Набліжаюцца Каляды, таму, каб стварыць святочны настрой, мы прапануем Вам некалькі вясёлых калядак з фондаў лабараторыі.

Калядкі блізка

Запісана ад Юркавай Н. Ц. (1932 г.н.)

у в. Ліпа Буда-Кашалёўскага раёна

Гомельскай вобласці

Калядкі блізка,

Каўбаскі нізка,

Святы вечар!

Дайце каўбасу –

Дамоў панясу,

Святы вечар!

Дайце другу –

З’ем на лугу,

Святы вечар!

Дайце трэцю –

З’ем пад клеццю,

Святы вечар!

Запісаў А. Гіруцкі ў 1973 г.

 

Калядзін, калядзін

Запісана ад Казачок Г.І. (1927 г.н.)

у в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна

Гомельскай вобласці

Калядзін, калядзін,

А я ў бацькі адзін.

Па калена кажушок –

Вынесь, дзядзя, піражок!

Як не дасі піражка,

Дайце грошай паўмяшка.

Як не дасце грошай,

Паб’ем усе тарэлкі,

Ложкі, вілкі паляцяць

Па завулачкам.

Запісала Р. Кавалёва ў 1974 г.

 

Прыйшла каляда

Запісана ад Сухаверка О. А. (1932 г.н.)

у в. Лышча Пінскага раёна
Брэсцкай вобласці

Прыйшла каляда

На канец раждзяства.

Дай Бог таму,

Хто ў гэтам даму.

З каласка – піражок,

Надзялі яго Бог

Жыццём, быццём,

Багаццем.

Запісала Т. Аляшкевіч у 1970 г.

 

Павяду я казла ды за ручанькі

Запісана ад Запарожац З.Г. (1908 г.н.)

у в. Чаплін Лоеўскага раёна

Гомельскай вобласці

 

Павяду я казла ды за ручанькі,

Прывяду я казла к дубоваму кусту,

Дам я казлу мучыную лусту.

Стану я казла біць, караці,

Стану я казла праўду пытаці:

– Раскажы, казёл, як бабы ваду носяць,

Раскажы, казёл, як дзеўкі носяць.

Запісала І. Шэпелева ў 1980 г.

 

Раждзяство раждзественскае

Запісана ад Лац В.Ц. (1914 г.н.)

у в. Растаў Акцябрскага раёна

Гомельскай вобласці

Раждзяство раждзественскае
Маё дзела дзеравенскае:

Давай каўбасу –

Дамоў панясу.

Не дасі каўбасу –

Хату разнясу.

Запісала Г. Касцюкевіч у 1978 г.

Болей можна даведацца ў раздзеле "Святы" нашага сайта (перайсці па спасылцы)

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. К.Маркса, дом 31, п.39.
 

Тэлефон: 380-57-46

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3805746, з замежжа: +375 17 3805746)

Новыя выданні

18 Чэрвень 2018

Абнаўленні на сайце! У раздзеле "Нашы выданні" зараз можна бясплатна спампаваць pdf-версіі нашых выданняў:

Змены ў працы з наведвальнікамі ВНЛ БФ

07 Чэрвень 2018

Шаноўныя наведвальнікі! У сувязі з афіцыйным паспараджэннем рэктара БДУ А.Д. Караля прадастаўленне матэрыялаў ВНЛ БФ для азнаямлення і свабоднага карыстання часова...

Віншуем з юбілеем - Анатоль Андрэеў

27 Красавік 2018

Нашы юбілеі: Супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору сардэчна віншуюць Анатоля Мікалаевіча Андрэева з нагоды юбілею!

Віншуем з юбілеем - Рыма Кавалёва

25 Красавік 2018

Нашы юбілеі: Супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору сардэчна віншуюць Рыму Мадэстаўну Кавалёву з нагоды юбілею!

Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія (23.04.2018)

19 Красавік 2018

23 красавіка 2018года запрашаем на адкрыты навукова-практычны семінар СУЧАСНАЯ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА, МІФАЛОГІЯ, ЭТНАЛОГІЯ: ПАЗІТЫЎНЫЯ, НЕГАТЫЎНЫЯ, СУПЯРЭЧЛІВЫЯ ВЕКТАРЫ РУХУ

Сцяжынкі роднай зямлі

20 Сакавік 2018

15 сакавіка 2018 года на філалагічным факультэце БДУ адбылося фальклорна-этнаграфічнае мерапрыемства “Сцяжынкамі роднай зямлі”, правядзенне якога ў другім семестры навучальнага...

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў (справаздача)

28 Снежань 2017

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў на філалагічным факультэце БДУ

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў

08 Снежань 2017

Мы вырашылі завяршыць каляндарны год новай для нас ініцыятывай: цэлай серыяй тэматычных майстар-класаў. У гэтым снежні далучайцеся да нас у...

Адкрыты семінар і кансультацыя на філфаку

07 Снежань 2017

11 снежня 2017 года Запрашаем усіх на: 1) адкрыты навукова-практычны семінар ПРАБЛЕМЫ ВЫВУЧЭННЯ МІФАЛОГІІ І ФАЛЬКЛОРУ

Наша апытанне

08 Лістапад 2017

Ці добра Вы ведаеце народныя прылады працы? Прайдзіце наша маленькае апытанне, утворанае на базе матэрыялаў ВНЛ, - і даведайцеся! Апытанне знаходзіцца...

Круглы Стол па выніках практыкі

03 Лістапад 2017

Пасяджэнні студэнцкага Круглага стала па выніках фальклорнай практыкі 2017 года прайшлі самым плённым чынам.

ІІІ Караткевічаўскія чытанні на філфаку

17 Кастрычнік 2017

Распачаты прыём заявак на сёлетнія Караткевічаўскія чытанні на філфаку.

Праекты: абнаўленне

16 Кастрычнік 2017

Чарговае абнаўленне на сайце: артыкул Р.М. Кавалёвай "Канцэпцыя інтэгратыўнай фалькларыстыкі" (гл. раздзел "Праекты"). Пазнаёміцца з поўным тэкстам можна па спасылцы (http://folkndl.bsu.by/index.php/2012-03-06-13-03-32/350-kantseptsyya-integratyunaj-falklarystyki)

Круглы стол па выніках ФП-2017

14 Верасень 2017

На 15 верасня запланаваны круглы стол "Фальклор у часе і прасторы нацыянальнай культуры", які адбудзецца па выніках фальклорнай практыкі 2017...

Юр'я

11 Май 2017
Юр'я

Не так даўно (6 мая) адбылося самае бадзёрае свята маладой вясны -- Юр'я. На нашым сайце можна пазнаёміцца з фальклорнымі запісамі,...

Напярэдадні Вялікадня

01 Красавік 2017

Набліжаецца Вялікдзень, і таму мы прапануем Вам пазнаёміцца з тэматычнымі матэрыяламі нашых архіваў - фальклорнай прозай, прымеркаванай да гэтага свята.

Сучасныя дзіцячыя гульні

20 Сакавік 2017

Вясна ўбіраецца ў сілу, самы час ісці на вуліцу, каб пагуляць. У што - падкажа нам студэнтка філфака Паліна Куксанава, вытрымкі...

Жорсткасць рамансаў

28 Люты 2017

Хутка 8 сакавіка, а таму - каб зрабіць прыемнае ўсім прадстаўніцам прыўкраснага полу - мы прапануем на сваім сайце падборку...

Тэрыторыя літаратуры

24 Люты 2017

21 лютага 2017 годана філфаку БДУ прайшоў семінар для аўтараў-пачаткоўцаў “Тэрыторыя літаратуры”. На Карла Маркса, 31 завіталі школьнікі самых розных...

Прыём заявак на Караткевічаўскія Чытанні-2016

04 Лістапад 2016

Распачаты прыём заявак на 2-ія Караткевічаўскія паэтычныя чытанні! Студэнты і школьнікі, якія захапляюцца творчасцю класіка, змогуць выступіць з любімым вершам пісьменніка на...