Утварэнне міжуніверсітэцкі дыскусійна-аналітычнага клуба “Cogito”стала магчымым дзякуючы ініцыятыве фалькларыстаў кафедры тэорыі літаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ, к.ф.н., дацэнтаў Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка і Т. А. Марозавай і пры падтрымцы загадчыка кафедры, д.ф.н., прафесара В. П. Рагойшы. Клуб аб’яднаў фалькларыстаў, культуролагаў, лiтаратараў, гiсторыкаў, мастацтвазнаўцаў з БДУ, БДПУ імя М. Танка, БДУКiМ, ГДУ імя Ф. Скарыны, ІМЭФ імя К. Крапівы НАН РБ.

Ідэя  стварэння клуба – iмкненне дайсцi да сутнасцi разнастайных праблем традыцыйнай духоўнай культуры, якая з’яўляецца моцным падмуркам дзяржаўнай iдэалогii, адыгрывае важную ролю ў патрыятычным iкультурным выхаваннi, садзейнiчае гуманiзацыiграмадства, адраджэнню яго маральных iдэалаў, развiццю грамадскай свядомасцiiнацыянальнай самасвядомасцi.

Мэта дыскусійнага клуба – прадэманстраваць стан распрацоўкі тэарэтыка-метадалагічных і метадычных праблем у сучаснай фалькларыстыцы і этналогіі. Заключнай стадыяй дыскусіі з’яўляецца выяўленне “болевых” кропак навукі з мэтай стымуляцыі даследчых пошукаў у дадзеным напрамку, з дапамогай якіх уся навуковая сістэма фалькларыстыкі, асабліва яе маладое крыло, настройваецца на максімальныя канчатковыя вынікі, г. зн. на прарыў.

Маніторынг фалькларыстычнага працэсу і аналітычныя даведкі, на думку ініцыятараў утварэння клуба, дазволяць зразумець карціну суадносінаў стыхійных, модных і фундаментальных кірункаў у сучаснай навуцы, пабачыць, ці дастатковы навуковы патэнцыял вучоных і інфармацыйнае забеспячэнне для вырашэння актуальных задач альбо становішча пагаршаецца. Аналіз сучасных навуковых канцэпцый і падыходаў сувымяраецца з агульным станам фалькларыстыкі ў Еўропе і Амерыцы з мэтай прадугледзець аператыўныя меры (мэтавыя гранты) па падтрымцы наватарскіх пошукаў у вобласці тэорыі і метадалогіі. Ён служыць асновай для абгрунтаванага прыцягнення да рашэння праблем спецыялістаў з сумежных вобласцей – тэорыі літаратуры, тэорыі культуры, сістэмалогіі, міфалогіі, культуралогіі і г. д.

Распрацоўка стратэгіі навуковых даследаванняў не з’яўляецца мэтай дыскусійнага клуба, але правільнае вызначэнне “белых плям” айчыннай навукі зусім не выключаецца.

У 2010 годзе адбылося два пасяджэння Клуба на базе філалагічнага факультэта БДУ, у 2011 годзе – адно на базе БДУКМ.Кола пытанняў, па якiх вялася дыскусiі гэтых трох пасяджэнняў, паказала, што ў асэнсаваннi культуры, якая мае справу з жывым, бясконцым творчым працэсам, вынiкiякога непрадказальныя, нiколiне бывае канчатковасцi, завершанасцi. Да таго ж культурная спадчына настолькi шматмернае ўтварэнне, што дастаткова змянiць пункт погляду, ракурс яе бачання або аспект даўно вядомай тэмы, праблемы, як высвецяцца новыя гранi таго, што здавалася б знаёмым, зразумелым, вырашаным.

Пасяджэнні Клуба адбываюцца па меры з’яўлення актуальных пытанняў, якія неабходна абмеркаваць. Арганізацыя і падрыхтока пасяджэнняў уключае рассылку абвесткі, заапрашэнняў, складанне праграмы і само пасяджэнне на базе пэўнай установы, якая адказвае за правядзенне пасяджэння. Спадзяемся, што праца Клуба будзе працягнута. Запрашаем усіх зацікаўленых да ўдзелу ў мiжунiверсiтэцкiм дыскусiйна-аналiтычным клубе «Cogito»!

З лістамі і даведкамі можна звяртацца на адрас:

Мінск-30, вул. К. Маркса, 31, аўд. 69 (кафедра тэорыі літаратуры)

або на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Тэлефон кафедры тэорыі літаратуры 327-21-76.

Тэлефон ВНЛ беларускага фальклору 380-57-46.

 

Т. А. Марозава, загадчык ВНЛ беларускага фальклору