4 жніўня, г.Светлагорск

 

Мінула яшчэ некалькі спякотных летніх дзён, і я вяртаюся да свайго “дыярыуша”. Прывітанне, дзённічак. Сёння замест вечаровага шпацыра з сябрамі я буду з табой весці запісы свежанькай працы за дзень!☺ Во, як кульна праходзіць лета першакурсніка! ☺

 

Ну вось, буду з табой максімальна шчырай. Фальклор, спевы бабуль на вёсцы, дзесяткі кіламетраў з маці ў аўто туды-сюды + нерэальная спёка = кактэйль для апантаных ды вар’ятаў з філфака! Выбачайце, але сённяя застануся ў кватэры. Так, і адшукаю сваё дзяцінства…

 

А вось і яны, мае дзявочыя дзённікі і, галоўнае, анкеты. Як сказана ў “метадычцы”, “пісьмовыя формы гарадскога фальклору” прыйдуць мне на дапамогу! Хіба ж не здорава? Бяры ды перапісвай “девичьи стихи”з графы ў анкеце пад назвай “Я дарю тебе рисунок (фотографию) или несколько строк на память”… Ёсць толькі дамоклаў меч наступнага зместу: у фальклор не ўваходзяць аўтарскія вершы, а таксамавершы з наяўным адрасатам! Будзем сцерагчыся!

 

Калі разабралася з мэтай пошуку каштоўнай інфармацыі, на сэрцы стала лягчэй, і… пачалося гартанне рознакаляровых, размаляваных, з “наклейкамі” старонак дзіцячых анкет.

 

Што для іх характэрна? Я ўпэўнена, хлопчыкам не зразумець іх сэнсу.Ніколі! Так лічылі ўсе дзяўчаты, ўладальніцы анкет. ☺  Безумоўна, некаторыя старонкі бываюць запоўненымі рукой хлопчыка-сябра ці каханка дзяцінства, аднак у асноўным гэта вялікая рэдкасць. Звычайна (і гэта былі самыя простыя варыянт ды найбольш пашыраныя) анкеты рабіліся проста з тлустых (пажадана з прывабнай вокладкай) сшыткаў у кратачку, ці лінейку. На адной са старонак пісалася “гаспадынькай анкеты” (= “хозяйкой анкеты”) з дзесятак – былі анкеты і па сто – пытанняў для сяброў… Ад сябе магу дадаць, што ў больш “прасунутых” дзяўчынак былі “купленыя” анкеты, г.зн. у цвёрдай вокладцы і надрукаванымі старонкамі-анкетамі. Мяркую, што кожнай з маленькіх модніц атрымаць такі “Дневник для девочек” у падарунак было неверагодным дзіцячым шчасцем!

 

(Фота маёй любімай анкеткі з лялькай барбі на вокладцы я абавязкова дадам у справаздачу!).

 

Адтуль гарэзы-аднакласнікі запасаліся каштоўнай інфармацыяй для новых здзекаў ды дражнілак… Бо сапраўднай трагедыяй было, каб твая анкеты трапіла ў рукі зусім не сябра. Бацькам, настаўнікам ды іншым “ворагам” абсалютна ўсе шляхі трапіць на старонкі гісторыі былі найстрога забаронены. А менавіта: інфармацыя магла быць цалкам звычайнай, тыпу ”тваё хобі”, “тваё любімае імя хлопчыка”, “любімыя словы песні пра каханне” і т.п. Але, часам, там захоўваліся сапраўдныя кампраматы: “каго кахаеш?”, “хто твой найлепшы сябра?”. Сакрэт – так традыцыйна адпісваліся ўсе.

 

Шмат можна расказваць-апавядаць пра гэтыя “дакументы дзяцінства”, бо з-за таго ўжо дарослыя “гаспадынькі” захоўваюць разам з любімымі цацкамі!

 

Далей пойдзе сапраўдная лірыка, рыхтуйце насоўкі!  ☺  Тыя лепшыя перліны фальклору, што ведала калісьці я і мае сяброўкі. Атрымлівайце асалоду тыя, хто нарадзіўся на пачатку 90-х і адчуў на сабе тую моду на дзіцячыя анкеты!

 

 

9. “Подруге”.

 

Жанр – “девичьи”стихи.

 

 

От всей души тебе желаю

 

Быть скромной, умной и простой.

 

Тогда ты будешь лучшим другом

 

Для всех, и для себя самой.

 

 

10. Пусть всё тебе в жизни удаётся.

 

Пусть исполняются мечты,

 

Пусть сердце радостнее бьётся

 

От счастья, красоты, ЛЮБВИ.

 

 

11. Желаю в жизни всё успеть,

 

Желаю в жизни всё иметь.

 

Здоровье, радость сохранить

 

И много-много лет прожить.

 

Желаю верных и хороших друзей –

 

С ними всегда веселей![6]

 

 

12. 42. Не будь такой, как Рокки,

 

За сыром не гоняйся.

 

Учи всегда уроки

 

И меньше отвлекайся.

 

 

13. Желаю, желаю, желаю

 

Чего мне тебе пожелать?

 

Пока ты ещё ученица

 

Желаю учиться на «5».

 

 

14. Запомни:

 

Любовь  не картошка,

 

Не выкинешь в окошко!

 

 

15. “Пожелания”

 

Ангел розу уронил

 

С неба голубого:

 

Если любишь одного,

 

Не люби другого.

 

 

16. Будь красива как Мальвина,

 

Весела  как Буратино.

 

Чтоб Пьеро тебя любил,

 

Артемон цветы дарил!

 

 

17. Желаю счастья и добра,

 

Желаю света и тепла.

 

Желаю чтоб звенел твой смех,

 

Желаю быть счастливей всех.

 

 

18. Белая ромашка,

 

Синий василёк,

 

Пускай тебя полюбит

 

Красивый паренёк.

 

 

19. С рассветом утренней зари

 

Я шлю тебе привет.

 

Желаю счастья и любви

 

На много-много лет.

 

 

20. Долгие годы желаю прожить,

 

Вечно любить и любимою быть.

 

В жизни печали и горя не знать,

 

Вот  что хочу я тебе пожелать.

 

 

8 жніўня, г.Светлагорск

 

Усё проста! Прыйшла да бабулі – успомнілі разам загадкі маёй любімай прабабулі Марыны, якая жыла ў вёсцы Славань (Светлагорскі р-н Гомельская вобл.). Ну што ж, фальклор гэты хаця і малы памерам, але з каларытам. Паспрабуйце і вы адгадаць!

 

Загадкі.

 

21. Сярод хаты – жыд лупаты. Хто (што) гэта? 

 

(Лямпачка)

 

 

22. Шатаецца-матаецца,

 

Пад прыпечак хаваецца.

 

(Венік)

 

 

23. Загадка-загадка,

 

Пад яйцамі гладка.

 

(Патэльня ды яйкі)

 

 

24. Па пузу – дарога,

 

Паміж ног – трывога,

 

А ў дзірачцы – вяселле.[7]

 

(Самапрадка)

 

 

Бабуля Ніна ўспомніла, як загадвала тыя загадкі ў школе – рэакцыя дзяцей была непасрэднай, дарэчы, як і настаўніка. ☺ Вось так маленькая вясковая дзяўчынка засмучала ўвесь клас, ды плюс была, думаю, вельмі папулярнай сярод аднагодкаў.

 

Бабуліна суседка, Пайко Кацярына Гаўрылаўна, 1939 г. нар., ведае такую песню:

 

 

Пазаабрадавая паэзія.

 

Бытавыя песні.

 

 

25. “Вецер з поля…”

 

Жанр – песня пра каханне.

 

 

 Вецер з поля, хвіля з мора,

 

Ой да давяла любоў да гора.

 

Свет в галовачцы кружыцца,

 

Ой да на плячах арол садзіцца.

 

 

Ох, ты, арол сызакрылый,

 

Ты ж скажы мне праўдачку,

 

Дзе мой мілы?

 

Ох, твой жа мілы на рабоце,

 

Ой да на ліцейнаму заводзе.

 

 

Што ён робіць-парабляе?

 

Ой да медны трубачкі вылівае.

 

Медны трубачкі вылівае,

 

Ой да потам глазачкі залівае.

 

 

Пайшла парачка па заводу,

 

Ой да пайшла славачка па народу.

 

Ох, пайшла славачка па народу,

 

Ой да на ту дзевачку, што без роду.

 

 

Ох, я славачкі не баюся,

 

Ой да на той дзевачцы ажанюся.

 

Ох, я славачкі не баюся,

 

Ой да на той дзевачцы ажанюся. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.