Навуковая тэма рапрацоўваецца ў ВНЛ БФ згодна з рашэннем Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў ад 11 красавіка 2008 года, пратакол № 1.

 

Мэта даследавання: вызначэнне спецыфікі функцыянавання сучаснага гарадскога фальклору Беларусі ва ўсіх яго формах і жанрава-відавой разнастайнасці.

Актуальнасць даследавання: упершыню ў айчыннай фалькларыстыцы тэарэтычна асэнсоўваюцца фактары развіцця відаў і жанраў фальклору, якія бытуюць у асяроддзі сучасных субкультур горада: полаўзроставай, прафесійна-карпаратыўнай, вольначасавай, рэлігійнай. Дагэтуль не існавала даследавання ўсёй разнастайнасці жанрава-відавой дыферэнцыяцыі сучасных фальклорных твораў, носьбітамі якіх з’яўляюцца гарадскія субкультуры. Будуць выпрацаваны і прапанаваны навукова-метадычныя рэкамендацыі па захаванні па-мастацку вартых фальклорных адзінак, якія фактам свайго з’яўлення абавязаны субкультурам горада.

*******************************************************

Навуковая ідэя даследаваннязаключаецца ў тым, што асаблівасці функцыянавання сучаснага гарадскога фальклору Беларусі ва ўсіх яго формах і жанрава-відавой разнастайнасці абумоўлена сацыякультурнымі фактарамі, галоўны з якіх – прыналежнасць носьбітаў фальклору да пэўнай гарадской субкультуры. Падобнае даследаванне праводзіцца ўпершыню ў айчыннай фалькларыстыцы.

Дзеля вырашэння пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя навукова-даследчыя задачы:

1) выпрацаваць навуковую методыку вывучэння формаў, відаў і жанраў фальклору, распаўсюджаных у асяроддзі гарадскога насельніцтва Беларусі;

2) здзейсніць аналіз формаў і жанрава-відавой разнастайнасці сучаснага гарадскога фальклору беларусаў у кантэксце іх сацыякультурнай дынамікі напрыканцы ХХ–пачатку ХХІ стст.

Вынікам даследавання стане распрацоўка канцэпцыі функцыянавання сучаснага гарадскога фальклору беларусаў, прадстаўленая ў навуковых каментарыях да зборніка фальклорных матэрыялаў (аб’ёмам да 120 машынапісных старонак). Вынікі даследавання ўзбагацяць веды аб культурнай спадчыне беларускага народа, будуць выкарыстаны:

– у педагагічнай рабоце: у практыцы выкладання дысцыплін “Фалькларыстыка”, “Беларускі фальклор”, спецкурсаў і спецсемінараў па асобных відах і жанрах фальклору, сучаснай культуры ў цэлым, у правядзенні збіральніцкай і камеральнай фальклорнай практыкі са студэнтамі філалагічных факультэтаў ВНУ;

– у навуковай рабоце: пры даследаванні стану беларускага фальклору і вывучэнні фальклорнага працэсу сучаснасці;

– у вучэбна-метадычнай рабоце: пры складанні вучэбных дапаможнікаў і праграм.

Галіны выкарыстання вынікаў– фалькларыстыка, этналогія, культуралогія.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.