Нашы юбілеі:

Супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору сардэчна віншуюць

Анатоля Мікалаевіча Андрэева

з нагоды юбілею!

Супрацоўнікі кафедры тэорыі літаратуры і Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору шчыра віншуюць Анатоля Мікалаевіча Андрэева з юбілеем! Зычым добрага здароўя, плёну ў справах, дабрабыту і творчых поспехаў на ніве навуковай і літаратурнай дзейнасці!

Андрэеў Анатоль Мікалаевіч

доктар філалагічных навук, прафесар

нарадзіўся 28 красавіка 1958 г. у г. Паўночнаўральску Свярдлоўскай вобл. (Расія). У 1961 г. сям’я пераехала ў Таджыкістан. Закончыў музычнае вучылішча г. Ленінабада (цяпер Хаджэнт) у 1977 г. У 1977-1979 гг. вучыўся ў г.Душанбэ у Таджыкскім дзяржаўным інстытуце мастацтва. З 1979 па 1984 г. – студэнт філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара ў СШ № 9 і № 140 г.Мінска. У 1988-1990 гг. – аспірант філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў выкладчыкам на філалагічным факультэце з 1990 г. З 1993 г. – дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі літаратуры БДУ. З 1994 г. – прафесар кафедры тэорыі літаратуры БДУ. У 1991 г. у МГПІ імя М.Горкага (Мінск) абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1998 г. у МГУ ім. М.В.Ламаносава (Масква) абараніў доктарскую дысертацыю. Званне прафесара мае з 2004 г.

Кола навуковых інтарэсаў: тэорыя і гісторыя літаратуры, філасофія і культуралогія (асоба і культура), метадалогія літаратуразнаўчых доследаў.

Асноўныя навуковыя працы: “Целостность художественного произведения как литературоведческая проблема”, “Психика и сознание: два языка культуры”, “Теория литературы: личность, произведение, художественное творчество” (у 2 ч.), “Культурология. Личность и культура”, “Персоноцентризм в классической русской литературе ХІХ в.”, “Персоноцентризм” в русской литературе ХХ в.”, «Аксиомы персоноцентрического литературоведения».

Аўтар больш за 250 публікацый, у тым ліку 15 кніг (манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў). Аўтар публікацый, прысвечаных творчасці А. Пушкіна, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, А. Чэхава, М. Шолахава, У. Набокава, М. Булгакава і інш. Аўтар шэрагу праграм і вучэбных дапаможнікаў па тэорыі літаратуры для студэнтаў. На філалагічным факультэце БДУ вядзе дысцыпліны: “Тэорыя літаратуры”, “Філасофія літаратуры”, “Метадалогія літаратуразнаўчых доследаў”, “Асновы літаратурна-мастацкай дзейнасці”, спецкурсы і спецсемінары.

Кіруе аспірантамі і дактарантам. Узначальвае секцыю літаратуры ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Член Санкт-Пецярбургскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі. Аўтар 12 раманаў, кнігі аповесцяў, кнігі апавяданняў, п’ес, у тым ліку выдадзеных у Маскве. Ягоныя творы (апавяданні) уключаны ў школьныя праграмы.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. К.Маркса, дом 31, п.39.
 

Тэлефон: 380-57-46

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3805746, з замежжа: +375 17 3805746)