9 жніўня.
Дзень дванаццаты.
Гэты дзень я вырашыла прысвяціць свайму тату, Бароўскаму Івану Антонавічу ( 1972 г.н., беларус, вдукацыя сярэдняя спецыяльная, мясцовы).Урэшце рэшт я яго спаймала. Бо яго то няма дома, то ён заняты. Чула ад яго розныя смешныя гісторыі, вось і прыйшоў той час, калі яны могуць прынесці мне карысць.Але спачатку некалькі слоў пра майго тату.
Мой тата – сын маёй бабулі Рэгіны і дзядулі Антона, які памёр трынаццаць год таму. Ад нараджэння жыве ў вёсцы Навасяды.Для мяне мой тата самы моцны і дужы мужчына ў свеце. Знешне я да яго вельмі падобная, як кажа мая бабуля “бацькаў партрэцік”. Кажуць, калі дзяўчына падобна да бацькі – будзе шчаслівай. Можа быць, яно і так, жыццё пакажа. Мой тата вельмі эмацыянальны чалавек. Ён можа распачаць зваду на пустым месцы, але дастаткова хутка адыходзіць. Гэта рыса характару прысутнічае і ў мяне.
Тата заўсёды робіць тое, аб чым я яго прашу. Часам неахвотна, але ўсёж-такі робіць. Увогуле, сваіх бацькоў я вельмі люблю, і хачу, каб яны былі шчаслівыя і здаровыя, тады і ў мяне будзе ўсё добра.
- Тата, а якія-небудзь дражнілкі ў вас у дзяцінстве былі? - пытаюся я.
- Помню, на нашага дырэктара, на Антона Пятровіча, мы дражнілку адну прыдумалі. Засядзім у кусты каля школы, чакаем, калі ён выйдзе, а калі выйдзе, крычым:
122.“Я хулиган, я хулиган, я временный…”.
Я хулиган, я хулиган, я временный.
В Кольчунской школе есть Антон беременный.
Заўвага: дзіцячы фальклор – дражнілка.
Дарэчы, Антон Пятровіч і зараз з’яўляецца дырэктарам Кальчунскай школы. А дражнілі яго так таму, што ў яго заўсёды быў вялікі жывот.
- У нас у школе, раней, дзялілі на “А” і “Б” класы, гэта не так, як у вас цяпер толькі адзін клас. Раней дзяцей болі было. Я вучыўся ў “Б” класе , а з “А” мы ўсё враждавалі. Дык мы на іх так казалі:
123. “Акі” – сабакі, а “Бэкі” – чалавекі.
Заўвага: дзіцячы фальклор – дражнілка.
- Тата, а “садысцкія” вершыкі ведаеш?
- Зараз, чакай.
Гэта любімая фраза майго таты.
124. Маленький мальчик нашёл пулемёт.
Больше в Кольчунах никто не живёт.
Заўвага: сучасны гарадскі фальклор – “садысцкі” вершык.
125. Дети в подвале играли в гестапо.
Зверзки замучен был дворник Потапов.
Заўвага: сучасны гарадскі фальклор – “садысцкі” вершык.
126. Весела была як бацьку хавалі.
Музыка грала, цукеркі давалі.
Доўгія ногі ў труну не ўлязалі.
Мы рагаталі як іх адразалі.
Заўвага: сучасны гарадскі фальклор – “садысцкі” вершык.
Так, на самай справе “садысцкія” вершы.
- А што-небудзь пра армію раскажы?
- Пра армію? Пра КПП раскажу.
127. “Чык-чырык, пиздрык, ку-ку…”.
Чык-чырык, пиздрык, ку-ку.
Скоро дембель старику.
Дембель стал на день короче.
Спи, мой дед, спокойной ночи.
Пусть приснится дом родной,
Баба, спящая нагой.
Море пива, водки таз,
И сентябрьский приказ.
Товарищь,верь, придёт и он -
Приказ министра оборон.
Казармы рухнут.
И у входа, на обломках КПП
Напишем крупно “ДМБ”.
Заўвага: сучасны гарадскі фальклор – армейскі верш.
- А частушкі тожа нада? - пытаецца тата.
- Можна.
128. Дайце ў рукі мне гармонь,
Ад забора планку.
Мандавошку я паймаў
У адной гражданкі.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
129. Я расою іду,
Босы ногі мачу.
Я такі як ўсе,
Пахмяліцца хачу.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.
Мы з мамай на кухні плакалі ад смеху. Чаго толькі не прыдумаюць.
На кухні быў уключаны тэлевізар, таму мы раз-другі заглядвалі туды. І вось ішло кіно пра каханне. І тут тата сказаў вельмі трапны выраз:
130. Патрэбна яна яму,як каню паземка.
Заўвага: малы жанр беларускага фальклору – выслоўе.
- Тата, а ці ведаеш якія-небудзь гісторыі. Ну, можа, якія ў нас у Навасядах былі, з умяшаннем звышнатуральных сіл? - пытаюся я.
-Помню, бабушка твая расказвала. Гэта былоз яе аднавяскоўцам.
131. Хадзіў хлапец да дзеўкі. Ішоў ён ад яе позна, а за ім коцік увязаўся чорненькі. Гэты хлопец усю дарогу ішоў і аклікаў гэтага коціка: “Каток, каток”. Ну і ішоў сабе далей. І коцік за ім. І праз некаторы час гэны коцік яму ў адказ: “Каток-каток, каток-чарток”. Тады гэны хлапец ляцеў далей чым бачыў. А потым ён, праз сколькі там гадоў, павесіўся.
Заўвага: няказкавая проза – прымхлівая проза ( прымхліца).
- Не ведаю, праўда гэта, ці не, - кажа мне тата. - Але вось расказваюць.
Далей ужо тата паглыбіўся ў прагляд кінафільма, і я вырашыла на гэтым скончыць. Зразумела я тое, што нашыя бацькі таксама шмат чаго ведаюць, трэба толькі папытацца, пагаварыць з імі. Бо фальклор – гэта не толькі тое, што было раней, у далёкім мінулым, але і тое, што ад нас не так ужо і далёка.