Канцэпцыя рубрыкі “Святы і абрады беларусаў” – як мага поўна прэзентаваць фальклорную з’яву, даць ёй шырокае асвятленне, аздобіўшы фота-, аўдыё і відэаматэрыяламі. Мы імкнемся найперш прадставіць фальклорна-этнаграфічныя запісы, якія маюцца ў фондах фальклорнага архіва нашай лабараторыі, гэта значыць запісы, якія зрабілі студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ. Але для аздаблення выкарыстоўваем таксама і матэрыялы, якія нам падаравалі ці якія самі знайшлі ў Інтэрнет, паколькі наш асабісты фонд фота-, аўдыё- і відэазапісаў не ўтрымлівае дастатковую колькасць такіх запісаў.

Рубрыка мае адкрыты характар, гэта значыць, яна будзе папаўняцца новымі цікавымі матэрыяламі па меры іх з’яўлення. У нашых планах – прэзентаваць фальклорныя творы з усіх рэгіёнаў Беларусі, але рабіцца гэта будзе паступова, па меры падбору матэрыялаў з фондаў лабараторыі.

Творчая група гатова да канструктыўнага дыялогу з усімі зацікаўленымі. Вашы водгукі, пажаданні, парады можна даслаць на электронную скрыню лабараторыі Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Таццяна Анатолеўна Марозава, загадчык лабараторыі