У Беларускім дзяржаўным універсітэце на сённяшні дзень назапашаны значны архіўны матэрыял па традыцыйнай культуры беларусаў і народаў, якія насяляюць Беларусь (рускія, беларусы, літоўцы, палякі, армяне і іншыя). Рукапісны фонд архіва складаюць багатыя тэкставыя (фальклорныя, этнаграфічныя) матэрыялы, запісаныя рознымі збіральнікамі, пачынаючы з 30-х гадоў XX стагоддзя па сённяшні дзень. Унікальная частка архіва – неапублікаваныя рукапісы дарэвалюцыйных даследчыкаў, у якіх змяшчаецца каштоўная інфармацыя пра часткова забытыя ці цалкам зніклыя элементы традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры народаў рэгіёна. Акрамя рукапіснага фонду, універсітэт мае фанаграмархіў, пачатак камплектавання якога адносіцца да канца 60-х гадоў. Дадзены праект накіраваны на захаванне і сістэматызацыю назапашаных архіўных фондаў БДУ; увядзенне ў навуковы ўжытак новых палявых матэрыялаў, сабраных з дапамогай сучасных тэхналогій. Стварэнне электроннай базы даных дазволіць аптымізаваць працэс працы і выявіць перспектывы далейшага камплектавання фондаў. База, якая распрацоўваецца, павінна стаць асновай для публікацыі фальклорных тэкстаў і тэматычных навуковых зборнікаў па культуры народаў рэгіёна, сістэматызацыі матэрыялаў прыпадрыхтоўцы дысертацыйных і дыпломных даследаванняў. Асноўная частка базы даных будзе знаходзіцца ў свабодным карыстаннідля даследчыкаў розных галін навукі, што дазволіць больш эфектыўна інтэграваць навуковыя распрацоўкі і фальклорныя крыніцы ў адукацыйны працэс.