Віцебская вобласць

 

РЫТУАЛЬНА-МАГІЧНАЯ СФЕРА ФАЛЬКЛОРУ

Каляндарна-абрадавая паэзія

Веснавы цыкл

 

 

Аршанскі раён

 

 

№ 1. “Масленіца-каўзуха”.

Жанр –масленічная песня.

 

Масленіца-каўзуха,

Масленіца-каўзуха.

Чаму не вялась да духа,

Чаму не вялась да духа.

Адна нядзелька,

Адна нядзелька.

І тая караценька,

І тая караценька.

 

Масленіца-каўзуха,

Масленіца-каўзуха.

Чаму не вялась да духа,

Чаму не вялась да духа.

Адна нядзелька,

Адна нядзелька.

І тая караценька,

І тая караценька.

 

І тая караценька,

Зусім мала,

І тая караценька,

Зусім мала.

І я ж нічогачкі не прыдбала,

І я ж нічогачкі не прыдбала,

Масленіца, масленіца, масленіца.

 

Запісала студэнтка 1 курса філфака БДУ Шнарбакова Людміла ад Сіпаковай Аляксандры, 80 г., у в. Зубрэвічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл.

 

№ 2“А сегодня у нас масленка”

Жанр: масленічная песня.

 

А сегодня у нас масленка,

Вылятела з куста ластаўка,

А за ею вераб'і.

Яны ў яе праўды пыталі,

–Ці будзець зіма лецічкам,

–Ці будзець свякровь матулей,

–Будзець зіма з марозам,

–Будзець свякровь з гразою.

 

Запісала студэнтка 1 курса філфака з/а Прымакова Ларыса Рыгораўнаў 1985 г. у в. Смальяны Аршанскага р-на Віцебскай вобл. ад Жулінок Ганны Фядотаўны, 1904 г.н., беларускі, непісьм.

 

№ 3.“Шырокая масленіца”

Жанр: масленічная песня.

 

Шырокая наша масленіца, масленіца.

Выляцела з куста ластавіца, ластавіца.

А села яна на калу, на калу

А кідала масла па каму, па каму.

А хто зловіць, дык таму, дык таму

 

Запісана ў 1991 г. у в. Юрцава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. ад Дунаевай Вольгі Іосіфаўны 1900 г.н., 4 кл., прыехала з Талачынскага р-на Віцебскай вобл.

Запісала Росава А.М.

Запісала Шабанава Т.Г.

 

№ 4. “Разбіў пяхцер…”

Жанр – масленічная песня.

 

Разбіў пяхцер, разбіў пяхцер.

Хланякую печ,хланякую печ.

А сам пайшоў па ваду, па ваду, па ваду.

Разбіў нагу на ляду, на ляду, на ляду.

Прыйшоў у хату нага баліць, прыйшоў у хату нага баліць.

Павярнуўся печ гарыть, павярнуўся печ гарыць.

А, вы, девачкі, тушыте, тушыце, тушыце.

Кубкамі ваду насіце, насіце, насіце.

А ў кубачках вада ёсць, вада ёсць.

А ў кубачках вада ёсць, вада ёсць.

А ў девачак праўда ёсць, праўда ёсць.

А ў девачак праўда ёсць, праўда ёсць.

А вы хлопчыкі тушыце, тушыце, тушыце.

Рэштамі ваду насіце, насіце, насіце.

А ў рэшаце вады нет, вады нет, вады нет.

А ў хлопчыкаў праўды нет, праўды нет, праўды нет.

 

Запісала студэнтка 1 курса Шнарбакова Л. у в. Зубравічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ад Сіпаковай А.

 

№ 5.“А на масленай нядзелі, нядзелі…”

Жанр–масленічная песня.

 

А на масленай нядзелі, нядзелі,

На гарэ бабы сядзелі.

Кулаком зямлю прабілі, прабілі,

Аб нявестках судзілі, судзілі.

А нявестка, шэльма,

Па ваду пайшлі – аблілася.

Хлеб садзіла – раніла.

Адну буханку–пад загнет.

Другую буханку–пад загнет.

Трэцюю – лішбы ў печ.

 

Запісала студэнтка 1 курса Лілоўская І. у в. Зясекні Арашанскага раёна Віцебскай вобласці ад Лісоўскай Настассі Захараўны (1915 г.н.).

 

№ 6. “У лесе дзеўкі гулялі, гулялі…”

Жанр – масленічная песня.

 

У лесе дзеўкі гулялі, гулялі,

Мяне маладзеньку гукалі, гукалі.

А туды ехаў дваранін, дваранін,

Ды на коніку вараным, вараным.

Яго дзевачкі сапаймалі, спаймалі,

Варонага каня аднялі, аднялі,

На стаінку загналі,загналі.

А ты дваранін дурань быў, дурань быў,

Было табе дзевак не чапаць, не чапаць.

Здалёку ехаць шапку зняць, шапку зняць,

Блізка пад’ехаць, ручку даць, ручку даць.

 

Запісала студэнтка 1 курса Шабанава Т.Г. у в. Юрцава Арашанскага раена Віцебскай вобласці ад Дунаевай Вольгі Іосіфаўны (1900 г.н.).

 

№ 7. “У лесе дзеўкі гулялі, гулялі…”

Жанр – масленічная песня.

 

У лесе дзеўкі гулялі, гулялі,

Мяне маладу гукалі, гукалі.

А туды ехаў дваранін, дваранін,

На коніку вараным, вараным.

Яго дзевачкі спаймалі, спаймалі,

Варонага каня аднялі, аднялі,

На стаінку загналі,загналі.

А ты дваранін дурань быў, дурань быў,

Казалі табе дзевак не чапаць, не чапаць.

Здалёку ехаць шапку зняць, шапку зняць,

Блізка пад’ехаць, ручку даць, ручку даць.

 

Запісала студэнтка 1 курса Рачава А.М. у в. Юрцава Арашанскага раёна Віцебскай вобласці ад Дунаевай Святланы Іосіфаўны (1905 г.н.).

 

Бешанковіцкі раён

 

№ 8. “А ў нас сёння масленіца”

Жанр– масленічная песня.

 

А ў нас сёння масленіца,

А ў нас сёння масленіца.

Прыляцела ластавіца, ластавіца

А хто хопіць, так таму.

Ластавіца прынесла масла па каму.

 

Зап. студ.б/а БДУ Бараноўская М.К., Бохан А.М., Гапановіч Л.І. у 1983 г. у в. Добрыгоры Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. ад Хадкевіч Палагеі Фёдараўны 1914 г.н., непісьменнай, мясцовай.

 

№ 9. “У нас сягоння масленіца”

Жанр: масленічная песня.

 

У нас сягоння масленіца, масленіца.

Прыляцела ластавіца, ластавіца

І насела на калку,

Маладым дзеўкам па платку,

Старым бабам масла па куску.

 

Запісалі Гардзей Т.А., Кудзюк І.В., Антаневіч М.А., Варабей І.В. у 1983 г. у в. Русінкі Бешанковіцкага р-на ад Траццяковай Зінаіды Тарасаўны (1910 г.н., непісьм, мясц.)

 

Браслаўскі раён

 

№10. “А ў нас сёння маслінка…”

Жанр – масленічная песня.

 

А ў нас сёння маслінка,

Прыляцела к нам ластаўка.

А сядзіць яна высока,

А глядзіць яна далека.

А што ў Смальянах дзеіцца?

Дзевіць мальцаў жэніцца.

Дзесятая дзеўка замуж ідзець.

 

Запісала студэнтка 1 курса Мірыновіч А.І. у в. Олса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці ад Косінец А.Ц. (1906 г.н.).

 

Верхнядзвінскі раён

 

№ 11. “Як на маслянай надзелі”

Жанр: масленічная песня.

 

Як на маслянай надзелі

Мы бліночкаў захацелі,

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

Наварылі, напяклі,

Павязлі мы прадаваць,

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

Ніхто бліноў не купляець,

Ніхто бліноў не бярэць,

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

А сабака надышла,

Панюхала і проч пайшла,

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

Свіння лыч замарала,

Тры нядзелі прахварала,

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

За ракой агонь патух,

А ў свінні жывот распух.

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

Ой, бліны мае бліны,

Бліны масляныя.

 

Запісана ў в. Новы Строй Верхнедзвінскага р-на Віцебскай вобл. ад Мядзель Аніссі Фёдараўны. Запісалі студ. Роўда Н., Марфень Т.

 

Віцебскі раён

 

№ 12. “І ў нас і сягоння масленіца”

Жанр: масленічная песня.

 

І ў нас і сягоння масленіца, масленіца.

Вылецела з куста ластавіца, ластавіца.

Села яна на тыну, на тыну,

Кінула масла па каму, па каму.

А хто пераступіць, той у кубачку ступіць.

Валечка ўхапіла, Колечку напаіла.

“Пі ж ты, Колечка, да дна,

А я ў таткі адна”.

 

Запісала студэнтка 1 курса філфака БДУ Пятровіч Алена Уладзіміраўна ў в. Бабішчы Віцебскага р-на ад Крыўно Любові  Тарасаўны (1924 г.н., беларуска, пісьменная, немясцовая – нарадзілася у в. Замош'е Лепельскага р-на, з 1950 г. жыла ў в. Велеўшчына Лепельскага р-на, у в. Бабішчы жыве з 1999 г.) ў 2004 г.

 

№ 13.“Сёння масленіца”

Жанр: масленічная песня.

 

Сёння масленіца,

Прыляцела ластавіца,

Села-пала на калу,

Кінула масла па каму

Хто ухопіць – то таму.

 

Запісана ў 1992 г. у в. Мядзвёдка Віцебскага р-на Віцебскай вобл. ад Зелянухі Ульяны Патапаўны, 1907 г.н., бел., мясц., адук.4 кл.

Запісала студ.1 курса філфака БДУ Ненартовіч Т.І.

 

№ 14.“А ў нас сёння масленка”

Жанр: масленічная песня.

 

А ў нас сёння масленка, масленка,

Прыляцела ластаўка, ластаўка.

Села йіна высока, высока,

Глядзіць йіна далёка, далёка.

Што ж такое дзеецца, дзееца:

Восем злопцаў жэнецца, жэнецца.

Асталося толька чатыры, чатыры,

І тых вошкі стачылі, стачылі.

 

Запісала студэнтка 1 курса філфака БДУ Пятровіч Алена Уладзіміраўна ў 2004 г. у в. Ноўка Віцебскага р-на Віцебскай вобл. Ад Яскевіч Марыі Аксёнаўны (1925 г.н., бел, пісьм., немясц. – нар. у в. Пашкова Багушэўскага р-на Віцебскай вобл.).

 

Гарадоцкі раён

 

№15. “А Мы масленку дажыдалі…”

Жанр – масленічная песня.

 

А мы масленку дажыдалі, люлі-люлі дожыдалі.

Сыра с маслецом праблюдалі, люлі-люлі проблюдалі.

Ды на горачку вынасілі, люлі-люлі вынасілі.

Сырам гораочку усыпалі, люлі-люлі усыпалі.

Маслам горачку палівалі, палівалі.

А ты, горачка, будь катліва, люлі-люлі катліва.

А свякровушка варкатліва, люлі-люлі варкатліва.

Ўсю нядзелюшку варкутала, люлі-люлі варкутала.

На горачку не пускала, люлі-люлі не пускала.

А нам дома не сідіцца, люлі-люлі не сідзіцца.

Ахота з горачки пракатиіцца, люлі-люлі пракаціцца.

А на горачке сняжкі пышуць, люлі-люлі пышуць.

А нас мамухны дамой клічуць, люлі-люлі клічуць.

 

Запісала ў 1989 г. студэнтка 1 курса Філіповіч Н.С. у в. Ляхаўка Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ад Якушэнка Надзеі Яхімаўны (1923 г.н.).

 

№ 16. “А мы масленицу дожидали.”

Жанр – корильная масленичная песня.

 

А мы масленицу дожидали,

Сыра с маслецем проблюдали.

Мы думали масленица сем неделек,

Ажно масленица сем дзянечкаў.

А нас масленица спадманула,

Ды на большы пост пасадила.

Ды на кислую капусту,

Ды на горькую редьку.

 

Запісала ў 1989 г. студэнтка 1 курса Цыуля Т.В. у в. Ляхаўка Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ад Цімафеевай Марыі Маркаўны (1927 г.н.).

 

Дубровенскі раён

 

№ 17. “Масленка, белы сыр”

Жанр: масленічная песня.

 

Масленка,

белы сыр.

Масленка,

белы сыр.

Пабіў мяне, маменька,

Сукін сын.

Пабіў мяне, маменька,

Сукін сын.

Ты б, моя дзецітка,

Уцікла.

Ты б, моя дзецітка,

Уцікла.

А чорт яго, мамінька,

Уцячэт.

А чорт яго, мамінька,

Уцячэт.

За русую косыньку

Валачэт.

За русую косыньку

Валачэт.

 

Запісана ў 1992 г. у в. Баева Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. ад Камароўскай Лідзіі Сяргееўны, 1931 г.н., рускай, 4 кл.

Запісалі студ. Вежнавец Аксана Леанідаўна і Лапо Святлана Васільеўна.

 

№ 18. “Крутнае калясо…”

Жанр – масленічная песня.

 

Крутнае калясо,

Круціцца харашо.

Мы ж яго пярэймем

У Андрэйкі на дварэ,

У Андрэйкі на дварэ.

У Манечкі на касе,

У Манечкі на касе,

На русым валасе,

На русым валасе.

На белым платочку,

На белым платочку,

У рабінавым садочку.

 

Запісала ў 1995 г. студэнтка 1 курса Ганецкая Паліна ў в. Стражава Дубровенскага раёна ад Жоравай Ганны Антонаўны (1900 г.н.).

 

№ 19. “А ў нас сення масленіца, масленіца…”

Жанр – масленічная песня.

 

А ў нас сення масленіца, масленіца,

Выляцела з кустоў ластавіца,ластавіца.

А вы, малайцы,не стойце, не стойце.

Выганяйце з куста ластавіцу, ластавіцу.

Выгнаўшы – пабіце, пабіце,

А пабіўшы – пытайце, пытайце.

Што ў нашым сяле дзеецца, дзеецца:

Дзевяць малайцоў жэняцца,жэняцца.

Бяруць яны дзевак – паненак, паненак.

 

Запісала ў 1995 г. студэнтка 1 курса Ганецкая Паліна ў в. Стражава Дубровенскага раёна ад Жоравай Ганны Антонаўны (1900 г.н.).

 

Лёзненскі раён

 

№ 20.“А ў нас сёння масленіца”

Жанр: масленічная песня.

 

А ў нас сёння масленіца,

А ў нас сёння масленіца.

Прыляцела ластавіца,

Прыляцела ластавіца.

Села-пала на жэрдачку,

Села-пала на жэрдачку,

Шчабятала нам вестачку,

Шчабятала нам вестачку,

Што ў нас сёння масленіца,

Што ў нас сёння масленіца.

 

Запісала Градовіч Наталля Анатольеўна ад Агеевай Раісы Сяргееўны 1940 г. нар. ув. Адаменкі Лёзненскага р-на Віцебскай вобласці.

 

№ 21.“Мы на горачцы пабывалі”

Жанр: масленічная песня.

 

Мы на горачцы пабывалі.

Ай люлі, ай люлі, пабывалі.

Сваю масленіцу сустракалі.

Ай люлі, ай люлі, сустракалі.

Бліны масліцам залівалі.

Ай люлі, ай люлі, залівалі.

Ды блінамі ўсіх частавалі.

Ай люлі, ай люлі, частавалі.

Нашай масленіцы сем дзянёчкаў.

Ай люлі, ай люлі, сем дзянёчкаў.

Ды сем нядзель пасточку.

Ай люлі, ай люлі, сем нядзель пасточку.

 

Запісала Гардзіевіч Данута ад Агеевай Раісы Сяргееўны ў в. Адаменкі Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. (1940 г. нар.)

 

Лепельскі раён

 

№ 22.“А ў нас сёння масленіца”

Жанр: масленічная песня.

 

А ў нас сёння масленіца,

Вылецела з куста ластавіца,

Села-пала на калу,

Кідала масла па каму,

А хто ўхопіць -- ды таму.

Адна дзевачка ўхапіла,

Усім малойчыкам дзяліла,

А сабе ўзяла большы ўсіх,

І сама стала вышэй ўсіх.

А вы, молайцы, не стойце, не стойце,

Садзіцеся на коней

Да ганяйце ластаўку ў полю,

А дагнаўшы, злавіце,

А злавіўшы, звяжыце,

А звязаўшы, пытайце,

Што ў вёсцы дзеецца.

Дзеавяць малайцоў жэніцца,

А дзесятый канчаецца,

З усімі прашчаецца.

 

Запісана ў в. Гараўкі Лепельскага р-на Віцебскай вобласці ад Судак Гілены Іосіфаўны, 1945 г. нар.

 

№23. “У нас сення масленіца…”

Жанр – масленічная песня.

 

У нас сення масленіца!

Прыляцела к нам ластавіца.

Села-пала на калу,

Скінула масла па каму?

А хто ўхопіць–так таму.

Наша Агатка хапліва,

Тое масла схапіла.

У кубачку стапіла,

Свайго міла паіла.

Пі мой мілы,хоць да дна,

А я ў цябе буду адна.

 

Запісала ў 1994 г. студэнтка 1 курса Гізатулліна Елена Мікалаеўна ў в. Чэрцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ад Старынскай Пелагеі Агееўны (1930 г.н.).

 

Міёрскі раён

 

№24.“На гарэ бабы сядзелі…”

Жанр–масленічная песня.

 

На гарэ бабы сядзелі.

Кулаком зямлю прабілі,

Аб нявестках судзілі:

– Што мая нявестка нядобрая была.

Зпаліла клець–сама проч пайшла.

А ў той клеці свет дабра, свет дабра:

Саломенная дудка крупы была,

Арэхава чашка меду была,

Клянова лісценка меду была,

Камарова сцягно мяса была.

Усё згарэла, згарэла.

Каб мая нявестка згалела, згалела.

 

Запісала студэнтка 1 курса ў в. Гараўкі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ад Казлоўскай Кацярыны Іванаўны (1977 г.н.).

 

№25. “На вуліцы дзеўкі гулялі, гулялі…”

Жанр–масленічная песня.

 

На вуліцы дзеўкі гулялі, гулялі.

Калінавы масты масцілі, масцілі.

А туды ехаў сам дваранін, сам дваранін,

Калінавы масты паламіў, паламіў.

Яго дзевачкі дагналі, дагналі,

Яго шапачку сарвалі, сарвалі.

А паехаў ен да пана, да пана,

Рассудзі панок гэткі суд, гэткі суд.

На вуліцы дзеўкі гулялі, гулялі.

Калінавы масты масцілі, масцілі.

А туды ехаў сам дваранін, сам дваранін,

Калінавы масты паламіў, паламіў.

А ты дваранін нада знаць, нада знаць,

Нада дзевак не чапаць, не чапаць,

Калінавы масты не ламаць, не ламаць.

 

Запісала студэнтка 1 курса Цітовіч Марына ў в. Дворнае сяло Міёрскага раена Віцебскай вобласці ад Арол Марыі Сяргееўны (1911 г.н.).

 

№26. “А мы масленку дажыдалі.”

Жанр – масленічная песня.

 

А мы масленку дажыдалі,

І ў аконца паглядалі.

Тару сырам набівалі,

Зверху маслам палівалі.

А ад сыра–гара сыра,

А ад масла–пара ясна.

А на двары сняжкі сыплюць,

А нас мамкі дамоў клічуць.

А нам дамоўкі не хаціцца,

Нам хаціцца пракаціцца.

 

Запісала ў1999 г. студэнтка 1 курса Бруй Марына ў в. Іст Міёрскага раена Віцебскай вобласці ад Балай Ірыны Канстанцінаўны (1932 г.н.).

 

№27. “На вуліцы бабы сядзелі…”

Жанр – масленічная песня.

 

На вуліцы бабы сядзелі,

Кулакамі зямлю ўбівалі,

Аб нявестках гукалі:

Драмліва нявестка, драмліва,

Белу кужаль прала, драмала,

Красенцы ткала, заснула.

Мая дачка меншая,

За нявестку лепшая.

Белы кужаль прала, пяяла,

Красенцы ткала, стучала.

 

Запісала ў1999 г. студэнтка 1 курса Бруй Марына ў в. Іст Міёрскага раена Віцебскай вобласці ад Людскай Зінаіды Іванаўны (1926 г.н.).

 

Пастаўскі раён

 

№28.“Птушка гняздо не ўе…”

Жанр–масленічная песня.

 

Птушка гняздо не ўе,

Дзеўчына касы не пляце.

 

Запісала студэнтка 1 курса Маляўка Р.У. у в. Дунілавічы Пастаўскага раена Віцебскай вобласці ад Шырцівіга Алексея Уладіміравіча (1932 г.н.).

 

Расонскі раён

 

№29. ”Наша масленка…”

Жанр – масленічная песня.

 

Наша масленка прыхадзіла,

Ой прыхадзіла, люлі прыхадзіла.

А мы масленку пракацілі,

Ой пракацілі,люлі пракацілі.

Сырам гару набівалі,

Набівалі, люлі, набівалі.

Паверх маслам палівалі,

Палівалі, люлі, палівалі.

Нашы дзевачкі гуллівы,

Штось гуллівы, люлі гуллівы.

Нашы хлопцы гарэзлівы,

Гарэзлівы, люлі, гарэзлівы.

Нашы мамкі, ой бурчлівы,

Штось бурчлівы, люлі, бурчлівы.

Нас да хаты мамкі клічуць,

Дамоў клічуць, люлі дамоў клічуць.

 

Запісала ў 1994 г. студэнтка 1 курса Вячэрская Алена ў в. Зазер’е Расонскага раёна Віцебскай вобласці ад Голубевай Кацярыны Гаўрылаўны (1920 г.н.).

 

 

№ 30.“Мы маслёнку дажыдалі”

Жанр:масленічная песня.

 

Мы маслёнку дажыдалі,

Чару маслам палівалі,

Зверху сырам пасыпалі,

Зверху маслам палівалі.

 

Мы думалі масленка сем нядзеляк,

А маслінка сем дзянёчкаў.

Нас маслінка абманіла,

На сем дзянёчкаў посту пасадзіла.

 

Зап. у в.Лазава Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Ад Грамцовай Алены Аляксандраўны, 1918 г.н. Зап. студ. Арлова Н., Петрачкова Т., Кашчанка А., Аўдзецкая Е.

 

№ 31.“А ў нас сёння масленіца”

Жанр: масленічная песня.

 

А ў нас сёння масленіца, масленіца.

Прыляцела ластавіца, ластавіца.

Прынясла бліны ў рэшаце, рэшаце,

Паставіла на стаўбе, на стаўбе.

А вы, хлопцы, не зявайце, не зявайце,

Вы гэтыя бліны пацягайце, пацягайце.

 

Зап. студ.БДУ Раўкова С.В.і Сярмяжка Л.В. у 1983 г. у в. Машканы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. ад Багданоўскай Валянціны Іванаўны 1934 г.н., мясцовай, адук. 5 класаў.      

№ 32.“Мы маслёнку дажыдалі”

Жанр: масленічная песня.

 

Мы маслёнку дажыдалі,

Гару маслам палівалі,

Зверху сырам пасыпалі,

Зверху маслам палівалі.

 

Мы думалі маслінка сем нядзеляк,

А маслінка сем дзянёчкаў.

Нас маслінка абманіла,

На сем дзянёчкаў посту пасадзіла.

 

Запісана ўв. Обаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл. ад Старамужавай Марыі Іосіфаўны 1936 г.н.

Зап. студ. Мельнікава Н., Цецерукова Е., Бузак В.,

Зап. студ. Андрэйчык З., Лебедзева І.

 

Талачынскі раён

 

№ 33.“Сядзела Масленіца на калу”

Жанр: масленічная песня.

 

Сядзела Масленіца на калу,

Кідала масліца па каму.

А хвто схвоціць, дык таму.

Ганначка схваціла –

Дочку радзіла.

Бог ей даў.

 

Запісана ў 1989 г. у в. Галошава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. ад Філіповай Ганны Нічыпараўны, 1909 г.н., беларускі, адук.4 кл., прыехала з Крупскага р-на.

Запісалі студэнткі 1 курса філфака БДУ Паўлоўскай Н.В. і Рошчына І.У.

 

№ 34.“Шірака наша масленіца”

Жанр: масленічная песня.

 

Шірака наша масленіца,

Выляцела з куста ластавіца.

А вы, мальчікі, на коні, на коні,

Да за ластаўкай вдагоні, вдагоні.

Спрасіце ў ластаўцы, колькі нядзель масленіца.

Адна нядзелька, і та караценька.

Масленіца, масленіца.

 

Запісала студэнтка 1 курса філфака БДУ Шрубок Н.І. у в. Комлі Талачынскага р-на Віцебскай вобл. ад Падаляк Веры Нікіцішны (1927 г.н., мясцовая, бел.) у 1990 г.

 

№ 35.“А харошая наша маслянка”

Жанр:масленічная песня.

 

А харошая наша маслянка, маслянка

Выляцела з куста ластаўка, ластаўка

Села ж яна на калу, на калу

І кідаець масла па каму, па каму

А хто хопіць – дык таму, дык таму

Наш Колечка цапуха, цапуха

А кусок масла схапіў ён, схапіў ён.

 

Запіс. у 1989 г. у в. Шупені Талачынскага р-на Віцебскай вобласці ад Кавалёвай Вольгі Сямёнаўны, 1931 г.н., белар., мясцов. Запісалі Пташнікава Т., Скарупіч В., Сакольчык І., Падыніногіна І, Падлозная Н., Панько Т.

 

Ушацкі раён

 

№ 36. “На вуліцы ля варот”

Жанр: масленічная песня.

 

На вуліцы ля варот

Сядзіць баб карагод.

Адна ў адной пытаюць,

Аб нявестках гукаюць.

Адна кажыць: “Ляніва”.

Друга кажыць: “Драмліва”.

А трэцяя: “Шэльма была:

Запаліла клець і проч пашла.

А ў той клеці багацце было,

Камарова сцягно мяса вісела,

І ў сцяне іголка тарчэла –

І ўсё гэта згарэла, згарэла –

Каб мая нявестка акалела!”

 

Запісалі студэнткі БДУ б/а Сяргей Л.В. і Манько А.М. ад жыхаркі в. Кублічы Учацкага р-на Віцебскай вобласці Крупеня Наталлі Іванаўны ў 1983 г.

 

№ 37.“А ў нас сёння масленіца”

Жанр:масленічная песня.

 

А ў нас сёння масленіца, масленіца.

Прыляцела ластавіца, ластавіца.

Прынясла бліны ў рэшаце, рэшаце,

Паставіла на стаўбе, на стаўбе.

А вы, хлопцы, не зявайце, не зявайце,

Вы гэтыя бліны пацягайце, пацягайце.

 

Запісана ў 1983 г. у в. Кублічы Ушацкага р-на ад Церашкевіч Ф. 1903 г.н. студэнткай філфака БДУ Хвацік С.М.

 

№37. “Масленіца.”

Жанр – масленічная песня.

 

У сераду на масленіцу,

Ды на русскія загавены,

Як пабіўся баран з казлом,

Замуцілася вада з пяскомэ

Парасеначак яечка знёс,

А бязрукі яечка украў.

І голаму за пазуху паклаў,

Безязыкі калавур закрыў,

А бязногі ў паход збяжаў,

А сляпы ўся прысматрываецца,

Безязыкі выгаварываець.

 

Запісалі студэнткі 1 курса Мяшчынская і Крытановіч у в. Кублічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ад Квач А.Я. (1900 г.н.).

 

Чашніцкі раён

 

№ 38.“На вуліцы масленіца”

Жанр:масленічная песня.

 

На вуліцы масленіца, масленіца

Вылецела з куста ластавіца, ластавіца

Села яна на калу, на калу

І кідала масла па каму, па каму

А хто зхопіць, дык таму, дык таму.

 

Запісалі ў 1983 г.студ.БДУ б/а Грыгаровіч Г.М. і Гародка З.А. ад Нядбайлы Прасінні (1918 г.н.) ў в. Адамаўка Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.

 

№ 39.“На вуліцы дзеўкі гулялі”

Жанр: масленічная песня.

 

На вуліцы дзеўкі гулялі,

На вуліцы дзеўкі гулялі.

І мяне маладую гукалі, гукалі.

А ў мяне маладой муж ліхі, муж ліхі.

І на вуліцу не пусціць, не пусціць.

А хоць пусціць позненька, позненька.

Ўсе дзевачкі розненька, розненька.

А я малада як гукну, як гукну,

Карагод дзевак сабяру, сабяру.

Звонкіх музык я найму, я найму,

А сама ад мужа проч пайду, проч пайду.

 

Зап. студ.б/а Грынкевіч В.А. і Шэндзік М.М. ад Аўхімовіч Марыі Андрэеўны 1922 г.н. ў в. Багданава Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.

 

№ 40.“У нас сягоння масленіца”

Жанр: масленічная песня.

 

У нас сягоння масленіца

Скінула масла па каму

А хто хопіць, дык таму.

Маладая дзяўчыначка ўхапіла

І ў чарапочку растапіла,

І свайго міленькага напаіла.

 

Запісала студ.філфака БДУ Гамеза В.В. у 1983 г. ад Ацюховіч Ганны Цімафееўны 1932 г.н., в Загацце Чашніцкага р-на Віцебскай вобласці

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.