25 жніўня 2009г., аўторак.

А на наступны дзень Браніслава Іванаўна прынесла некалькі лістоў прыпевак, якія напісала для мяне сваёй рукой. Нельга сказаць, як мне было прыемна. Вось тыя прыпеўка(арфаграфія і знакі прыпынку аўтарскія):

 

Цераз пень цераз пень

Цераз верхавушку

Цалавалі деўкі деда

У самую макушку

(37,“Цераз пень цераз пень”.., пазаабрадавая лірыка,  жартаўлівая прыпеўка)

 

Хлопцы усе гуляць ідуць

А мне нечага абуць

Боты новыя згарэлі

І страхоўкі не даюць.

(38,“Хлопцы усе гуляць ідуць”.., пазаабрадавая лірыка,сацыяльная прыпеўка)

 

Касіў бацька касіў я

Выкасілі салаўя

Бацька ў кузьню я у ток

Бацьку білі а я уцёк

(39,“Касіў бацька касіў я”.., пазаабрадавая лірыка, сацыяльная прыпеўка)

 

Каля кузьні ішла

Вугалёк знайшла

А за гэты вугалёк

Любіць мяне кавалёк

(40,“Каля кузьні ішла”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

А казалі дед Антось

Зноў згубіў у лесе штось

На другі прыходзіць дзень

Бачыць толькі уласны цень

(41,“А казалі дед Антось”.., пазаабрадавая лірыка, жартаўлівая прыпеўка)

 

Не стой пад акном

Не тапчы мне мяты

Каля хочаш замуж ўзяць

Папытайся у таты

(42,“Не стой пад акном”.., пазаабрадавая лірыка,прыпеўка пра каханне)

 

Закалола кабана

Дзеці усе грузіліся

Дзякуй богу пад сталом

Вуха і лыч забыліся

(43,Закалола кабана”.., пазаабрадавая лірыка, маральна-этычная прыпеўка)

 

Забралі брата у салдаты

А мілога на вайну

Я па брату буду плакаць

А за міленькім пайду.

(44,“Забралі брата у салдаты”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Ой гара гара

Гара уютная

А у хлопцаў любоў

Пяці мінутная

(45,“Ой гара гара”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Ой гара гара

Гара высокая

А на той гары

Чатыры сокала

Чатыры сокала

У высь падняліся

А мы з міленькім

На век рассталіся

(46,“Ой гара гара”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

На язык штось пасадзіла

Кольцы ў носе на пупку

І вадзіць яе, як дзіва

Трэба ужо на павадку

(47,“На язык штось пасадзіла”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра моладзь)

 

Поле з года ў год слабее

Пад густой макрыцаю

Не хачу я жыць з плембеем

А хачу з патрыцыем

(48,“Поле з года ў год слабее”, пазаабрадавая лірыка, прыпеўка сацыяльная)

 

На спатканне я ляцела

Бачыць Мілага хацела

Ён прыйшоў пад раніцу

Не ў чатверг а ў пятніцу

(49,“На спатканне я ляцела”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Час ўжо маці жыта жаці

Колас нахіліўся

Час Ганулечка жаніцца

Я ўжо нахадзіўся

(50,“Час ўжо маці жыта жаці”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра замужжа)

 

На ігрушы спеюць грушы

На дубочку жалуды

Вытрасае з дзевак душу

Старшыня наш малады

(51,“На ігрушы спеюць грушы”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

За галоту не пайду

Толькі за Панаса

У Панаса бочкі мяса

Я да каўбасаў ласа

(52,“За галоту не пайду”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра замужжа)

 

Ішлі лысы і пляшывы

Знайшлі сцежкай грэбень

Паглядзелі, пакруці

Ён нам непатрэбен

(53,“Ішлі лысы і пляшывы”.., пазаабрадавая лірыка, жартаўлівая прыпеўка)

 

За ядловец я узялася

Дык ядловец коліцца

Пакахала я Ігната

Дык гарэлцы моліцца

(54,“За ядловец я узялася”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра п`янства)

 

Ёй не трэба пуд мукі

Ёй не трэба сіта

Мілы моцна пацалуе

Цэлы тыдзень сыта

(55,“Ёй не трэба пуд мукі”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

А я дзеўка хоць куды

Не баюся злыбеды

Пад арэхавым кустом

Заначую з малайцом

(56,“А я дзеўка хоць куды”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне) 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.