Дзённік фальклорнай практыкі

студэнткі1 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія»

Вашчылка Валерыі Сяргееўны

 

Месцы запісаў:

в. Валахва Баранавіцкага раёна Брэсцскай вобл.;

в. Глінішчы Баранавіцкага раёна Брэсцскай вобл.;

в. Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцскай вобл.;

г. Баранавічы Брэсцскай вобл. ;

г. Мінск

Колькасць адзінак: 76

Час: 10 дзён (ад 18 жніўня да 30 жніўня 2013 г.). 

Не магу сказаць, што практыка прайшла вельмі хутка, бо трэба было не толькі запісаць адзінкі ад інфармантаў, але і занатаваць іх у дзённік. А гэта, як высветлілася, значна складаней. Але магу адназначна сказаць, што такую практыку трэба праходзіць усім, бо з кожным годам інфармантаў застаецца ўсё менш і менш, таму чым больш людзей будуць збіраць фальклор,тым больш цікавых звестак мы паспеем запісаць.

Падчас збірання фальклору мне давялося пазнаць шмат людзей і ўсе людзі, якія мне дапамагалі, былі вельмі “цёплыя”, гасцінныя і сціплыя, бо не ўсе хацелі, каб іх аповеды былі запісаны на дыктафон. Фотаздымкі я нават не закранаю, бо з усіх інфармантаў толькі тры асобы пагадзіліся на здымак.

Што датычыцца менавіта твораў, то на Беларусі шмат носьбітаў "польскай" культуры. Ёсць беларусы, якія ведаюць польскую мову лепш, чым рускую або беларускую. Гэта звязана з паланізацыяй беларускага насельніцтва ў дваццатыя-трыццатыя гады дваццатага стагоддзя. У вёсках, дзе я падарожнічала, амаль усе размаўляюць на беларускай мове. Гэта было прыемнай нечаканасцю для мяне. Мова беларусаў вельмі насычана эпітэтамі. Ніхто з інфармантаў не адмаўляўся ад просьбы пагаварыць са мной аб мінулым. Наадварот, некаторыя знаёмілі мяне са сваімі сябрамі, а некаторыя прывадзілі гасцей да мяне. Нават мой бацька, у якога заўсёды мала часу, з задавальненнем расказваў мне гісторыі мінулых гадоў.

Што датычыцца афармлення, то вось тут і паўстае галоўная праблема. На мой погляд, менавіта гэта трохі псуе зацікаўленасць у практыцы. Ужо ў другі дзень я зрабіла выснову, што трэба ў гэты ж дзень перанасіць усё з чарнавіка або дыктафона на камп’ютар, бо пасля аднаго дня збірання фальклору , матэрыялаў сабралася столькі, што на перапісванне прыйшлося адвесці амаль тры  гадзіны.

Дзякуючы практыцы, я зразумела, што Беларуская культура непаўторная і асаблівая.  У ёй хаваецца яшчэ шмат нязведанага, шмат таямніц, якія адкрыюцца толькі цярпліваму, уважліваму даследчыку.  

 

Жнівень

1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31      

 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.