Рэдкалегія

Натхняльнікі: Р.М. Кавалёва (аўтар ідэі), А.Завадскi (аўтар назвы), В.В. Прыемка, Т.А. Марозава.

Творчая група: Настасся Баярскіх, Маргарыта Латышкевіч, Вера Дзянісенка, Алена Смольская, Вольга Палукошка, Таццяна Лук’янава, Ганна Жагала, Вольга Лынша, Эмiлiя Скарабагатая, Марына Вaрабей, Кацярына Бабiна, Раман Беразоўcкi, Iван Ясюкі інш.

Тэхнічны выканаўца і вэб-дызайнер: Юлія Барадзіна (нумар 1), Аляксей Кавалёў (намуры 2-8), Маргарыта Латышкевіч (нумары 9-10).

 

Праальманах

 

Першы выпуск электроннага альманаха “Дзьмухавец” быў падрыхтаваны сіламі супрацоўнікаў кафедры тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і членаў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Фалькларыстыка” ў 2010 годзе. Сваім электронным выданнем мы імкнемся зацікавіць шырокае кола карыстальнікаў Інтэрнета, найперш школьнікаў і студэнтаў, фальклорнай нацыянальнай спадчынай. Мы хочам паказаць, што фальклорная традыцыя неперарыўная, пакуль жывуць носьбіты фальклору, пакуль захоўваецца памяць пра таленавітых казачнікаў і спевакоў. Мы арыентуем студэнтаў на паглыбленне сваіх ведаў па фальклору праз падрыхтоўку да напісання розных відаў навукова-творчых работ (эсэ, партфоліа, водгукаў і інш.), а таксама знаёмім з матэрыяламі фальклорнай практыкі (у рэтраспектыве і апошніх гадоў) – першай вытворчай практыкі, якую студэнты-першакурснікі ажыццяўляюць пасля летніх іспытаў. На старонках альманаха маюць магчымасць надрукавацца маладыя паэты і паэткі, а таксама прадставіць сучасны погляд на казкатворчасць аўтары новатвораў у рубрыцы “Філалагічныя гульні”.

Назва альманаха – “Дзьмухавец” – невыпадковая. З аднаго боку, мы хацелі ўзгадаць у чытачоў уражанне, якое пакідае аб сабе гэтая кветачка, асабліва калі яна з жоўта-сонечнай прыгажуні пераўтвараецца ў пяшчотна-белы лёгкі шарык, такі далікатны і недакранальны: павеў ветрыку – і паляцелі парасончыкі ў белы свет... З другога боку, кожны такі парасончык нясе ў сабе новае зерне, якое вясной народзіць новыя жоўта-сонечныя кветачкі. І так будзе зноў і зноў. Такі мы спадзяемся праз альманах “развеяць” па свеце веды, якія з лёгкасцю ўспрымуцца, натхняць на творчасць, выклікаюць жаданне далучыцца да нацыянальнай фальклорнай спадчыны.

Мы ўпэўнены, што выданне зацікавіць усіх, хто жадае праявіць свой філалагічны талент, здольны да ініцыятывы і імкнецца даведацца болей аб фальклорна-фалькларыстычнай дзейнасці ў БДУ.

На сённяшні дзень падрыхтаваны 10 нумароў альманаха. У ім з’явіліся новыя рубрыкі; на яго старонках прадставілі сваю творчасць многія маладыя аўтары. Увогуле альманах карыстаецца цікавасцю ў сеціве і мае станоўчыя водгукі ад чытачоў.

Рэдкалегія запрашае да супрацоўніцтва ўсіх жадаючых стаць аўтарамі наступных выданняў. У нашых планах – ажыццяўленне аднаго-двух выпускаў альманаха ў год. Матэрыялы можна прадстаўляць на адрас: Мінск-30, вул. К. Маркса, 31, аўд. 69 (кафедра тэорыі літаратуры) або на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Тэлефон кафедры тэорыі літаратуры 327-21-76, тэлефон ВНЛ беларускага фальклору 380-57-46.  Сачыце за інфармацыяй на сайце лабараторыі беларускага фальклору folkndl.bsu.byі на дошцы аб’яў кафедры тэорыі літаратуры.

Адрас сайта: almanah-dzmuhavec.narod.ru

 

Рэдкалегія