|
Раздзел: Рознае
Кароткі каляндар свят і памятных дат на 2006 год
Каляндар свят i абрадаў беларусаў на 2006 год
Два ўзоры запісаў фальклору Фёдара Клімчука
Фальклорная практыка: метадычныя ўказаннi i праграма-апытальнік. Вучэбна-метадычны комплекс.
|
|
Дакумент: Два ўзоры запісаў фальклору Фёдара Клімчука
 Загрузіць файл у фармаце RTF (3,22 Мб)
Важнейшым прынцыпам запісу фальклорных твораў, які распрацоўваўся на працягу ўсёй 200-гадовай гісторыі беларускай фалькларыстыкі ёсць дакладная фіксацыя асаблівасцяў мясцовай гаворкі, на якой толькі і існуюць сапраўды аўтэнтычныя творы фальклору. Першым гэта зрабіў наш "случак", пачынальнік славянскага народазнаўства Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі). Навуковая вартасць такіх запісаў немагчыма пераацаніць, таму што ў іх захоўваюцца ўнутраныя, на ўзроўні падсвядомасці, спецыфічныя асаблівасці калектыўных мастацкіх твораў.
Ніжэй, як наглядны ўзорны прыклад, мы падаем два выдатныя запісы: найбольш сучаснага - вясельнага абраду і аднаго з папулярнейшых жанраў сучаснага фальклору - прыпевак. Яны зроблены нашым сучаснікам, вопытным этналінгвістам-фалькларыстам Фёдарам Клімчуком у нашы дні на сваёй "малой радзіме".
Васіль Ліцьвінка
|