Дзень дзясяты ( 30 жніўня)
Сёння я ўсё-такі вырашыла скончыць збіранне фальклору і дапрацаваць дзённік.
Падагульненне.
Калі штосьці заканчваецца, абавязкова застаюцца ўспаміны. Яны бываюць мілыя або нямілыя, цікавыя або нецікавыя… Збіраючы фальклор я адчувала, што мой абавязак пераўтварыўся ў нешта вышэйшае. Гэта толькі прычына, па якой я павінна дакрануцца да часцінкі беларускай культуры.Гэта магчымасць пазнаць, адкрыць для сябе куткі Радзімы. Дакрануцца да жывой гісторыі. Сустрэць новых людзей, набыць сяброў. І ўвогуле гэта не дарэмнае марнаванне часу. Гэта найменшае, што ты можаш зрабіць, каб гісторыя тваёй краіны стала насычаная новымі звесткамі.