13 августа

 

Как и собирались, сходили к Валентине Иосифовне. Сегодня она напела пару свадебных песен и расказала балладу. Всё это я записывала на диктофон.

 

 

2. “Маладая дзевачка, што цябе за вяселейка…”

 

 

Маладая дзевачка,

 

Што цябе за вяселейка,

 

Што музыкі не граюць,

 

Дзевачкі не гуляюць?

 

 

Маладая (імя называюць) дзевачка,

 

Ды пасунься па лаўцы,

 

Паглядзі ў аконца,

 

Стаяць хлопцы як сонца.

 

А што ж табе зрабілася,

 

Што ты ў Іванку ўлюбілася?

 

 

З а ў в а г і: жанр – вясельная песня.

 

З а ў в а г і  в ы к а н а ў ц ы: жаласна-вясельная песня.

 

 

3. “Сватка Нікалаю, дай нам караваю…”

 

 

Сватка Нікалаю,

 

Дай нам караваю.

 

Не дасі караваю –

 

Мы табе штучку ўладзім.

 

Мы табе штучку ўладзім,

 

Мы твайго каня ўкрадзем.

 

Завядзём пад Масцішча,

 

Прывяжым за хвасцішча.

 

Будуць людзі пытаці –

 

Мы не скажам.

 

Будзеш і ты шукаці –

 

Мы табе не пакажам.

 

 

З а ў в а г і: жанр – вясельная песня.

 

 

4. “Пра Ваньку і Зосю з Караблёў”

 

 

В дзерэвне Караблянскай Ванька багаты жыў.

 

Зося-дзевіца бедна, но он её любіў.

 

Жэніліся без врэмя, ешчо ў юных лет.

 

І жылі очэнь добра, і больш як дзесяць лет.

 

Патом он разгуляўся, пачаў другіх любіць.

 

І біў он Зосю страшна, не знаў, што с ней рабіць…

 

 

З а ў в а г і: жанр – гістарычная балада.

 

З а ў в а г і  в ы к а н а ў ц ы: А тады нешта… ён атравіў гэтую Зосю. Быў факт, точна было ў Караблях. Забельскі быў такі. І цяпер яшчэ жывуць патомкі яго.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.