5 жніўня.

 Дзень восьмы.

Вырашыла зноў схадзіць да Светы, толькі ўжо не да яе самой, а да яе маці, Лукашэвіч Леанарды Генрыхаўны ( 1952 г.н., беларуска, скончыла 8 класаў, нарадзілася і жыве ў в. Навасяды ). Цёця Лёня, як я яе называю, праспявала мне некалькі прыпевак. І трэба адзначыць, у яе гэта нядрэнна атрымалася.

76. Мой мілёнак, як целёнак,

  Толька венячкі вязаць.

  Прасядзеў усю нядзельку –

Не сумеў пацалаваць.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 77. У мойго мілёначка

 Валасы валністыя.

Я его не заменю

 На горы залацістыя.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

78. - Куды гусачкай ляціш,

Ці не жараваці?

 - Куды, мама, аддаёш,

Ці не гараваці?

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

  79. Едзе трактар новенькі,

  Трактарыст малодзенькі.

Я хацела ручку даць,

 Да за дымам не відаць.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

  80.Не стаі ты каля кол,

  Не тапчы ты мяты.

Калі хочыш мяне ўзяць,

Запытайся ў таты.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 81. Музыканцік, музыканцік,

 Выйдзі на дарожку.

 Я не разу не плясала

 Пад тваю гармошку.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

 82. Музыканціка любіць –

Трэба хораша хадзіць.

  Бо растропанай такой

Не палюбіт нікакой.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

83. І в лодке вада,

 І под лодкой вада.

Дзеўкі юбкі намачылі –

 Перевозчыку бяда.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

Тут цёця Лёня запнулася, напэўна, думала спяваць ці не. Але ўсё ж такі заспявала.

 84. Села баба на казу,

Паехала ў госці.

  - Ты, каза, не пярдзі,

Бо паломіш косці.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

85. Села баба ны курыцу,

Уехала на вуліцу.

Афіцэры не пазналі,

  Усе шапкі паздымалі.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

  Ну што ж, сёння небагата, але было весела. Затое магу ўпэўненна сказаць: фантазія ў нашых людзей багатая.Ды й не толькі фантазія, увогуле, народ наш разумны, працавіты, але і ўмее пагуляць. І ўсё гэта ў ім ідэальна спалучаецца. А колькі цікавага і каштоўнага пакінулі нам нашыя продкі. Наша асноўная задача: зберагаць гэта ўсё для наступных пакаленняў. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.