10 жніўня

Учора весь дзень мы працавалі, я не адчуваю ні рук, ні ног сваіх. Але ёсць нешта вельмі добрае і карыснае ў гэтым. Мой татка вырашыў мне дапамагчы.

Ён не толькі ведае шмат цікавых народных песень, але і  шмат цікавых гісторый. Зараз буду запісываць.

Зубок Міхаіл Міхайлавіч (1972 г.н., беларус, сярэдне-спецыяльная адукацыя, нар. у  в. Малешэва, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць, пераехаў у в. Гарохаўка Бабруйскага раёна, Магілёўскай вобл. ў 1990 г., пераехаў у г. Бабруйск у 1995г.).

58.Жыла-была адна блаха,

     Яна была ва ўсім легка.

     Пяць мух залячыла, да пяць камароў,

     Да пяць тараканаў, да пяць павукоў.

Заўвага: дзіцячы фальклор - дзіцячы вершык.

  1. “Што за бяда, калі п’ецца вада”

Вот выраз пашоў ад тады. Дзед з бабай жыў. І  баба гаворыць: «Я буду тут гатаваць абед, дзед. А ты едзь за дравамі». Дзед паехаў за дравамі. [Дзед] Гаворыт: «А ты к абеду прыгатоў паесці што-небудзь там. Ну, чыгуночак паставіш». І паехаў. Бабка прыгатовіла чыгуночак, паставіла яго ў печ. Ну ўсё гэта прыгатавалася. Жджэ яго к абеду, а дзеда няма к абеду. Чакала чакала яго, а яго няма. Ну, думае баба, ну дзеда няма, дак  трэба ж паесці, есці хоча. Ну ўзяла ды трошкі адчарпнула з этага чыгунка, а дзеда няма. Зноў адчарпнула ад этага чыгунка. Ужо сытна паела. І п’е трошкі воду. Дзед прыехаў толькі к вечару. Ходзіць дзед,  гаворыт : «Ну што, баба, давай абед, той, што ты гатавала». Яна дастае - паглядзеў дзед, а там ужэ поў чыгунка. А баба всё кажа: «Ой, што та бяда, што-то п'ецца вада, што-то п'ецца вада».

А дзед з'еў поў чыгунка, пасядзеў – вады тожа захацелась. Гаворыт: «А я, бабка, поў бяды ды напьюся вады».

Заўвага: смехавая проза - гумарэска.

Цікавыя рэчы распавядае мне тата, але тут нечакана нехта телефануе. Ужо адчуваю, што гэта для мяне не вельмі добра. Так і адбылося. Тата сабраўся ды пайшоў рамантаваць некаму машыну. Эх, а так усё добра пачыналася. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.