10 жніўня

 

Дванаццаты дзень маёй практыкі. Сёння я разумела, што іду да Ганны Віктараўны Дубатоўка (1950 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая) апошні раз, ва ўсякім выпадку сёлета. Ад такой думкі стала нават крыху сумна, але Ганна Віктараўна, як звычайна, усе сумныя думкі развеяла сваімі прыпеўкамі.

 

67. “Мяне маці нарадзіла…”

 

Мяне маці нарадзіла,

 

У пячорцы грэла.

 

Таракана наняла,

 

Пракаціць хацела.

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 

68. “Мяне маці нарадзіла…”

 

Мяне маці нарадзіла,

 

Добра імечка дала.

 

Ножкі банцікам звязала,

 

Каб танцоркаю была.

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 

На гэтым вясёлыя прыпеўкі скончыліся. Але Ганна Віктараўна ўспомніла яшчэ і некаторыя прыкметы, звязаныя з засцярогамі дзіцяці.

 

69. Як толькі дзіця зробіць першыя самастойныя крокі…

 

Як толькі дзіця зробіць першыя самастойныя крокі, маці павінна ножніцамі правесці паміж нагамі са словамі “разарвецеся, путы”.

 

Заўвага: магічная проза – перасцярога ад суроку.

 

70. “Ад сурокі”

 

Ад сурокі дзіцяці даюць піць ваду, якую зліваюць тры разы скрозь прабой замка.

 

Заўвага: магічная проза – перасцярога ад сурогу.

 

Шчыра падзякаваўшы Ганне Віктараўне за вялікую дапамогу ў зборы фальклору, я рыхтавалася да наступных двух дзён, якія планавала правесці ў вёсцы Кракотка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Там, дзе пачынала сваю практыку. Вось такая іронія лёсу.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.