В нядзелю пашлi на базар у Ельск, да i там, в Ельску, сказалi нам, што вайна началась. Мы не бачылi, дзе i што воевалася, але прыехала да нас жандармерыя: 12 чалавек. Пасялiлiсь яны у нашай школе, ну а тут жа партызан у лесе было багата. Помню девку Дуню, што цяпер у Ельску жыве, ана з партызанамi связь iмела. Да і з немцамі пачала гуляць, яна таўста была, хароша, немцы i прымецiлi яе. Пашла Дуня туды, у школу, да пабачыла там, где койкi стаят. Прывела партызан ноччу, ды яны i пабiлi ўсех немцаў. Астаўся адзiн немец, якось-ка на чэрдак залез. Прыехаў назаўтра карацельны атрад, ён мiнуў бы наша сяло, але шлях тут главны на Ельск пралягае. Паехаў немец па сёлам да спалiў за суткi 12 сёл з людзьмi: i Копынку, i Заводнае, i Забалацце. Можа, чалавек адзiн цi два астаўся. Баба Марынка казала, што з-под агня вылезла, дык яна расказвала, як людзi тыя гарэлi. Тры днi тады зямля косiлася. Каго ранiлi, каго ўбiлi, хто так ужэй да i таго закапалi. І дзевiра маяго сажглi. А сястра мая адбежала, але сямью злавiлi i ў дзярэўню Жукi сажглi (жыве яна цяпер адна в Ленiнградзе).

Патом ужэ i нас сабралiсь спалiць, а немец тый, жывой якi астаўся, стаў казаць, што людзi эцi добрыя, невiнаватыя, дык тады i не сталi палiць. Немцы яшчэ ездзiлi, ездзiлi, ды i спалiлi ўсе село нашэ. Наша стража стаяла на масту, мы, як даждалiся, што немец iдзе, так i ў лес. Тры года в лес хадзiлi. Вызваў немец армiю і па лесу – нам не было спасу. Багата людзей палавiлi i в Жукi завязлi – каго перастралялi, каго так закапалi. Я хадзiла в Заводное, да там нiгдзе нiкога не было. Можа, думаю, в калодзiц загляну. Заглянула в калодец: пално людзей, полны калодец людей.

А я з децьмі малымi хавалася i не папалася. Всю й вайну так знаем, па лесам хавалiся, пака не прышол фронт i не прагнал немцаў.

 

Запiсала студэнтка Сiвадзедава Святлана Пятроўна ў в. Рамязы Ельскага раёна Гомельскай вобласцi ад Бабруйка Праскоўi Паўлаўны (1909 г. н.). 

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.