У Кулікове жанчына, у вайну. Маці, у яе было двое мальчыкаў. І забіла гэтых мальчыкаў, запхнула за дровы ўпечы і падтапіла. Людзі з вёскі ўзналі, але іх спасці не ўдалося. Згарэлі. Маці сваіх дзяцей… Можа не было чым карміць, голад быў. В обшчым, я не знаю,што за прычына была.

Запісала ў 2012 г. студэнтка І курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” Лаўрыновіч Ганна Уладзіміраўна ў в. Забегі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ад Яцуковіч Аліны Зігфрыдаўны (1938 г. н., 4 класы адукацыі, мясцовай).

 

Маміна сястра родная. Жыла ў Ленінградзе. І вот, вайна як началася, пакуль пасылкі дахадзілі, дык мама,і дзяцька,і цёця Анюта ўсё слалі ім сухары –нічога ж ня можна было болей паслаць. Толька сухары. Патаму што не было ж скорай даставы. А на конях жаж вазілі. Ну,і пасылалі ім, а тады, як абарвалася, як адрэзалі Ленінград, не было даставы ніякай…

Ну,і там жаж людзі мёрлі, Божа мой як. З голаду. Паелі і катоў,і сабак, усё,што можна было. Ну,а тады дажа чалавек чалавека каторы. Ну,не знаю я, як яны там.

І эту цёцю з дочкай, Люся звалася яна. А цёця звалася Наташа. Эвакуіравалі нейдзе на Каўказ. Ну,і вот на этым Каўказе яны ішлі. Я не знаю як там было. Люся прыезджала і расказвала. Яна во сёлета толькі памерла. І пад гарой маці ўмерла з голаду. А ёй васемнаццаць гадоў было. І яна рукамі капала магілу мацеры. Кажыць: «Гругун лётаіць – Кур, курр». Чуіць жа ж ужо запах мёртвага чалавека. Яна тры дні капала магілу. І толькі думала: «Каб толькі закапаць, каб груганы вочы не выклевалі».

Ну, і маці закапала, і сама сазнаніе пацярала. Але ехалі ваенныя, і падабралі яе. Завязлі ўАдэсу. Ну, яна і жыла ўсё врэмя ўАдэсе. Выйшла замуж. Дочка радзілася, Алла, і сын Косця.

 

Запісала ў 2012 г. студэнтка І курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” Лаўрыновіч Ганна Уладзіміраўна ў в. Забегі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ад Яцуковіч Аліны Зігфрыдаўны, 1938 г. н., 4 класы адукацыі, мясцовай. 

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.