26 ліпеня 2009г.,нядзеля.

Вёска Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Да Лобчы мы даехалі хутка, праз 20 хвілін нас узяў мікрааўтобус, які высадзіў пасярод вёскі. Жанчыны каля крамы параілі звярнуцца да Якавец Настассі Іванаўны, што мы і зрабілі. Настасся Іванаўна як толькі пачула пра фальклор, адразу без лішніх слоў пачала спяваць. Пасля мы даведаліся, што да яе кожны год прыяжджаюць студэнты, а ў мінулым годзе было аж 15. Вось што мы запісалі:

Подывыся маці да на вышачкі,

Подывыся маці да на вышачкі,

Чы жэ лэжа да подушачкі.

Вышэчкі продыраные,

Вышэчкі продыраные,

Подушачкі ды забраные.

Вышэчкі котыко продыраў,

Вышэчкі котыко продыраў,

Подушачкі да зяцько забраў.

Вымэтай да маты жары жар,

Вымэтай да маты жары жар,

Будэ тобі да дачкі жалі жаль.

Вымэтай да маты попэл,

Вымэтай да маты попэл,

Мы тывою да дачку выхопім.

Остануцца да тобі маты,

Остануцца да тобі маты,

Да чотыры давуглывы хаты.

А пятая столя,

А пятая столя,

Да бувай да маты здорова.

(18, “Подывыся маці да на вышачкі”.., сямейна-абрадавая лірыка, вясельная песня)

 

Ой пойшла б я жыто жаты,

Ой пойшла б я жыто жаты,

Да дайтэ мні жы пов’язнічыка.

Ой дайтэ мні повыязнічыка,

Ой дайтэ мні повыязнічыка,

Молодого жэчого овечыка.

Вун для мэнэ снопыка з’яжэ,

Вун для мэнэ снопыка з’яжэ,

Вон зо мною спаты  ляжэ.

Снопыка з’яжэ е помоцуе,

Снопыка з’яжэ е помоцуе,

Спаты ляжэ – поцолуе.

(19, “Ой пойшла б я жыто жаты”.., каляндарна-абрадавая лірыка, дажыначная песня)

 

Ой пойшла б я жыто жаты,

Ой пойшла б я жыто жаты,

Як Романа упрохат.

Ой ты Роман-Романочку,

Ой ты Роман-Романочку,

Выплэть жы мні колысочку.

Выплэть жы мні колысочку,

Выплэть жы мні колысочку. 

Я повісю на дубочак,

Будэ віцер повываты,

Будэ віцер повываты,

Будэ дыця колыхат.

Будэ дыця колыхаты,

Будэ дыця колыхаты,

А я жыто дожынат.

Коб свекроўка не сворыла,

Коб свекроўка не сворыла,

Шчо я дзіла не робіла.

Бо свекроўка чужа маты,

Бо свекроўка чужа маты,

Будэ жэ мні докорат.

(20, “Ой пойшла б я жыто жаты”.., каляндарна-абрадавая лірыка, дажыначная песня)

 

Троіца

Ой ты Троіца, заўтра троічынама,

А ты дайвона вэліла до нэдылькі гулят.

Ой гуляй доню да пока жы гуляеца,

Пойдзеш до свекроўкі,

То ўсе гэта ж немы дзец.

Ой зародывся да коколе з лыбеду,

Ой-ё ее жэнывся да старый з молодой.

Ой ты сытары да з сывою бородой,

Ой-ё не лажыся спаты да зо мною молодой.

Не лажыся спаты да зо мною молодой,

Ой-ё да зо мною молодой на посцеленькі мой.

Мо моя постелька білым шовком нашыта,

А твоя кошулька сэм недзелек немыта.

(21, “Троіца”, сямейна-абрадавая лірыка, вясельная песня)

 

Обмонулы мы попа,

Ой обманулы мы попа,

Як простога хлопа.

Далі вун думал, шчо рубель цылы,

Вун думал, шчо рубель цылы,

А гэто до попіры былі.

Мы ў цэрыкві бувалі,

Ой мы ў цэрыкві бувалі,

Трое зілія вывідалі.

Одынае зіліе – рута, 

Ой одно зіліе – рута,

А  другэе – мята.

А трэйцее – квэтыкі,

Ой а трэйцее – квэтыкі ,

Шчоб любылыса жэ дэтыкі.

Любыліса ды кохалыса,

Ой любылыса да кохалыса,

В білэ лычко цоловалыса.

(22, “Обмонулы мы попа”, пазаабрадавая лірыка, жартаўлівая песня)

 

Настасся Іванаўна  пакарміла блінамі, а мы падзякавалі, як маглі і рушылі далей. Па планах мы едзем у вёску Параханьск, бо Вова хацеў павітацца са сваёй знаёмай, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Дамоў мы вярталіся іншым шляхам, спачатку да Пінска, потым да Брэста, а ўжо потым у Мінск. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.