6 жніўня

Сёння сёмы дзень маёй практыкі. Здавалася, што ўжо трошкі засталося, але гэта не так. Мяне нават ахапіў нейкі адчай, бо ў вёску паеду толькі праз тыдзень, а інфарманты мне патрэбны зараз.

Мне вельмі пашанцавала, што мая матуля дала мне каштоўную параду: схадзіць да нашай суседкі Веркі. Ідэя мне гэта спадабалася, але нешта мне страшна было. Папрасіла  маці, каб яна схадзіла да яе.

Вось заходзіць да мяне ў пакой Вера Фёдараўна. Яна, як мне здаецца, рада мяне бачыць. Мы трошкі паразмаўлялі пра навіны з яе жыцця, пра маю вучобу. Яна зразумела,  што практыка-гэта вельмі важна для меня і з радасцю дапамагла мне.

  • Пачакай крышку, Алеська, пайду вазьму свае запісы
  • Добра,добра, буду чакаць.

Адразу я заўважыла нейкае засмучэнне на твары нашай Веркі. Як пазней  высвятлілася, яна не верыла ў тое, што яе веды могуць быць карыснымі.

Доўгая Вера Фёдараўна (1958 г.н., бел., сярэдне-спецыяльнаяадукацыя, нар. у Гомельская вобласць, Жыткавіцкі раён, в. Юркевічы, пераехала ў г.Бабруйск у 1976 г.).

39. Ад ангіны.

Вот загавор ат ангіны. Тоже загаварівалі ангіну, когда вот начінается ангіна і уже горло красное, так говорят:“Первым разочком,Божым часочком,Прачыста Божа матка,пособ,помогі рабе Божай (Веры),ангіны ўгавары. Цябе тут не бываць, красной крові не піць, белой косці не ломіць, агнём не паліць, холодом не холодзіць. Ідзі туда, дзе сонца не свеціць і вецер не вее”. І так пофторяць 3 раза. Ілі  еслі вот не помогает,напрімер, ну 9 раз. Лечыцца лібо 3 раза лібо 9 раз.

Заўвага: рытуальна-магічная сфера фальклору. Замова супраць хвароб.

40.  Ад іспуга.

Ешо ў нас у дзярэўні лечылі іспуг…іспуг. Первым разочком Божым часочком,Прачыста Божа Матка,пособ, помогі рабе Божай Веры,іспуг угавары. Заре заранічкі, божыя памачнічкі,памагалі людзям,памагайце і нам.  На море стаял прэстол,там гарэлі свечы, там Божая Маці Марыя лячыла рабе Божай Веры іспуг : агнены, вадзяны, панскі, цыганскі, мужчынскі, жаночы, хлапечы, дзявочы, конскі, кароўскі, гусіны, курыны, птушыны, змяіны, мышыны. Во імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь. (І так тоже лечыцца 9 раз).

Заўвагі: рытуальна-магічная сфера фальклору. Замова супраць хвароб.

 

41. “Мая ўнучка залатая…”

Мая ўнучка залатая,

Мая ўнучка дарагая.

Я цебя люблю,люблю

І цебя благаслаўлю.

Спі,мая красавіца,

Спі,мая любімая.

Только ты не плач, не плач,

Я куплю цебе калач.

Бай,бай,баю бай,

Баю баюшкі баю,

Баю,баю,баю бай.

Заўвага: дзіцячы фальклор- калыханка.

 

42. “Бай бай,нада спаць…”

 Бай бай,нада спаць,

Усе прыйшлі ўнучка качаць.

Прыдзі конь-успакой,

Прыдзі шчука-убаюкай.

Дай мне сон,сладкій сон,

Дай несушка мне падушку.

Все к Багданушке прідут,

Па падарачку дадут.

А как станет дремать,

Станем двері запірать.

Бай,бай,баю бай,

Спі,мой внучек,засыпай

 Заўвага : дзіцячы фальклор- калыханка

 

43.Ад удара

Ну вот у нас у дзерэўні лечылі людзей. Адна жэншчына лечыла ат удара так: “Удар-гаспадар,па касцях не хадзі, касцей не ламі, агнём не палі, холодом не холадзі. Будуць мёртвыя ўставаць, на перадпятамі ступаць і абед гатаваць.  На мінуўшы час,Рабе Божай (Веры) на паправу.

Заўвага: рытуальна-магічная сфера фальклору- замовы супраць хвароб.

44. “Юркевічы”

Ну как вот мне цёця мая расказвала, ей сейчас 82 года тоже. Ну Юркевічі, чего назваліЮркевічі. Вот…Да это не во время, наверно,  войны. Это ж во время гражданской войны вот оніваяваліібыўтакой Юркевіч фамілія,быўі ён асвабадзіл эту деревню. І  вот в честь его названа  деревня.

Заўвага: няказкавая проза- легендарная проза- тапанімічныя легенды.

45. Узвіжанне

- Якія вы ведаеце прыкметы  і перасцярогі, звязаныя з царкоўнымі святамі?

- Ну вот я раділась 27 сентября это …в этот…это в Здвіжэнне Гасподне,в этот день нельзя ходіть в лес, патаму шта в лесу собіраются змеі в кучы, в кучы собіраюца. Ну уже іхній сход і оні уже  тогда решают,кому у землю пойті,а кому же оні,оні  не возьмут этага змея ілі ужа ілі кого…. В этот день ні в коем случае ходіть в лес нельзя,ну это точно,это уже точно доказано.

Заўвага: каляндарна-святочная проза – уяўленні пра свята Уздзвіжанне.

46. “Не хадзіце дзеўкі рано замуж…”

Не хадзіце,дзеўкі,рано замуж,

На вас шчэ прыйдзе та пора.

  Я маладою вышла замуж,

Цепер я знаю,шо то беда.

  Я маладою вышла замуж,

Цепер я знаю,шо то беда.

  Замуж выйці - трэба знаці:

Позно легці,рано встаць,

Хату падмесці, вады прынесці,

Шчэ й да худобы падайці.

Хату падмесці, вады прынесці,

Шчэ й да худобы падайці.

 Зашла я ў хату - дзетачкі плачуць,

Тэ хочэ есці, тэ – спаці.

А мой міленькі лежыць п’яненькі,

Шчэ й кажа й піва прынесі.

А мой міленькі лежыць п’яненькі,

Шчэ й кажа й піва прынесі.

Зашла я ў півнушку, піва купіла,

З нізкім паклонам пріподнесла.

Такі была я шчасліва я,

Як шчэ я мужа не мала.

Такі была я шчасліва я,

Як я мужа не мала

 

Заўвага: пазаабрадавая лірыка- сямейныя песні

Заўвага інфарманта: не мала – не мела.

 

47.  “Ой,я прымак…”

Ой,я прымак,

Ой,я прымак,

Ой,я гора знаю.

Кулачэнькі падбачэнькі

Да й спаці лягаю.

Цвіце, цвіце чарамшына,

Ягадак не мае.

А хто ў прымах не бываў,

Той гора не знае.

Як паехаў прымачэнька

У поле раці,

Дай не дала яму цёшча

Хлеба солі взяці.

Цвіце, цвіце чарамшына,

Ягадак не мае.

А кто ў прымах не бываў,

Той гора не знае.

Едзе, едзе прымачэнька,

На дудачцы свішчэ.

Хавай цёшча хлеб ды сала,

Едзе прымачышчэ.

Цвіце, цвіце чарамшына,

Ягадак не мае.

А хто ў прымах не бываў,

Той гора не знае.

Не паспеў жа прымачэнька

Ды ў хату ўлезці,

Загадала яму цёшча

Несці свінням есці.

Цвіце, цвіце чарамшына,

Ягадак не мае.

А хто ў прымах не бываў,

Той гора не знае.

Паздыхалі б твае свіння,

Каб хата згарэла.

Як мне гэта прымацкое жыццё надаела.

Заўвагі: пазаабрадавая лірыка– бытавыя песні - прымацкая песня.

 

48. “Ой,бяроза кучарава…”

Ой,бяроза кучарава

Лісцье паскідала.

Пакуль замуж я не йшла,

С хлопцамі гуляла.

Ой,бяроза кучарава

Лісцье паскідала.

А як замуж я пайшла,

Тут я гора ўзнала.

Ой,бяроза кучарава

Лісцье паскідала.

Ноч’ю звёзды я шчытала,

 Да абеда спала.

Ой,бяроза кучарава

Лісьце паскідала.

Тут я  сваё горе ўзнала,

Кругом хаты ўцякала.

Заўвагі: пазаабрадавая лірыка – бытавыя песні - сямейная песня.

49. Прыйшой Пятрок- упаў лісток, прыйшой Ілля – упала два.

Заўвага: малы жанр беларускага фальклору- прыкмета.

50. Прыйшоў Ілля – нарабіў гнілля.

Заўвага: малы жанр беларускага фальклору- прыкмета.

51.Што забаранялася рабіць цяжарнай жанчыне?Чаму?

   Нельзя пераступаць правады і вяровкі -  дзіцё запутаецца ў сваёй пупавіне.

Нельзя семечкі плевать – дзіцё будзе слюнявае.

   Нельзя ў заборе ў дырку пролезать, бо дзіцю будет сложно радзіцца.

   Нельзя прісутствовать во время пожара.

   Нельзя пінать ногамі жівотных, бо ребёнок будет з шэрстью.

Заўвага: радзінна-хрэсьбінная проза – засцярогі цяжарным жанчынам.

52. Кроу жылле жалеззе венне маць.

Заўвага:малы жанр беларускага фальклору - жартоўны праклён.

53. Дзяркач табе у плечы.

Заўвага: Заўвага: малы жанр беларускага фальклору - жартоўны праклён. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.