Чарговы выпуск «Фалькларыстычных даследаванняў» працягвае традыцыі папярэдніх выданняў. Яго аснову складаюць матэрыялы Чытанняў у гонар славутага беларускага фалькларыста Р. Р. Шырмы (1892–1978), якія прайшлі на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў шосты раз.
Постаць Р. Р. Шырмы прыкметна вылучаецца на фоне яго сучас- нікаў. Нястомны збіральнік беларускага фальклору, удумлівы этнаму- зыказнаўца і фалькларыст, уважлівы ўкладальнік зборнікаў народных песень – як ва ўласных запісах і нотных расшыфроўках, так і ў апра- цоўках для практычнай дзейнасці прафесійных і аматарскіх калекты- ваў, заснавальнік шматлікіх хораў з беларускім песенным рэпертуа- рам, заснавальнік і кіраўнік Акадэмічнай харавой капэлы, якая цяпер носіць яго імя, педагог, публіцыст, грамадскі дзеяч…
Шаноўныя чытачы! Перад вамі шосты выпуск зборніка навуковых артыкулаў «Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі», аснову якога складаюць матэрыялы дакладаў, зачытаных падчас працы ІХ Шырмаўскіх чытанняў, а таксама матэрыялы ІІ Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара «Праблемы выкладання фальклору ў ВНУ». Абодва мерапрыемствы прайшлі на філалагічным факультэце БДУ 28 лістапада 2008 г.
У лабараторыі атрымала сваё развіццё фалькларыстычная навуковая школа, якая адлічвае пачатак з 1970 года. У розныя гады ў НДЛ беларускага фальклору і дыялекталогіі распрацоўваліся ўсе асноўныя напрамкі школы: лакальна-рэгіянальнае вывучэнне нацыянальнага фальклору (тэарэтычную аснову заклалі кандыдаты філалагічных навук, дацэнты Вера Захарава, Рыма Кавалёва, Васіль Льцьвінка); адукацыйна-культуралагічная інтэрпрэтацыя фальклору як асновы этнічнай і традыцыйнай культуры народа (актыўна рапрацоўваў кандыдат філалагічных навук Васіль Ліцьвінка); этналінгвістыка (тэарэтычны падмурак закладзены кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам Мікалаем Антропавым); сацыяфалькларыстыка (тэарэтычную аснову распрацавалі кандыдаты філалагічных навук, дацэнты Р. М. Кавалёва, Т. А. Марозава ў 2000-я гг.);
Подробнее: Гісторыя26 лістапада 2009 годаадбудзецца пасяджэнне ІІІ Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара “Праблема...
Беларускі фальклор у прасторы і часе нацыянальнай культуры
Прывітальнае слова загадчыка кафедры тэорыі літаратуры д.ф.н., прафесара Рагойшы Вячаслава...
Да 70-годдзя філалагічнага факультэта і 15-годдзя кафедры тэорыі літаратуры...