4 верасня 2014 года

Працягваем пошук носьбітаў нашай фальклорнай спадчыны. З кожным годам рабіць гэта ўсё цяжэй — час ідзе і ніхто не маладзее.

Наша дарога ляжыць на Валожыншчыну – цікавы аўтэнтычны край, хоць знаходзіцца ён ледзь не побач соа сталіцай. Усяго пяцьдзясят кіламетраў па ракаўскай шашы. Праязджаем мясціны, дзе жыў В. Дунін-Марцінкевіч, “фарсіруем” самую халодную і прыгожую рэчку Беларусі Іслач, яшчэ прз два-тры кіламетры мы ў маленькай вёсачцы Часнакі. Гэта мясціны непаўторнай прыгажосці. Іх называюць беларускай Прыбалтыкай. Відаць, з-за сосен, верасу, узгорыстага ландшафту і з-за асаблівасцей глебы — сыпучага пяску цёмна-шэрага колеру.

У некалі вялікай вёсцы сёння захавалася толькі дванаццаць хат, і толькі ў дзвюх з іх жывуць мясцовыя жыхары. Маладзейшыя — даўно выехаўшы ад цяжкай, малааплачваемай сялянскай працы, старэйшыя адляцелі у “Вы-рай”. Кожнага з іх памятае Ядвіга Адамаўна Залатар і з задавальненнем расказвае нам мясцовыя легенды, цікавыя ці смешныя здарэнні з жыцця вёскі ці іх жыхароў.

6. Адкуль зязюлька з’явілася (заагенічная легенда)

Было гэта даўным даўно. Жыў Якуб і са сваёй жонкай. І вот людзі ўвесь час каня ўдзень вялі на работу, а на ноч вялі на пасьбішча.

І згубіўся конь. Прыходзіць Якуб дамоў і гаворыць жонца:

— Прапаў конь… Шукаў-шукаў і ні найшоў.

Жонка яму сказала:

— Ідзі ізноў і шукай, пакуль не нойдзеш, каня. Без каня дамоў ні варочайся.

Пашоў Якуб. І так жа другі раз: шукаў-шукаў і ні найшоў. І дамоў ні прышоў. А дзе дзеўся — ніхто ні знае. А чэраз нескалька дней конь прыходзіць адзін, сам, дамоў. І вот Бог тады так даў, што эта жонка прыврацілася ў птушку, у зязюльку, і стала кукаваць:

— Я-куб… Конь тут… Я-куб… Конь тут…

І таму яна адна ўсю жызню, і да сёняшняга дня.

 

7. Як Бог па зямлі хадзіў (маральна-этычная легенда)

Раней, у далёкім прошлым, Бог хадзіў па зямлі, як чалавек. От такі старычок.

І вот аднаго разу ідзе Бог. Касцы косяць і жанчыны жнуць жыта. Ён падыйшоў перш да жанчын і кажа:

— Жанчынкі, пакажыце мне, як прайсці туда і туда.

А яны гавораць:

— Ідзі дзед! Нам німа часу, нам трэба жаць скарэй! — Дзед і пашоў дальша.

Падышоў да мужчын і просіць:

— Мужчынкі, падскажыце мне ці пакажыце, як мне прайсці ў такое і такое места.

Вот мужчына адзін палажыў касу і павёў этага дзеда. Павёў і прывёў, вот сюда і сюда, і сюда. І вот Бог тады сказаў:

— От жанчынам ніколі часу не будзе: ні аддыхнуць, ні толкам паесці… Яна будзе занята й занята. А вы, мужчыны, будзіце мець час і пасядзець, і пакурыць, і пагаварыць…

І так яно і ёсць на зямлі.

 

 

 

8. Як Бог падзяліў беднаму і багатаму (маральна-этычная легенда)

От лета, вясна. Людзі сеюць, садзяць. І вот два пораўну хазяіны ніўкі (тада палоскі было) — бедны і багаты. Дык багаты навозу многа, харашо вырабіў гэту зямельку. А бедны — сусім без навозу і там як-то трошкі. Свайго каня не было, дык ён чужым трошкі падварушыў і сея пшаніцу.

Так Бог ідзе ў постаці чалавека і кажа:

— А што ж у цябе тут вырасця, ты гэтак вот…

Ён кажа:

— Ну, калі Бог дасць, калі Бог паможа, дык нешта вырасця.

Ну і пайшоў гэты чалавек каля багатага. І гаворыць этаму хазяіну:

— Во, калі Бог паможа, дык тут ужо вырасця добры уражай!

А ён гаворыць:

— Я і без Бога ведаю, што тут вырасця. Калі я так ужо харашо зямлю падрыхтаваў.

Так гэты дзядок, Бог, і пайшоў уздоўж яго нівы. І прашоў ад начала да канца.

Ну і патом ужо ўзышло гэта зерне. Глядзяць: дык у этага беднага харошае гэта ўзышло і расце, а ў багатага — толькі па гэтых слядах, дзе прайшоў гэты дзядок, а тут нічога німа. Вот гэты багаты і пытае ў беднага:

— А што гэта такое было? Чаму толькі па слядох, а ў цябе ўсё?

Ён гаворыць:

— А ты помніш, як дзядок ішоў? Эта ж быў Бог. І вот ён пайшоў, і па яго слядох…

— Ай-ей, я ж ні ведаў… Я ж бы ўзяў за валасы ды ўсю ніву выгадзіў!...

 

9. Пра мужыка і баранчыка (былічка)

Раней усякія былі чуды. Вот, аднаго разу едзе чалавек з базару, ужо вечарэе. Глядзіць — на абочыне баранчык белы харошы ляжыць. Ён астанавіў каня і давай гэтага баранчыка на воз. Цяжкі быў, но з трудом ён яго ўзняў. Узняў на воз і вязе дамоў. Прыехаў дамоў, заехаў ува двор і ўжо бярэцца тут як яго знімаць. Ажно глядзіць — бальшушчы камень. Не баранчык, а гэта бальшушчы камень. І вот такое здаралася часта.

 

10. Пра нявестак і смятану (анекдот)

Эта было даўно. Калі йшчэ людзі былі бедныя. Жаніліся сыны і не было дзе па аддзельнасці жыць, жылі ўсе ў аднэй хаце. І вот жылі ўжо дзед з бабай, і ў іх тры сыны. Усе пажаніліся. І тры нявесткі ў іх былі.

І вот аднаго разу, глядзяць, няма смятаны. Нехта з’еў смятану. Ну сколькі ні дапытывалі ўво ўсіх — ніхто. Тры нявесткі: і адна кажа, што не, і другая кажа, што не, і трэцяя.Нудзеді гаворыць: “Ну добра. Кленча, нявесткі, на пол і маліцеся”. Яны ўкленчылі і моляцца. А дзед раптам гаворыць:

— А чаму ж не моліцца эта, што смятану з’ела?

А яна кажа:

— А чаму ж не, малюся!..

 

11. Пражабрака(анекдот)

Ну так жа гэта было даўно. Калі людзі пажылыя, хворыя, пенсіі ні палучалі. Дык як саўсім заніможа нічога рабіць, дые хадзілі па беднасці прасілі, жабравалі (так называлася). І вот прыйшоў жабрак у хату, а там жыве адна дзеўка. Яна ўжо ў гадох і непрыгожая саўсім. Так добрая дзеўка… Надавала яму, надарыла і вот гаворыць дзеду:

— Памаліся, дзедка, каб я замуж пашла.

Ну а дзядок відзіць якая дзеўка, моліцца і кажа:

— Дай, Божа, каб замуж пайшла… Дай, Божа, каб замуж пайшла… Дай, Божа… але Бог ведае…

 

12. Пра камень з могілкі (прымхліца)

Ну вот. Гэта было ў вёсцы, даўно эта было. І вот, после вайны, ні Вялікай Ацечэственнай, а туда, узад, там якая-то, ну ніхто толкам ні гаварыў. Но толька людзі так перадавалі з пакалення ў пакаленне, што эта после вайны. Вродзі бы салдат. Каля крыжавых дарог, на абочыне бугарочак такі, як магілачка, і на ём камень ляжыць. І на камені выбіты такімы палосачкамі крыж. Ну, усе гэта зналі, што гэта магілка. А адзін чалавек будаваў хлеў і узяў гэты камень на падмурак. Паставілі эты, зрабілі падмурак, скаціну завёў. І стала ўсё прападаць: і конь здох, і карова на гладкім месцы нагу зламала, і свінні ўсе паздыхалі, і авечкі… І гэта доўгі час. Тады ён паехаў (нараілі), што там дзе-та далёка ёсць знахар. Ён паехаў да гэтага знахара і расказвае яму, што вот так і так. А знахар яму і гаворыць:

— А камень ты ўзяў з магілы на падмурак?

Ён падумаў, падумаў чалавек і сказаў:

— Узяў.

— Вот трэба гэта камень дастаць адтуль, з-пад хлева, і завезці, і палажыць на тое самае места, дзе ён ляжаў.

І эты гаспадарпрыехаў ад знахара. Ужо цёмна. І ён тут жа, ні сеў есці, нічога, раздзеўся, вопратку з сябе скінуў і пайшоў. І ведаў, дзе гэты, у якім месцы камень ляжыць. І пашоў яго выкапываць, даставаць адтуль. Дастаў — а назаўтра, чуць свет, раненька, палажылі навоз з суседам і завезлі, і палажылі на эту могілку.

І з таго часу не стала ў яго ніякіх бедаў. Гэта гаворыць аб тым, што німожна з магілак нічога браць, нічога.

 

13. Пра сабаку на гарышчы (бываліца)

Ну вот раней людзі (даўно гэта) як хто: хто верыў, што ёсць… у Бога-то пасці ўсе верылі, а вот што плахое ёсць — эта ні ўсе, хто верыў, хто ні верыў. Ну людзі так былі ў раздумленні.

І вот аднаго разу, і не аднаго, гэты гаспадар чуе ноч’ю: што-та стукае на гарышчы (эта па-беларуску чардак). Ён пойдзе туда, паглядзіць — німа нічога. І ноч, і другую ён тады і маліўся — што-та ні Багавое такое, што-та там случаіцца. А потым прыдумаў: давай я навяжу сабаку  там, на ноч і пагляджу што з гэтага будзе.

Ну і як прывязаў сабаку, а сабака на новым месцы, небывалым. Ён там так укруціўся ланцугом, што нівазможна было яго выратаваць, гэты ланцуг адвязаць. Ну, выратаваў і тады і кажа гаспадар:

— Вот цяпер я веру, што ёсць і добрае, і дрэннае.

 

14. Пра каня на вяселлі (бываліца)

Раней жа людзі ўсё зналі. Цяпер нічога ні знаюць і ні ў што ні вераць, а раней — вот усякія загаворы зналі. Вот, напрымер, як жэняцца, заўсёды малады са сваей дружынай, сваімы гасьцямы прыязджае па маладую. На конях. Шаргуны называліся такія. Едуць, шаргуны гэтыя бражджаць у каня на шыі. І вязе маладую. Адбудуць у маладой вяселле суткі і пераязджаюць да маладога, вязе дамоў маладую.

І вот у воз палажыць, насці стручок гароху, каб там было дзевяць калеў гароху ў адным стручку. І палажыць гэты стручок у воз этаму свату, каторы першы едзя. І каня так б’юць! Я гэта відзела, ні то што вот расказвалі, я відзела, так прама жутка! Конь харошы, так б’юць! Ён у вупражы, аглоблі. Ён станавіцца на заднія ногі, а ўпярод — ні аднаго шагу, хоць яго забі. Пакуль не найдуць, шукаюць дзе што. І вот найдуць гэты стручок, вынуць, і конь — “Но!” — і пашоў.

От такое было.

 

15. Каб куры не хадзілі несціся да суседзяў (рытуал, каб куры несліся)

Раней умелі вот што такое, падрабіць. Вот, напрыклад, курам суседнім, каб нясціся прыходзілі да цябе. Трэба на Звеставанне ў гэтага ж суседа, калі хочаш, каб куры прыходзілі да цябе нясціся, да ўсхода сонца ўзяць што-нібудзь: ці саломінкі, ці трэсачкі і палажыць у сваё гняздо, дзе куры нясуцца. І ўсё: махалам не адмахаеш, этыя куры будуць прыходзіць сюды нясціся. А каб гэтага пазбегнуць, чые куры ідуць нясціся, трэба на Куццю, на беднаю куццю зрабіць з вяроўкі ці з драціны якой круг такі вялікі і палажыць туды раздробленаю куццю. І курам нічога не даваць есці после ночы, толькі каб наперад елі эту куццю, а тады ўжо давай што хочаш. І куры ні пойдуць нясціся. Эта ні то што малва такая, а гэта точная праўда.

 

16. Каляднае гаданне (шлюбная варажба)

Ну вот раней варажылі. І так, на карты варажылі, і перад Калядой, на Куццю (напэўна, эта перад Новым годам Куццю, я ўжо забыла. Перад Новым годам) усяк: аладкі пяклі і раскладалі на якую досачку і сабаку прыводзяць. Сабака на аднэй старане, а эта досачка на другой, чэраз парог. І сабака чэраз парог бярэ гэтыя аладкі. Дзяўчата напякуць — я сваю, ты сваю — і чыю наперад возьме, вот эта наперад замуж пойдзе, а каторую другой, а каторую трэцяй, вот так будут ісці па парадку.

А вот напяклі аднажды гэтак многа, налажылі. Дзяўчат многа было, і я невялікая там прысуствовала: гэта ж трэба было бачыць, ведаць… і прывялі сабаку. А ён як начаў ад першай — все зняў падрад аж у канец! І тады ўжо так хахаталі!

 

17. Як убачыць свой лёс (варажба на лёс)

А было такое ішчэ. Паставяць, эта толька штоб у двянаццаць часоў ночы, ні раньша, ні позжа. Вот, як толька збудзіцца двянаццаць часоў, паставіць міску (бальшаватую такую), наліць вады і палажыць (эта тіпа кладачка) вот такую кладачку чэраз міску: ад аднаго берага на другі. Ну, лучынку, раней называлі так. І вот і глядзі ў гэту ваду. Свету каб ні было ў хаце. І саздасца такое святло і выйдзе твой сужаны, хто цябе возьме замуж.

І вот дзяўчына гэтак зрабіла, сядзіць, глядзіць у ваду (трэба так) і вот па этай вадзе (эта ўсё нібальшое тады на этай вадзе, нівялікае паказваецца.І яна глядзіць, так выплывае труна эта. Яна спалохалася і эта всё раз — і раскідала тут!

І ўсё, і ў гэтым гаду дзяўчына гэта памерла. Вот так яно, калі яго зрабіць усё правільна, так, як яно палагаіцца, дык праўдзіла. А што і ні праўділа…

 

18. Пра выяву Божай Маці (бываліца)

А гэта і ні так даўно было, гэта год можа 15. Людзі летам сушылі ў сушылца збожжа намалочанае. Яго прывозяць вільготным, і вот людзі сушылі, можа да двух часоў. І вот выйшлі з гэтай сушылкі, а ноч была месячная, хмурачок то найдзе на месяц, то сыйдзе. І як-то паглядзелі на неба — а там што-та такое асобае на відным месцы, што-та паяўляіцца. Зразу было ніпанятна што, а потым яно ўсё большала, большала, і так як плыве па небе, і падплывала сюды бліжа, больш, як сказаць, над людзьмы. Не сусім над людзьмы, у старонца, но бліжа. І ўжо відаць было настаяшча, што эта образ Божай Маці. І вот яна асобы час пабыла, пабыла. І потым, як яна пад’язджала сюда к людзям, так яна стала ад’язджаць удаль, адкуль яна ўзялася. Паціху, паціху, удаль, удаль, меншае, меншае і нарэсце ўжо і ніпанятна, што там за ізабражэнне. Эта тожа нешта такое, яна напамінала людзям, што вот такое што-та будзе, ці харошае, ці плахое. Ну больш пахожа на харошае, а што гэта будзе — Бог ведае. Ну вот такое было.

 

19. Сурокі (рытуал абароны ад сурокаў)

А яшчэ каровы сурочвалі. Асобенна на Ян, ноч’ю, жанчыны, каторыя эта умелі, зналі, ідзуць да хлева, а то й саўсім у хлеў возйдзе. І там што-та возьме, такую мелач возьме, но знае што з ім рабіць, дзе яго палажыць, і забярэ ў тваей каровы малако, а ў сваей прыбудзе. Так усе людзі, каторага гэтага ні зналі, на Купалле, на гэту ноч, падвечар, у дзверы, у шчэліны дзвярэй, садзілі папараць, галінкі папараці і такая крапіва, <…> называлі людзі, з мелкімы лісцямы. Многа, па ўсіх дзвярах насаджавалі і купалля галінкі і што там яшчэ прыдумалі і тады гэта не збывалася гэтым людзям. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.