|
Дакумент: Фальклорная практыка: метадычныя ўказаннi i праграма-апытальнік. Вучэбна-метадычны комплекс.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
Кафедра тэорыі літатаруры
Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору
ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА:
МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННI I ПРАГРАМА-АПЫТАЛЬНІК
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС
для студэнтаў I курса фiлалагічных факультэтаў спецыяльнасцей:
Д 21.05.01 - "беларуская філалогія",
Д 21.05.02. - "руская філалогія",
Д 21.05.04 - "славянская філалогія".
Мінск
2006
Зацверджана на пасяджэнні Вучонага савета філалагічнага факультэта 2006 года, пратакол №
Аўтары: Кавалёва Р. М., Марозава Т. А., Прыемка В. В. кандыдаты філалагічных навук.
Рэцэнзенты: Кабашнікаў К. П., доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі;
Новак В. С., доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны.
Прапануецца студэнтам-філолагам I курса дзённай і завочнай формаў навучання, кіраўнікам груп па правядзенню фальклорнай практыкі, настаўнікам сярэдніх школ, работнікам культурных устаноў.
Фальклорная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта з'яўляецца неад'емнай часткай вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. Збіранне фальклорных твораў ставіць перед першакурснікамі шэраг арганізацыйных і метадычных праблем.
Мэта выдання - даць у рукі студэнта метадычны дапаможнік дзеля авалодання першаснымі практычнымі навыкамі прафесійнай дзейнасці, якая звязана са збіраннем фальклору. Гэта асабліва актуальна сёння, калі першакурснікі ўсе больш арыентуюцца на самастойнае праходжанне фальклорнай практыкі.
Практычная работа студэнтаў па збіранню вусна-паэтычных матэрыялаў паглыбляе і пашырае веды па фальклору, атрыманыя на лекцыях, практычных занятках, КСР, знаёміць з жывым бытаваннем твораў вуснай народнай творчасці, дазваляе непасрэдна сустрэцца з выканаўцамі фальклорных твораў і набыць навыкі збіральніцкай дзейнасці.
У дадзеным выданні растлумачваюцца метады збірання фальклорных матэрыялаў, патрабаванні да іх запісу і правілы афармлення твораў для захавання ў архівах. Акрамя таго студэнтам прапануецца праграма-апытальнік, мэта якой - вызначыць напрамак работы практыкантаў па збіранню фальклору, палегчыць працэс зносінаў з выканаўцамі і зафіксаваць асаблівасці функцыянавання фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу ў розных рэгіёнах. Аўтары мяркуюць, што прапанаваныя пытанні могуць быць адрасаваныя выканаўцам у тым выглядзе, як яны сфармуляваны. Студэнт павінен памятаць, што прапанаваны апытальнiк узорны: на адны пытанні практыкант здолее атрымаць падрабязныя адказы, на другія - не.
Напрыканцы выдання змешчаны спіс літаратуры для студэнтаў-філолагаў, якія спецыялізуюцца ў галіне фалькларыстыкі.
|