24 ліпеня 2009г., пятніца.

         У пятніцу была залева, і толькі такія вар`яты, як мы, маглі адважыцца выйсці на трасу. Але аўтаспынны вопыт навучыў не баяцца складаных сітуацый, бо яны робяць нас мацнейшымі (амаль як у Ніцшэ)! Карацей, настрой быў цудоўны, наперадзе дарога, наперадзе прыгоды, наперадзе Палессе!

         Нарэшце траса. Праз 10-15 хвілін спынілася першая машына, і кіроўца, які ўвесь час распавядаў пра цяжкую вучобу сваёй дачкі ў гімназіі, правёз нас толькі 10 кіламетраў. Да наступнага МАЗа чакалі каля хвілін 40, затое даехалі ўжо да Слуцка. Да Мікашэвіч заставалася 96 кіламетраў, а мы вырашылі зайсці ў кавярню і выпіць цёплай гарбаты. Адзначыўшы паляпшэнне надвор`я – ўсё ж поўдзень – мы рушым далей. Наступны аўтамабіль давялося чакаць яшчэ даўжэй, каля гадзіны.Але нарэшце знайшоўся дабраахвотнік нам дапамагчы, які пагадзіўся высадзіць нас на трасе Гомель-Брэст (М10).

Вёска Чарабасава Лунінецкага раёна  Брэсцкай вобласці.

Даволі паспяхова мы даехалі да нашай першай вёскі, у якой збіраліся крыху “пакатаваць” мясцовых жыхароў. І мы проста пайшлі па вясковай дарозе з надзеяй спаткаць хоць каго-небудзь. Сама вёска невялікая, а яе трэцяя частка ўвогуле знаходзіцца па іншы бок трасы. На дварэ было амаль цёмна, і мы вырашылі паспрабаваць пераначаваць у адной з хат. Адчыніўшы калітку, мы ўбачылі джып і зразумелі, што фальклорам тут зусім не пахне. Мы ўсё ж пабаяліся, што нас зразумеюць няправільна і рушылі далей. Амаль адразу сустрэлі мужчыну гадоў 55-60, які параіў звярнуцца за фальклорам да “завклубшы”, бо яна ў гэтым “шурупіць”. Ён нават паабяцаў завесці нас да гэтай жанчыны і нават пазычыць нам дроў, але незразумелым чынам знік у суседняй хаце, і больш мы яго не бачылі. Ну а далей быў лес, касцёр і халодная ноч, пра што зусім не хочацца распавядаць, бо было сапраўды складана.

 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.