18 ліпеня 2009г. Дзень 2.

 

Раніцаю прыехалі да нас мае бацькі, было вельмі радасна. А які быў дзянёчак: сонейка так і свеціць сваімі промнямі на зямельку, птушачкі спяваюць, лятаюць туды-сюды, бабулька усміхаецца, бо дачушка родненькая завітала да яе! Які цуд!  У гэты дзень, пасля снядання, мы паехалі ў другую вёску, непадалёку ад Карэліч, да сваякоў майго таты. Мая бабуля падказала, што та бабуля,  якая жыве ў Красным, вельмі добра спявае і шмат чаго ведае (яны вучыліся разам у адным класе). У яе  мужа  быў юбілей – такі цудоўны выпадак, калі можна назбіраць шмат цікавага матэрыялу. Падышла я да бабы Галі і кажу, што патрэбна мне тое роднае, што грэе душу сялян у іх мястэчку. Спачатку гаварыла, што нічога не ведае, але потым з цягам часу, у размове пачалі праскокваць тыя жывіцы народнай мовы, мая справа была нялёгкая: трэба хуценька было запісваць, бо народныя выказванні слова за слова паяўляліся, як грыбы пасля летняга дожджыка. Вось, што я запісала:

 

Ніхто не бачыць, што адзета на табе,

 

А ўсе бачаць, што ў табе. (4. прыказка)

 

 

Еслі парода тупая, то яна і сёння тупая. (5. прыказка)

 

 

Чай выпіў, а сахар у карман забраў. (6. выслоўе)

 

 

Які мах, такі бах. (7. прымаўка)

 

 

Тут дзед у размову  ўвязаўся : “ Стара баба, як халера

 

                                                       Яшчэ хоча кавалера!” (8. выслоўе)

 

А баба: “ Сякі-такі целяпей,

 

                Як памацае – усё ляпей!” (9. выслоўе)

 

Потым пайшлі за стол, мая бабуля ўстала, сказала, што будзе яна гаварыць трэці тост: “ Вып’ем за таго, хто любіць каго!”(10. тост) І ўсе з ахвотаю і асалодаю падтрымалі бабуліны словы. Пасядзеўшы за сталом, пайшлі ўсе на вуліцу, бо стала горача ў хаце, пайшлі на свежае паветра. На вуліцы я запытала:

 

-  Можа баба Галя ведае якія-небудзь прыпеўкі?

 

А яна мне:

 

- А то не! Зараз, пачакай, успомню...вось, запісвай:

 

Ты мой мілый, ты мой мілый

 

А я твая мілая.

 

Не влюбляйся ты в другую,

 

А то я раўнівая.

 

( 11. прыпеўка)

 

Меня мілы праважал

 

Ад каліткі да варот.

 

Я думала пацалует,

 

А он стаіт разінув рот.

 

( 12. прыпеўка)

 

У майго мілёначка

 

Акуратны насок:

 

Восем курачак садзіцца,

 

А  дзявяты – петушок.

 

( 13. прыпеўка)

 

А мы с мілаю вдваём

 

Обе водачкі не п’ём.

 

Как увідзім поўлітроўку

 

Пробку с горлышкам атарвём.

 

( 14. прыпеўка)

 

Ой, падружэнька мая,

 

Што жэ ты надзелала.

 

Я любіла, ты адбіла,

 

Я бы так не здзелала.

 

( 15. прыпеўка)

 

Падруга пой, падруга пой.

 

Я люблю как ты паёш.

 

Ты маему бальному сэрцу

 

Валнавацца не даёш.

 

( 16. прыпеўка)

 

Ад бутылкі віна не баліць галава, а баліць у таго, хто не п’ет  нічаго.

 

( 17. выслоўе)

 

Ты Пракоп, а я Мікола.

 

Ты ад коп, а я ад жыта.

 

( 18. выслоўе)

 

А мой мілы зафарсеў,

 

Адвярнуўся і з другою сеў.

 

А я стаяла думала,

 

Адвярнулася і плюнула.

 

( 19. прыпеўка)

 

А мой мілы маленькі:

 

Чуць павышэ валенка,

 

У лапці абуецца

 

І як пузыр надуецца.

 

( 20. прыпеўка)

 

Ты мой дзед, ты мой дзед,

 

А я твая бабка.

 

Кармі мяне калачамі,

 

Каб я была гладка!

 

(21. прыпеўка)

 

Садзіся на калоду,

 

думай пра пароду,

 

тады і жаніся.

 

( 22. пасаг маладога)

 

 

Ой,мароз, мароз

 

Ой,мароз, мароз.

 

Не марозь меня.

 

Не марозь меня, маево каня.

 

Маево каня белагріваго

 

У мене жэна, дай рэвнівая.

 

У мене жэна, дай красавіца,

 

Ждёт меня дамой, ждёт печаліцца.

 

Я прыду дамой на закаце дня,

 

Абдыму жану, напою каня.

 

(23. песня сямейная)

 

 

Сцепной арол.

 

Сцепь,

 

Да сцепь кругом,

 

Пуць далёк лежыт,

 

В той сцепі глухой

 

Замерзаў Еўфім.

 

В той сцепі глухой

 

Замерзаў Еўфім.

 

Замерзает он,

 

Чуя смертны час

 

Он таварышу перэдаёт прыказ:

 

“Ты таваріш мой

 

Ні папомні зла,

 

В той сцепі глухой

 

Схарані меня.

 

В той сцепі глухой

 

Схарані меня.

 

А каней маіх

 

Ведзі бацюшке,

 

Передай прівет

 

Роднай матушке.

 

А жане скажы,

 

Што в сцепі пагіб

 

І любоў её за сабою унёс.

 

А ешчо слаўцо ей печальнае

 

Я дару кальцо абручальнае”.

 

(24. песня пра каханне)

 

 

Ад усходу вецер вее...

 

Ад усходу вецер вее

 

Жыто палавее.

 

Маладая дзяўчыначка

 

Рабіці не ўмее.

 

Маладая дзяўчыначка

 

Рабіці не ўмее.

 

І ні шыці, і ні прасці

 

І ні прысядаці.

 

Як зайграюць музыканты

 

Першая гуляці.

 

Як зайграюць музыканты

 

Першая гуляці.

 

Ад усходу вецер вея

 

Быліны  калыша

 

Разгневаўся мой міленькі,

 

Пісьмаў мне не піша.

 

Разгневаўся мой міленькі,

 

Пісям мне не піша.

 

Ой, пішы мілы мне лісточкі

 

І  яшчэ не забывайся.

 

На чужыя харашыні  ты не ўглядайся,

 

Бо чужыя, харашыні

 

Самы сабе пышны,

 

А мы с табой, мой міленькі,

 

Як у садзе вішні.

 

А мы с табой, мой міленькі,

 

Як у садзе вішні.

 

( 25. песня пра каханне)

 

 

Із-пад каменя, із-пад белава

 

Із-пад каменя, із-пад белава

 

Цячэ речанька, рэчка быстрая

 

Как у той реке

 

Дзеўка мылася,

 

Ай, памылася, умывалася.

 

Маладой купец

 

Вёў каня паіць,

 

А рэвнівы муж

 

Вёў жану тапіць.

 

Ай, наплакалась і прасілася:

 

- Ні тапі мене рана з вечара,

 

А тапі мене познай ночкаю.

 

Людзі будуць спаць

 

І нябудуць знаць.

 

Із-пад каменя,  із-пад белава

 

Цячэ речанька, рэчка быстрая.

 

(26. сямейная песня)

 

Вось, колькі бабуля выдала мне, я была вельмі натхнёна, што збяру фальклор без усякіх турбот, дзякуючы гэтай сустрэчы. Такая жвавая бабуля, з самой маладосці яна ніколі не расставалася з бадзёрасцю. Некалі ў юнацтве ў яе закахаўся хлапец, які быў малодшы за яе на пяць год, яму так спадабалася гэта маладая дзяўчына, а асабліва яе ўсмешка і “жывыя” вочы, што не гледзячы на розніцу ва ўзросце, адбіў ўсіх яе кавалераў і жаніўся на ёй! І ўжо больш за пяцьдзесят гадоў яны жывуць разам, душа ў душу, дапамагаючы адзін аднаму. Дзед Жора такі клапатлівы мужык, што заўсёды сваю жонку накорміць, напоіць і развесяліць!

 

Вечарам мы паехалі ўсе да маёй бабулі. Так нагуляліся, што калі прыехалі, то  хуценька пабеглі да ложкаў і заснулі. Я засынала з усмешкай на тварыку і з думкамі, што ўсё яшчэ будзе наперадзе!

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.