданая ў артыкулах 32 ці 33 дадзенай Канвенцыі, можа ў момант перадачы на захаванне сваей ратыфікацыйнай граматы ці дакумента аб прыняцці, зацвярджэнні або далучэнні зрабіць заяву, што яна не будзе звязаная палажэннямі пункта 1 дадзеннага артыкула.
3. Дзяржава-удзельніца дадзенай Канвенцыі, якая зрабіла заяву, прадугледжаную ў пункце 2 дадзенага артыкула, прыкладвае намаганні да таго, каб адклікаць сваю заяву, паведаміўшы пра гэта Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА. Аднак адкліканне заявы ўваходзіць у сілу ў адносінах узносу, належнага ад гэтай дзяржавы, толькі з даты адкрыцця наступнай сесіі Генеральнай асамблеі.
4. Каб камітэт мог эфектыўна планаваць сваю дзейнасць, узносы дзяржаў-удзельніц даденай Канвенцыі, якія зрабілі заявы прадугледжаныя ў пункце 2 дадзенага артыкула, павінны ўносіцца на рэгулярнай аснове найменш раз на два гады, і павінны па магчымасці набліжацца да сумы ўзносаў, якія яны павінны былі б уносіць у тым выпадку, калі б яны былі звязаны палажэннямі пункта 1 дадзенага артыкула.
5. Усякая дзяржава-удзельніца дадзенай Канвенцыі, якая мае запазычанасць па сваіх абавязковых ці добраахвотных узносах за бягучы год і каляндарны год, які непасрэдна папярэднічае яму, не можа быць абрана членам Камітэта; гэта палажэнне не прымяняецца ў дачыненні выбараў. Паўнамоцтвы такой дзяржавы, якая ўжо з'яўляецца членам Камітэта, заканчваецца ў момант усякіх выбараў, прадугледжаных у артыкуле 6 дадзенай Канвенцыі.

Артыкул 27 - Дадатковыя дабраахвотныя ўзносы ў фонд
Дзяржавы-ўдзельнiцы, якiя жадаюць унесцi дабраахвотныя ўзносы, якiя з'яўляюцца дабраахвотнымi ў дачыненнi да прадугледжаных у артыкуле 26, iнфармуюць аб гэтым Камiтэт як найхутчэй, з тым, каб ён мог адпаведным чынам планаваць сваю дзейнасць.

Артыкул 28 - Мiжнародныя кампанii па сбору сродкаў
Дзяржавы-удзельнiцы па меры магчымасцi падтрымлiваюць мiжнародныя кампанii па збору сродкаў для фонду, якiя арганiзуюцца пад эгiдай ЮНЕСКА.

VII. Даклады

Артыкул 29 - Даклады дзяржаў-удзельнiц
Дзяржавы-удзельнiцы падаюць Камiтэту ў форме i з перыядычнасцю, якiя вызначаюцца Камитэтам, даклады аб заканадаўчых i рэгламентуючых палажэннях цi iншых загадах, прынятых iмi з мэтай выканання дадзенай Канвенцыi.

Артыкул 30 - Даклады Камiтэта
1. Камiтэт падае на кожную сесiю Генеральнай асамблеi даклад, якi рыхтуецца на аснове яго дзейнасцi i дакладаў дзяржаў-удзельнiц, паказаных у артыкуле 29.
2. Гэты даклад даводзiцца да ведама Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКА.

VIII. Пераходныя палажэннi

Артыкул 31 - Сувязь з абвяшчэннем шэдэўраў вуснай i нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва
1. Камiтэт уключае ў Рэпрэзентатыўны спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва шэдэўры вуснай i нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва, абвешчаныя да ўваходжання ў сiлу дадзенай Канвенцыi.
2. Уключэнне пазначаных шэдэўраў у Рэпрэзентатыўны спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва анiякiм чынам не прадвызначае крытэрыi, якiя вызначаюцца ў адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 16 у адносiнах да наступных уключэнняў.
3. Пасля ўваходжання дадзенай Канвенцыi ў сiлу не будуць адбывацца нiякiя далейшыя абвяшчэннi.

IX. Заключныя палажэннi

Артыкул 32 - Ратыфiкацыя, прыняцце i зацвярджэнне
1. Дадзеная Канвенцыя падлягае ратыфiкацыi, прыняццю або зацвярджэнню дзяржавамi-сябрамi ЮНЕСКА парадкам, прадугледжаным iх адпаведнымi канстытуцыйнымi працэдурамi.
2. Ратыфiкацыйныя граматы, дакументы аб прыняццi цi зацвярджэннiздаюцца на захаванне Генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА.

Артыкул 33 - Далучэнне
1. Дадзеная Канвенцыя адкрытая для далучэння ўсiх дзяржаў, якiя не з'яўляюцца сябрамi ЮНЕСКА, якiм Генеральная канферэнцыя Арганiзацыi прапануе далучыцца да гэтай Канвенцыi.
2. Дадзеная Канвенцыя адкрытая таксама для далучэння тэрыторый, якiя маюць поўнае ўнутранае самакiраванне, якiя прызнаюцца не такiя Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый, але не дасягнулi поўнай незалежнасцi ў адпаведнасцi з рэзалюцыяй 1514 (xv) Генеральнай Асамблеi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i якiя валодаюць кампетэнцыяй у пытаннях, якiя рэгулююцца дадзенай Канвенцыяй, у тым лiку кампетэнцыяй па заключэннi дагавораў, якiя датычаць такiх пытанняў.
3. Дакумент аб далучэннi здаецца на захоўванне Генеральнаму Дырэктару ЮНЕСКА.

Артыкул 34 - Уваходжанне ў сiлу
Дадзеная Канвенцыя ўваходзiць у сiлу праз тры месяцы з дня здачы на захоўванне трыццатай ратыфiкацыйнай граматы цi дакумента аб прыняццi, зацвярджэннi або далучэннi, але толькi ў дачыненнi тых дзяржаў, якiя здолi на захаванее свае ратыфiкацыйныя граматы цi дакументы аб прыняццi, зацвярджэннi або далучэннi ў пазначаны дзень цi раней. У дачыненнi ўсякай iншай дзяржавы-удзельнiцы Канвенцыя ўваходзиць у сiлу праз тры месяцы з дня здачы на захоўванне яго ратыфiкацыйнай граматы цi дакумента аб прыняццi, зацвярджэннi або далучэннi.

Артыкул 35 - Федэратыўныя або неунiтарныя канстытуцыйныя сiстэмы
Наступныя палажэннi прымяняюцца да дзяржаў-удзельнiц, якiя маюць федэратыўную цi неунiтарную будову:
- У тым, што датычыць палажэнняў дадзенай Канвенцыi, прымяненне якiх падлягае юрысдыкцыi федэральнай або цэнтральнай улады, абавязацельствы федэральнага або цэнтральнага ўрада будуць такiмi ж, што i абавязацельствы дзяржаў-удзельнiц, якiя не з'яўляюцца федэральнымi дзяржавамi;
- У тым, што датычыць палажэнняў дадзенай Канвенцыi, прымяненне якiх падлягае юрысдыкцыi асобных штатаў, абласцей, правiнцый, цi кантонаў у складзе федэрацыi, якiя у адпаведнасцi з iснуючай у iх канстытуцыянальнай сiстэмай не абавязаныя прымаць заканадаўчыя загады, федэральны ўрад даводзiцьпазначаныя палажэннi да ведама кампетэнтных улад штатаў, абласцей, правiнцый цi кантонаў з рэкамендацыяй аб iх прыняццi.

Артыкул 36 - Дэнансацыя
1. Кожная дзяржава-удзельнiца можа дэнансаваць дадзеную Канвенцыю.
2. Дэнансацыя натыфiкуецца пiсьмовым актам, якi здаецца на захоўванне Генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА.
3. Дэнансацыя ўваходзiць у сiлу праз дванаццаць месяцаў пасля даты атрымання акта аб дэнансацыi. Яна нiякiм чынам не змяняе фiнансавых абавязацельстваў, узятых на сябе дзяржавай-удзельнiцай, якая ажыцяўляе дэнансацыю, да даты ўваходжання ў сiлу выхаду з Канвенцыi.

Артыкул 37 - Функцыi дэпазiтарыя
Генеральный дырэктар ЮНЕСКА, выступаючы ў якасцi дэпазiтарыя дадзенай Канвенцыi, iнфармуе дзяржавы-сябры Арганiзацыi, дзяржавы, якiя не з'яўляюцца сябрамi, пазначаныя ў артыкуле 33, а таксама Арганiзацыю Аб'яднаных Нацый аб здачы на захоўванне ўсiх ратыфiкацыйных грамат, дакументаў аб прыняццi, зацвярджэннi цi далучэннi, згаданых у дэнансацыi, пазначаных у артыкуле 36.

Артыкул 38 - Папраўкi
1. Дзяржава-удзельнiца можа шляхам пiсьмовага паведамлення, накiраванага Генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА, прапанаваць папраўкi да дадзенай Канвенцыi. Генеральны дырэктар рассылае такое паведамленне ўсiм дзяржавам-удзельнiцам. Калi на працягу шасцi месяцаў з даты рассылкi пазначанага паведамлення не менш паловы дзяржаў-удзельнiц дасць станоўчыя адказы на гэту прапанову, Генеральны дырэктар прадстаўляе яе наступнай сесii Генеральнай асамблеi для разгляду i магчымага прыняцця.
2. Папраўкi прымаюцца большасцю ў дзве трэцi дзяржаў-удзельнiц, якiя прысутнiчаюць i ўдзельнiчаюць у галасаваннi.
3. Папраўкi да дадзенай Канвенцыi пасля iх прыняцця падлягаюць ратыфiкацыi, прыняццю, зацвярджэнню або далучэнню дзяржавамi-удзельнiцамi.
4. Папраўкi ўваходзяць у сiлу, але такi ў адносiнах дзяржаў, якiя ратыфiкавалi, прынялi, зацвердзiлi гэтыя папраўкi да дадзенай Канвенцыi або далучылiся да iх, праз тры месяцы з дня здачы на захоўванне дакументаў, пазначаных у пункце 3 дадзенага артыкула, дзвюмя трэццю дзяржаў-удзельнiц. У далейшым для кожнай дзяржавы-удзельнiцы, якая ратыфiкуе, прымае, зацвердзiць папраўку або далучыцца да папраўкi, дадзеная папраўка ўваходзiць у сiлу праз тры месяцы з дня здачы на захоўванне дзяржавай-удзельнiцай яе дакумента аб ратыфiкацыi, прыняццi, зацверджэннi або далучэннi.
5. Працэдура, акрэсленая ў пунктах 3 i4, не прымяняецца ў адносiх паправак да артыкула 5, якi датычыць колькасцi дзяржаў-сяброў Камiтэта. Такiя папраўкi ўваходзяць у сiлу на момант iх прыняцця.
6. Дзяржава, якая становiцца ўдзельнiцай дадзенай Канвенцыi пасля уваходжання ў сiлу паправак у адпаведнасцi з пунктам 4 дадзенага артыкула, калi толькi яна не заяўляе аб iншым намеры, лiчыцца:
a) Удзельнiцай дадзенай Канвенцыi з прынятымi да яе папраўкамi;
b) Удзельнiцай дадзенай Канвенцыi без прынятых да яе паправак у адносiнах усякай дзяржавы-удзельнiцы, не звязанай гэтымi папраўкамi.

Артыкул 39 - Аўтэнтычнасць тэкстаў
Дадзеная Канвенцыя складзена на англiйскай, арабскай, iсланскай, кiтайскай, рускай i французскай мовах, прычым усе шэсць тэкстаў з'яўляюцца ў роўнай ступенi аўтэнтычными.

Артыкул 40 - Рэгiстрацыя
У адпаведнасцi з артыкулам 102 Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый дадзеная Канвенцыя рэгiструецца ў Сакратарыяце Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па просьбе Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА.


© Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору БДУ, 2006