23 жніўня 2009г., нядзеля.

 Сёння да Зосі Аляксееўны я ішла адна, бо бабуля павяла карову “да быка”. За фальклор я несла малако, бо каровы ў бабы Зосі не было, як паведамі бабуля(летась прадала) і вядро вішань(мы проста не ведалі, што з імі рабіць).

Зося Аляксееўна доўга здзіўлялася, што я вельмі падобная да Анькі(мая цёця), нашмат больш, чым да маці. Спяваць яна мне адмовілася: “старая ўжо”, але дала сшытак, у які запісвала  калісьці прыпеўкі ад розных дзяўчат,і зараз трошкі запісвае,  як сама паведаміла. Вось што было ў тым сшытку:

Ты ляці, мая прыпеўка,

Тонкая і звонкая.

Хоць я сто гадоў ня дзеўка,

Дык затое ж ёмкая.

(24, “Ты ляці, мая прыпеўка”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра старасць)

 

Калі хочаш пазнакоміцца,

Прыдзі на беражок.

Прынясі буханку хлеба

І заціркі чыгунок.

(25, “Калі хочаш пазнакоміцца”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Палюбіла лейцінанта,

А патом палкоўніка.

Стала юбка узкавата,

Не найду віноўніка.

(26, “Палюбіла лейцінанта”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Пад вясёлую гармошку

Пяю – не ўстаю.

Да семдзесят гадоў прапела,

Яшчэ два, мо, прапяю.

(27, “Пад вясёлую гармошку”, пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра старасць)

 

У мілёнка шыя тонка,

Як у блуднага ката.

Даканала самагонка:

Ні грудзей, ні жывата.

(28, “У мілёнка шыя тонка”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра п`янства)

 

Хто гарэлачку ня п’е,

Ездзіць на машынах,

А ў мілёнка адно дышла,

І тое ў маршчынах.

(29, “Хто гарэлачку ня п’е”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра п`янства)

 

П’юць жанчыны і мужчыны,

Нет ні дня, ні ночкі.

Просім цябе, участковы,

Закрый усе точкі.

(30, “П’юць жанчыны і мужчыны”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра п`янства)

 

Кавалераў у нас нет -

Мы заявім ў сельсавет.

Ў сельсавеце разбяруць,

Нам па міламу дадуць.

(31,“Кавалераў у нас нет”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Гарэлачка горка,

Гарэлачкі дайце!

Як нап’юся – павалюся,

Хлопцы, налятайце

(32, “Гарэлачка горка”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра п`янства)

Я падзякавала Зосі Аляксееўне, абяцала вярнуць сшытак на наступны дзень. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.